Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Сёньня Міністэрства юстыцыі вынесла ёй трэцяе папярэджаньне, што паводле беларускага заканадаўства дае падставы для спыненьня дзейнасьці партыі. Сацыял-дэмакраты склікаюць з гэтай нагоды пазачарговы зьезд.

Лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч паведаміў Радыё Свабода, што ад пачатку году партыя амаль штотыдня атрымлівала адзін ці два лісты зь Міністэрства юстыцыі з заўвагамі альбо папярэджаньнямі. Сёньня "Народнай Грамадзе" вынесьлі трэцяе з пачатку году афіцыйнае папярэджаньне.

Міністэрства юстыцыі не прызнала вынікаў зьезду наконт зьменаў у статуце партыі й выбараў на кіраўнічыя пасады, матывуючы гэта тым, што ў галасаваньні ўвесь час брала ўдзел не адна й тая ж колькасьць дэлегатаў. Такім чынам, Мінюст атрымаў падставы для спыненьня дзейнасьці партыі.

Мікола Статкевіч лічыць, што сацыял-дэмакраты выклікалі незадавальненьне ўладаў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы.

(Статкевіч: ) "Партыя на прэзыдэнцкіх выбарах паказала сябе як наймацнейшая беларуская партыя — прычым мацнейшая за ўсе астатнія дэмакратычныя разам узятыя. Безумоўна, мы зьвярнулі на сябе ўвагу ўладаў. Працягваецца ціск па ўсіх кірунках — гэта й пасадкі, і ўсе гэтыя гульні зь Мінюстам.

Але цягацца па судах, як кажуць, сабе даражэй. Таму няма праблемаў — не прызнаныя гэтыя папраўкі да статуту, мы склічам зьезд у фармаце ЦК. А потым абмяркуем, як партыя зьбіраецца рыхтавацца, як ідзе працэс падрыхтоўкі дя мясцовых выбараў. Увага ўладаў выкліканая найперш значнасьцю партыі — і ў Беларусі, і за яе межамі. Увага расьце з-за таго, што партыя рэальна рыхтуецца да мясцовых выбараў".

На пазачарговым зьезьдзе сацыял-дэмакраты плянуюць правесьці паўторнае галасаваньне адмыслова для Мінюста, каб пацьвердзіць вынікі папярэдняга галасаваньня.

Любоў Лунёва, Менск