Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Палітычныя партыі, што ўваходзяць у Кансультацыйную Раду апазыцыйных партыяў, падтрымалі прапанову Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня правесьці "круглы стол", прысьвечаны выбарам ў мясцовыя Саветы, што адбудуцца ў наступным годзе.

У гэтай нарадзе, што адбудзецца 22 чэрвеня, возьмуць удзел лідэры гэтых партыяў, кіраўнікі іх абласных арганізацыяў і дэпутаты Вярхоўнага Савету.

Адначасна Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, БСДГ і шэраг іншых партыяў разглядаюць магчымасьць стварэньня перадвыбарчай кааліцыі. Да гэтага, паводле тлумачэньняў кіраўнікоў гэтых партыяў, іх падштурхоўвае стрварэньне перадвыбарчай кааліцыіі трох левых партыяў – сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", Партыі камуністаў і Партыі працы. Аднак пакуль АГП, БНФ і БСДГ не прынялі канчатковага рашэньня, як заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька: "Калі ў нас адна мэта, то навошта ствараць два ці тры блёкі. Чакаецца, што канчатковае рашэньне наконт кааліцыі АГП, БНФ і БСДГ будзе прынятае пасьля правядзеньня "круглага стала" 22 чэрвеня.

Юры Дракахруст, Прага