Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Таму ўжо двойчы кіраўніцтва "Віцебскаблпошты" прызначала тэрміны правядзеньня рэклямнае кампаніі ад імя "Советской Белоруссии", але віцебскія паштавікі не сьпяшаюцца выконваць загад кіраўніцтва.

Ні 1-га, ні 4-га чэрвеня паштальёны не пайшлі па кватэрах агітаваць патэнцыйных падпісчыкаў "Советской Белоруссии", хаця гэта было настойліва рэкамэндавана ў адмысловым дырэктыўным лісьце з рэспубліканскага паштовага ўпраўленьня.

Перадусім адмова паштальёнаў праводзіць падобную агітацыйную кампанію была выкліканая тым, што гэтая праца не аплачваецца. А другое, што не дадае паштавікам энтузіязму ў гэтай справе, — непапулярнасьць газэты.

Прыкладам, падпісчыкі 29-га віцебскага паштовага аддзяленьня ў мінулым квартале выпісвалі ўсяго каля 80 асобнікаў "Советской Белоруссии", тады як мясцовую газэту "Віцьбічы" выпісвала больш як тысяча чалавек. На думку паштавікоў, і ў наступным квартале сытуацыя ня зьменіцца, нягледзячы нават на тое, што газэта плянуе павялічыць свой аб’ём, выходзіць часьцей ды ў каляровым выглядзе.

Да слова, у адрозьненьне ад сталіцы, у Віцебску ды ў іншых рэгіёнах "Советская Белоруссия" дагэтуль зьяўляецца ў чорна-белым варыянце, але для правядзеньня рэклямнае кампаніі зь Менску ў Віцебск былі адмыслова дасланыя некалькі каляровых асобнікаў.

І нарэшце, трэцяя прычына правалу рэклямнай кампаніі "Советской Белоруссии" ў Віцебску — кошт падпіскі. Хаця гэтае выданьне фінансуе дзяржава ды за кожны нумар падпісчык газэты плаціць значна менш за сабекошт, заплаціць за падпіску на паўгода трэба 15 тысяч беларускіх рублёў. А за любую з трох абласных газэтаў — толькі 12 тысяч. І хаця мясцовыя газэты выходзяць толькі тры разы на тыдзень, а ня шэсьць, як абяцае "Советская Белоруссия", віцябляне выпісваюць мясцовую прэсу.

Браніслава Станкевіч, Віцебск