Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Калі глядзець фармальна, то пытаньне дзяржаўнага аб’яднаньня – надзвычай важнае для абедзьвюх краінаў. Але калі паглядзець, як камэнтуе заўтрашнюю сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна беларускі і расейскі друк, палітыкі абедзьвюх краінаў, то ніякага адчуваньня лёсавызначальнасьці не заўважаецца. Чаго чакаюць ад сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу расейскія палітыкі і расейскія мэдыі?

Як рэакцыі, гэтак і іх адсутнасьць сьведчаць пра гранічны скэптыцызм назіральнікаў наконт таго, што падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца нейкі інтэграцыйны прарыў. З рэпартажу нашага карэспандэнта Юрыя Сьвірко мы чулі ацэнкі расейцаў Мікалая Біндзюкова і Сяргея Бабурына.

Вельмі цікавыя меркаваньні выказаў у інтэрвію агенцыі БелаПАН кіраўнік аддзелу Беларусі расейскага інстытуту краінаў СНД Аляксандар Фадзееў. Варта адзначыць, што сп. Фадзееў таксама належыць да кола зацятых расейскіх інтэграцыяністаў. Паводле яго меркаваньня, рэальна Беларусь ня ставіць задачы ўвайсьці ў палітычнае і праўнае поле Расеі, не жадае адмаўляцца ад свайго сувэрэнітэту. Расейскі палітоляг бачыць глыбокую супярэчнасьць у тым, што, з аднаго боку, праект Канстытуцыйнага акту прадугледжвае перадачу ўладных паўнамоцтваў саюзнай дзяржаве, а з другога боку, там жа гаворыцца, што кожная краіна можа выйсьці з саюзнай дзяржавы і забраць паўнамоцтвы назад. "Лукашэнку заўтра штосьці не спадабаецца, ён скажа Пуціну: усё, я выходжу. Цікавая інтэграцыя атрымліваецца", – з сумам канстатуе Аляксандар Фадзееў і робіць выснову: "Гэта будзе нават ня рыхлая канфэдэрацыя, а нешта цалкам папяровае, што ніколі ня будзе працаваць".

Сумаваць разам са сп. Фадзеевым з нагоды таго, што Беларусь не зьбіраецца рабіцца часткаю Расеі, відаць, ня варта, але прагноз ён робіць абсалютна дакладны – сапраўды ніякай саюзнай дзяржавы не атрымліваецца і не атрымаецца з прычыны невырашальных супярэчнасьцяў. Сп. Фадзееў таксама зьвяртае ўвагу на тое, што, у адрозьненьне ад мінулага году, у сёлетнім пасланьні прэзыдэнта Расеі пра адносіны зь Беларусьсю не было сказана аніводнага слова.

А вось прагноз заўтрашняй сустрэчы двух кіраўнікоў, які даў у інтэрвію нашаму радыё дырэктар расейскага інстытуту палітычных дасьледаваньняў Сяргей Маркаў. Варта дадаць, што сп. Маркаў – дасьледчык, даволі блізкі да цяперашняга Крамля.

(Маркаў: ) "Наколькі я разумею, роўнапраўе задавальняе па шэрагу палітычных праблемаў, у гэтым сэнсе саюз разглядаецца як канфэдэрацыя, якая імкнецца да фэдэрацыі. Аднак расейскі бок абсалютна не задавальняе роўнапраўе ў эканамічнай сфэры. Выпуск агульнай валюты хацелася б канцэнтраваць у рукох тых людзей, якія маюць дачыненьне да большай часткі эканомікі. Калі невялікая беларуская эканоміка пачынае дыктаваць умовы ўсёй саюзнай эканамічнай прасторы, гэтая беларуская эканоміка можа ператварыцца ў сваеасаблівую "чорную дзірку" для расейскай эканомікі, што абсалютна непрымальна.

Што да канстытуцыйных пытаньняў, то яны цалкам пакуль што залежаць ад пытаньня ўлады – каму належыць улада ў гэтай адзінай саюзнай прасторы. І зразумела, што Масква не жадае дзяліць уладу пароўну, бо гэта азначае страту кантролю над эканамічнымі працэсамі. У той жа час Аляксандар Лукашэнка не гатовы паступіцца сваёй уладаю і перадаць яе Маскве. І ў гэтым сэнсе Аляксандар Лукашэнка ўсё больш ператвараецца з галоўнага лякаматыва інтэграцыі ў галоўную перашкоду на шляху інтэграцыі.

У Расеі пакуль ня вызначыліся, што рабіць з так званым фактарам Лукашэнкі. У Расеі абсалютна дакладнае ўяўленьне, што Лукашэнка баіцца прымаць рашэньні, што менавіта ён – галоўная перашкода на шляху інтэграцыі. Але як яго абысьці – пакуль рашэньне ня знойдзенае. Калі рашэньне ня знойдзенае, наўрад ці магчымы істотны рух наперад".

Як бачым, і правыя і левыя ў Расеі лічаць, што праблема інтэграцыі на гэты момант ня мае рашэньня, і таму нічога ад заўтрашняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна не чакаюць. Больш за тое, як мы чулі з камэнтара сп. Маркава, шмат хто лічыць, што галоўнаю праблемаю ёсьць якраз заўтрашні суразмоўца расейскага прэзыдэнта – Аляксандар Лукашэнка.

Юры Дракахруст, Прага