Алег Грузьдзіловіч,

фотоВосьмага студзеня пасьля васьмі гадоў зьняволеньня зь менскай калёніі вызваліўся былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў.

"Мусілі вызваліць 6 студзеня, але яшчэ пратрымалі 2 дні. Такім чынам я вытрымаў яшчэ два дні гэтага зьдзеку",— паведаміў Міхаіл Лявонаў карэспандэнту "Свабоды".

Былы дырэктар МТЗ пакуль адмаўляецца ад больш падрабязнай размовы:

"Мне трэба аглядзецца вакол, пабыць зь сям’ёй, ў доме, дзе я ня быў не 8 дзён, не 8 месяцаў, а 8 гадоў! Нікуды не зьбіраюся, адчуваю сябе нармальна, але вельмі ад усяго стаміўся".

Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны 7 студзеня 2002 году. Вярхоўны суд асудзіў яго паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку аб хабарніцтве, да 10 гадоў зьняволеньня. 2 гады з гэтага тэрміну былі зьнятыя паводле амністыі. Сваёй віны Міхаіл Лявонаў ніколі не прызнаваў.

"Сваю невінаватасьць я на 300% даказаў у судзе і магу сьмела казаць, што не скраў на МТЗ нават цьвіка", — казаў Міхаіл Лявонаў сваякам пасьля суду. У калёніі экс-дырэктар МТЗ адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні, праз якое шмат хто з асуджаных гаспадарнікаў выйшаў раней на волю.
-55%
-20%
-10%
-15%
-20%
-10%
-27%
-30%
-50%