Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Тэндэнцыя росту нарказалежных у Беларусі, а таксама аб'ём звароту наркатычных ды псыхатропных рэчываў у краіне насьцярожвае, - мяркуюць адмыслоўцы Ўпраўленьня па незаконным звароце наркотыкаў і маралі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. З сацыяльных прычынаў наркаманія паспрыяла заражэньню ВІЧ-інфэкцыяй 80-ці % інфэкаваных беларусаў. На 1 траўня 2002 году на наркалягічным уліку стаяла 7.685 асобаў, зь якіх 2% - няпоўнагадовыя. Згодна сусьветнай практыкі, гэтую лічбу мэтазгодна памножыць на 10 - гэта будзе рэальная колькасьць нарказалежных. Сытуацыя ўскладняецца тым, што кошты на наркотыкі ўвесь час паніжаюцца.

Геаграфічнае становішча нашае краіны перадумовіла яе статус краіны транзыту наркотыкаў. Асноўныя каналы, пастаўшчыкі ды напрацаваныя шляхі распаўсюду наркотыкаў празь Беларусь цягам апошніх гадоў характарызуюцца ўстойлівасьцю. Не зьмянілася й нацыянальная афарбоўка наркараспаўсюду: таджыкі, азэрбайджанцы, чачэны, цыганы - гэта дыяспары, якія спрычыніліся да наркаманіі прафэсійна. Затое зьмяніліся кошты на наркарэчывы: яны становяцца ўсё болей даступнымі. Прыкладам, кошт 1 граму гераіна ў раздробным гандлю ў 1997 г. складаў прыкладна $100, а сёлета кошт ўдвая паменеў і складае $50.

Гераін пастаўляецца з Афганістану - праз краіны Сярэдняй Азіі ды Расею - у Беларусь, а таксама з Украіны - у Беларусь. Макавая саломка - з Украіны - празь Беларусь - у Расею. Амфэтамін ды іншыя сінтэтычныя наркотыкі трапляюць у Беларусь з Расеі, Польшчы ды Заходняй Эўропы. Таму антынаркатычныя праграмы распрацоўваюцца на міжнародным узроўні: лякальная барацьба з гэтай пошасьцю ў асобна ўзятай краіне плёну не дае. Распавядае Аляксандар Салдаценка, начальнік Упраўленьня па незаконным звароце наркотыкаў ды маралі Міністэрства ўнутраных справаў.

А.С.: - Существует многостороннее соглашение о сотрудничестве министерств внутренних дел по борьбе с незаконным оборотом наркотических средств и психотропных веществ (Киев, 21.10 1992). И в этих соглашениях всегда есть какая-то новизна, что-то включается в международную практику, что-то принимается. Этим соглашением был создан единый банк данных о фактах и лицах, причастных к международному незаконному обороту наркотиков; единая коллекция образцов наркотических средств - то есть, в г. Москве создан этот единый банк. В настоящее время разрабатывается и, видимо, на днях в Москве будет на заседании руководителей правительств СНГ, будет принято концепция стран СНГ и программа стран СНГ по борьбе с наркотиками. Во всяком случае, эта концепция прошла через наши ведомства и мы предложили нашему правительству одобрить ее и принять эту программу.

Праца МУС з незаконным зваротам наркотыкаў мае плён - прыкладам, цягам апошніх 4-х месяцаў было сканфіскавана 1.300 доз гераіну. Сканфіскаваныя наркатычныя рэчывы падлягаюць ліквідацыі за выключэньнем нейкіх апэратыўных патрэбаў. На думку сп. Салдаценкі, мэтазгодна ўзаконіць, рэглямэнтаваць выкарыстаньне канфіскаваных наркотыкаў. Прыкладам, даводзіць ён, вельмі патрэбныя наркотыкі для дрэсіроўкі, навучаньня адмысловых вышуковых сабак.

А.С.: - Закон о наркотических, психотропных веществах и прекурсорах уже принят Палатой представителей, одобрен Советом федерации, и направлен на рассмотрение главой государства. У нас очень много проблем, связанных с хранением, реализацией, использованием наркотических веществ. Я скажу, - мы пользуемся и успешно порой, когда проводим оперативные эксперименты, проверочные закупки, с санкции прокуратуры. Этот закон как раз и определяет и поручает ведомствам разработать какие-то инструкции на этот счет. И опять же - есть пробелы касательно лицензирования при поставках, перемещении наркотических веществ или прекурсоров. Закон эти проблемы устраняет.

Сёньня адмыслоўцы не сумняюцца: колькасьць нарказалежных людзей расьце. Аб'ём звароту наркотыкаў павялічваецца. У нашай краіне існуюць лябараторыі вытворчасьці сынтэтычных і паўсынтэтычных наркатычных рэчываў. Наркаманы маладзеюць, а сацыяльны партрэт наркапрадаўцоў ужо мае рысы звычайнага беларускага пэнсіянэра, які вырошчвае мак зусім не на піражкі ды пончыкі.

У наступным, 2003 годзе мяркуецца дасьледаваць узровень наркатызацыі насельніцтва Беларусі. Сп. Салдаценка камэнтуе гэткі факт наступным чынам.

А.С.: - Мы будем использовать методики, разработанные Научно-исследовательским институтом при МИД России для определения наркотизации населения Беларуси. Потому что сегодня задают, например вопрос мне: у Вас официальное количество наркозависимых - 7 с половиной тысяч. А сколько реально? Я не могу ответить на этот вопрос точно. И СМИ это число варьируют на свое усмотрение: кто-то пишет, 40 тысяч - Советская Белоруссия, по-моему. Кто-то пишет 50 тысяч, кто-то - 100. А сколько точно, сколько на самом деле - никто не знает. У нас не проводились подобные исследования. Локальные исследования проводились в лаборатории БГУ. По результатам, 30% опрошенной молодежи говорят, что готовы попробовать наркотики - в познавательном плане.

Шмат хто сёньня заклікае легалізаваць так званыя лёгкія наркотыкі. Аргумэнтаў прыводзяць шмат: маўляў, ніводзін доктар не назаве шкодных якасьцяў марыхуаны. Маўляў, нельга захварэць ці перадазавацца марыхуанай. Дый, нарэшце, няхай яны паляць тую траву - маўляў, гэта іхная справа.

У зьвязку з гэтым варта нагадаць некалькі красамоўных фактаў статыстыкі: 95% наркаманаў, памерлых ад перадазоўкі гераіну, пачыналі з марыхуаны. 1 наркаман прышчэплівае наркатычную залежнасьць, у сярэднім, 15 асобам. 1 даляр, укладзены ў наркабізнес, прыносіць тысячы даляраў - у залежнасьці ад гатунку наркотыку. Сёньня мы маем 7.685 афіцыйна зарэгістраваных нарказалежных, а рэальную колькасьць наркаманаў традыцыйна ацэньваюць, памножыўшы на 10, - гэтак атрымаем больш за 70 тысячаў насельнікаў Беларусі, хворых на наркаманію.

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя