Яўген ВАЛОШЫН,

фотоЯк Леанiд Тарасенка трапiў за краты?

Здарэнне адбылося ў снежнi 2003 года. Леанiд Тарасенка i Мiкалай Анiсковiч працавалi на суседнiх прадпрыемствах i з пэўных прычын не ладзiлi памiж сабой.

Аднойчы Анiсковiч не вытрымаў i ўдарыў нагой па машыне "ворага", калi той выязджаў з варотаў свайго прадпрыемства. У вынiку Анiсковiч зрабiў увагнутасць на крыле "Фальксвагена", але пры гэтым сам бразнуўся аб зямлю i зламаў вяртлюжную костку.

Таварышы Анiсковiча, Кудзiн i Малабiцкi, якiя былi вiдавочцамi здарэння, паабяцалi, што назаўтра ўвагнутасць на крыле машыны будзе кампенсаваная грашыма. Ды замест гэтага Анiсковiч звярнуўся ў Бараўлянскае РАУС, куды напiсаў заяву аб сваiм збiццi. Трэба сказаць, што экспертыза не зафiксавала нiякiх пабояў на целе "дэбашыра", апроч пералому вяртлюжнай косткi.

Нягледзячы на гэта, суд Мiнскага раёна прысудзiў Леанiду Тарасенку пяць гадоў пазбаўлення волi за "хулiганства" i "нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў".

— Я, чалавек з вышэйшай адукацыяй, у адной камеры сядзеў з канiбаламi, якiя людзей елi, у слоiкi закатвалi, з забойцамi, у якiх рукi па локаць у крывi. Страцiў здароўе, амаль усе зубы павыпадалi, — узгадвае Леанiд Тарасенка папраўчую калонiю.

Але мужчына працягваў змагацца за сваё iмя, дайшоў са скаргамi да Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Генпракуратуры, Вярхоўнага суда. І ў вынiку змог дабiцца поўнага апраўдання.

* * *
Мiкалаю Анiсковiчу пагражае да пяцi гадоў пазбаўлення волi за лжывыя паказаннi. З-за яго ў папраўчую калонiю трапiў Леанiд Тарасенка, якi з часам здолеў даказаць сваю поўную невiнаватасць. Цi адкажуць за паламаны лёс Леанiда мiлiцыянер, якi распачаў следства, i галоўныя сведкi па крымiнальнай справе шасцiгадовай даўнiны?

Леанiда Тарасенку абвiнавачвалi па цяжкiх артыкулах — за "хулiганства" i "нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў". Мужчына стаў ахвярай iлжэданосчыка i несправядлiвага следства. Гэтага чалавека доўга не хацелi слухаць у судах. Але, прабыўшы год i два месяцы ў месцах пазбаўлення волi, ён здолеў дабiцца апраўдальнага прысуду.

Пра "справу Тарасенкi", унiкальную для Беларусi, наша газета пiсала ў нумары за 4 лiстапада 2009 года ("Леанiда памылкова пасадзiлi ў турму на пяць гадоў"). У хуткiм часе пракуратура Мiнскага раёна ўзялася за Мiкалая Анiсковiча, якi зрабiў на Леанiда Тарасенку лжывы данос. У вынiку невiнаваты Леанiд гiбеў у папраўчай калонii, як апошнi рэцыдывiст. I вось прыйшоў час адказваць за яго незаконнае асуджэнне.

— Крымiнальная справа ў дачыненнi да Анiсковiча ўзбуджана 27 лiстапада па частцы 2 артыкула 400 крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь", — паведамляе "Звяздзе" пракурор Мiнскага раёна Эрнест КОЙРА. — У межах узбуджанай у дачыненнi да Анiсковiча крымiнальнай справы будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням некаторых сведкаў, якiя фiгуравалi ў "справе Тарасенкi", i службовых асобаў, якія праводзілі папярэдняе следства.

Падобна на тое, што мэта Леанiда Тарасенкi — пакараць усiх, з-за каго ён трапiў у калонiю.

— Гэта не толькi Анiсковiч, але i яго сведкi — Кудзiн i Малабiцкi. Пасля — следчы Рыбаключаў, якi дагэтуль працуе ў мiлiцыi, — пералiчвае Леанiд Тарасенка. — Я яго прасiў аб'ектыўна разгледзець крымiнальную справу, сумленна правесцi ўсе экспертызы. Нават абласны суддзя Язвiнскi напiсаў у сваёй пастанове, што "аб'ектыўнасць следчага выклiкае сур'ёзныя сумненнi". А суддзя Г., якi першым мяне судзiў? Дзе ён? Неўзабаве пасля разгляду маёй справы яго звольнiлi. Тым не менш, на маю думку, i некаторыя суддзi павiнны адказваць.

Колькi выплацiць дзяржава за памылку следства i суда?

Леанiд Тарасенка адмовiўся ад 10 мiльёнаў рублёў маральнай кампенсацыi, якую Мiнiстэрства фiнансаў спрабавала выплацiць за незаконную адсiдку ў турме.

— Незадоўга да ўзбуджэння крымiнальнай справы я прадаў кватэру. Грошы, пакуль знаходзiўся ў калонii, абясцэнiлiся. Страцiў здароўе, нёс цяжкiя маральныя пакуты. I за ўсё гэта толькi 10 мiльёнаў беларускiх рублёў? Думалi, я схаплю, усцешуся i буду сядзець? Мне гэтыя падачкi не патрэбныя. Вярнiце мне мае грошы! — абураецца Леанiд Тарасенка. — Як мiнiмум гэта 200 мiльёнаў рублёў.

29 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мiнска распачнецца новы разгляд справы аб маёй кампенсацыi. Калi некаторыя службовыя асобы вiнаватыя, несправядлiва мяне судзiлi, вялi следства, няхай i вяртаюць страчаныя мной грошы. Лiчу, што калi ўсё гэта дойдзе да верху, то не адна службовая асоба паляцiць са сваёй пасады...
-10%
-30%
-10%
-50%
-30%
-15%
-50%
-10%