Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У часе рэпартажу камэнтатар Уладзімер Навіцкі перайшоў на расейскую мову і спыніўся толькі пасьля ўмяшальніцтва кіраўніцтва спартовай дырэкцыі. Між іншым, адной з галоўных умоваў нямецкай кампаніі "Kirch Media", якая валодае манапольнымі правамі на паказ матчаў чэмпіянату сьвету, зьяўляецца нацыянальная мова футбольных рэпартажаў.

Сам Уладзімер Навіцкі ня лічыць, што мог нашкодзіць нацыянальнаму каналу, бо ў Беларусі ўзаконенае дзьвюхмоўе, а гэта, маўляў, пакідае права на выбар. Варыянт, што хтосьці тэарэтычна можа паскардзіцца ў "Kirch Media", спадар Навіцкі нават не разглядае.

(Навіцкі: ) "Чаму гэта цікавіць вас? — даруйце калі ласка. Няхай гэта цікавіць кагосьці іншага. Але я не разумею, чаму гэта ў вас выклікае цікавасьць! Усё было зроблена наўмысна. У часе матчу, які выклікае падвышаную цікавасьць, трэба, каб быў нейкі экспэрт. Таму такога не было, што я захапіўся і раптоўна перайшоў на расейскую мову. Ніякіх наступстваў для БТ гэта ня выкліча, усё ў парадку. І надалей мы будзем практыкаваць гэта, запрашаць экспэртаў, якія будуць размаўляць па-расейску. Усё ў парадку. Калі вы чуеце, што я яшчэ кажу бадзёрым голасам, то ўсё добра, не хвалюйцеся. Да таго ж, каб вы толькі ведалі, колькі на тэлебачаньні званкоў супраць беларускай мовы. Каб вы гэта ведалі. Але гэта тэма іншай размовы".

Запытваю ў спадара Навіцкага, ці не плянуецца, зыходячы зь ягоных апошніх словаў, нейкага своеасаблівага рэфэрэндуму на тэлебачаньні ў выбары мовы ня толькі гэтых, але й наступных спартовых рэпартажаў?

(Навіцкі: ) "Які можа быць рэфэрэндум, калі ў Канстытуцыі дзьве мовы і, я так разумею, хто будзе супраць адной і другой? Так ці не?"

Выканаўца абавязкаў кіраўніка спартовай дырэкцыі БТ Барыс Герстэн кажа, што нічога надзвычайнага ня здарылася.

(Герстэн: ) "Ды нармальна ўсё, нічога там не адбылося. Гэта быў госьць праграмы, а госьць можа гаварыць на любой мове. А калі б Навіцкі ангельца якога запрасіў — тады што? Рэпартаж вядзецца па-беларуску, а тое, што інтэрвію адбылося невялічкае па-расейску — нічога страшнага. Проста пайшлі тэлефанаваньні, разьдзьмулі ўсё, зрабілі нешта надзвычайнае. Нічога не адбылося. Спакойна глядзіце футбол, і ўсё. Добра, што людзі мандражыруюць, што ўсе разам. Але ж не да такой ступені разьдзімаць".

Між іншым, адзін зь юрыстаў, зь якім я сёньня размаўляў з нагоды гэтай сытуацыі, перакананы, што наступствы маглі быць, і прычым дастаткова сур’ёзныя — ажно да ануляваньня кантракту. Прынамсі, сам кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пацьвердзіў, што згодна з патрабаваньнем "Kirch Media" рэпартажы павінны весьціся толькі па-беларуску, і пра дзьвюхмоўе ніякай гаворкі няма.

Ігар Карней, Менск