Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У Маскоўскім судзе сталіцы аднавіўся грамадзянскі працэс паводле пазову трох сем’яў, чые дзеці загінулі на станцыі мэтро "Няміга" тры гады таму. Судзьдзя Вольга Гусакова задаволіла хадайніцтва бацькоў пра перанос паседжаньня, але адмовіла ў просьбе выклікаць у суд шэраг высокіх чыноўнікаў.

Сёньня ў суд прыйшлі Ніна Інькова й Натальля Навакоўская. Трэцяй ініцыятаркі працэсу, Вольгі Янцовай, не было. Жанчыны мяркуюць, што яна памяняла месца жыхарства і, магчыма, не атрымала запрашэньня. Гэтыя тры сям’і, чые дзеці загінулі падчас цісканіны, патрабуюць ад арганізатараў сьвята на Нямізе маральнай кампэнсацыі 100 мільёнаў беларускіх рублёў кожнай. Але галоўнае ў гэтай справе ня грошы, — гаворыць Ніна Інькова.

(Інькова: ) "Гэта не з-за грошай. Мы за справядлівасьць: няхай адкажуць, чаму нашыя дзеці загінулі. Мы не спадзяемся, што лёгка выйграем, але змагацца будзем".

Адказчыкамі на працэсе выступаюць Менгарвыканкам, гарадзкое ўпраўленьне міліцыі, завод "Аліварыя", камэрцыйная арганізацыя "Кляс клюб", радыёстанцыя "Мір", а таксама высокія міліцэйскія чыноўнікі Русак і Кандрацін. Усе яны, акрамя Кандраціна, на паседжаньне прыслалі сваіх прадстаўнікоў. Таму жанчыны хадайнічалі пра выклік на працэс кіраўнікоў гэтых арганізацыяў, у тым ліку былога мэра сталіцы Ярмошына, а таксама шэраг іншых высокіх асобаў. Аднак судзьдзя Вольга Гусакова гэтае хадайніцтва адхіліла. Вось як пракамэнтавала такое рашэньне Натальля Навакоўская:

(Навакоўская: ) "Калі яна хоча спакойна працаваць і далей, то яна прыме любое рашэньне — і ня толькі справядлівае".

Хадайніцтва Іньковай і Навакоўскай пра перанос паседжаньня з прычыны адсутнасьці іхных адвакатаў суд задаволіў. Наступнае адбудзецца 19 чэрвеня. Нагадаю, што першыя два паседжаньні паводле грамадзянскай справы адбыліся яшчэ ў 1999 годзе. Перапынак зьвязаны зь вядзеньнем крымінальнай справы супраць Русака й Кандраціна, якая была закрытая сёлета ў сакавіку.

Галіна Абакунчык, Менск