1. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  2. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  3. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  4. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  5. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  6. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  7. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  8. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  9. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  10. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  11. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  12. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  13. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  14. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  15. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  16. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  17. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  18. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  19. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  20. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  21. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  22. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  23. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  24. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  25. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  26. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  27. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  28. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  29. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  30. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания


6-га чэрвеня Белтэлерадыёкампанія падпісала кантракт з кампаніяй KirchMedia на трансьляцыю матчаў чэмпіянату сьвету па футболе. Пачаць трансьляцыі матчаў плянуецца з 8 чэрвеня, а не з 15-га, як паведамлялася раней. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ Ягор Рыбакоў. Па ўмовах кантракту, выстаўленых кампаніяй KirchMedia, камэнтары футбольных матчаў на БТ мусяць быць толькі па-беларуску.

Што азначае так званы саюз Беларусі й Расеі на самой справе, каторы ўжо раз выявілася на практыцы - ды яшчэ ў сфэры агульнай інфармацыйнай прасторы. Два расейскія тэлеканалы - РТР і ОРТ - адлучылі трансьляцыю футбольных матчаў чэмпіянату сьвету на тэрыторыю Беларусі. Для беларускіх гледачоў на час чэмпіянату перадаецца праграма "РТР-спэцыяльная" - натуральна, без усясьветнага футболу.

Як гаворыцца ў лісьце РТР да БТ, "з улікам патрабаваньняў праваўладальніка тэлетрансьляцыяў з чэмпіянату сьвету па футболе кампаніі KirchMedia, ВГТРК вымушана спыніць падачу праграм РТР на Беларусь на пэрыяд з 31 траўня да 30 чэрвеня па канале РРЛ: Смаленск - Белеі - Дзяржмяжа працягласьцю 81 кілямэтар". Як вынікае з гэтага ж лісту, такое непапулярнае рашэньне "прадыктаванае форс-мажорнымі абставінамі".

Такога павароту падзей ні ў якім разе не чакала ня толькі кіраўніцтва БТ, але й кіраўніцтва Беларусі. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў спадзяваўся, што сыгнал РТР на тэрыторыі Беларусі аплачваецца зь бюджэту Беларусі. Таму, маўляў, была ўпэўненасьць, што менавіта гэты канал і пакажа чэмпіянат сьвету па футболе, як тое практыкавалася раней.

У сваю чаргу, ОРТ перадало для Беларусі расклад праграмы перадач, у якой былі пазначаны ўсе футбольныя матчы. Была надзея, што ўсё пройдзе на халяву. А таму й ня рупіліся. Цяпер спадар Рыбакоў зьвінавачвае за ўсё толькі расейскіх калегаў. Зь ягоных словаў, гэта - "несяброўскі крок, гэта звычайныя маскоўскія штучкі. Галоўнае для іх прыбытак. Таньней было выкінуць з трансьляцыі СНД, і яны гэта зрабілі."

БТ пачало карыстаць футбольную інфармацыю таго ж НТВ-плюс, і было справядліва зьвінавачанае за крадзёж. Пратэсты беларускіх балельшчыкаў, якія аказаліся адрэзанымі ад усяго сьвету, змусілі кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі распачаць у форс-мажорных абставінах перамовы на трансьляцыю матчаў з кампаніяй KirchMedia. Натуральна, што салідная KirchMedia заключыла ўсе кантракты й разьмеркавала тэхнічныя магчымасьці яшчэ задоўга да пачатку чэмпіянату. БТ заставалася хіба ў гарачцы расшукваць прадстаўнікоў кампаніі, узгадняць, прасіць, утрасаць. Можна сабе ўявіць, як дасталося самому спадару Рыбакову.

Нарэшце зьявілася магчымасьць выправіць сытуацыю: 6-га чэрвеня Белтэлерадыёкампанія падпісала кантракт з кампаніяй KirchMedia на трансьляцыю матчаў чэмпіянату сьвету па футболе. Старшыня, спаслаўшыся на ўмовы кантракту, не паведаміў, колькі БТ заплаціла кампаніі KirchMedia. Пачаць трансьляцыі матчаў плянуецца 8 чэрвеня, з 25-га матчу. Старшыня Ягор Рыбакоў плянуе з гэтай даты "падняць рэйтынг БТ хоць бы на тры тыдні".

Камэнтаваць матчы - з умоваў кантракту, выстаўленых кампаніяй KirchMedia, - БТ абавязана толькі на беларускай мове. Ягор Рыбакоў прызнаў, што гэта "нацыянальная мова, бо ва ўсіх краінах - ці то ў Тунісе, ці то ў Расеі - ёсьць свая мова." Аднак камэнтатары будуць знаходзіцца не ў Японіі ці Карэі, а ў менскай студыі БТ, і гэта патлумачваецца ня толькі эканоміяй сродкаў, але й адсутнасьцю вольных камэнтатарскіх кабінаў на чэмпіянаце.

Расклад перадачаў Беларускага тэлебачаньня з 8 чэрвеня, з улікам трансьляцый футболу, яшчэ не пададзены ў друк. Спадар Рыбакоў паабяцаў, што ўсе "сяброўскія да БТ" СМІ абавязкова атрымаюць гэтую інфармацыю.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя
-5%
-10%
-20%
-10%
-5%
-20%
-30%
-25%
-40%
0072916