Крыж Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, зроблены майстрам Лазарам Богшам, дагэтуль ня знойдзены. Паводле адной з вэрсіяў, нацыянальны скарб і абярог знаходзіцца ў сховах Расеі. Існуе паданьне, што зь вяртаньнем Крыжа Эўфрасіньні ў Беларусь і пачнецца сапраўднае адраджэньне краіны.
Звг. Эўфрасіньня паходзіла з роду Полацкіх князёў і нарадзілася ў 1110(?) годзе. Не пажадаўшы выйсьці замуж, маладой дзяўчынай пасялілася ў манастыры, дзе займалася перапісваньнем кнігаў. У 1128 г. заснавала ў Сяльцы жаночы манастыр, у якім вучыла манашак перапісваць кнігі, шыць ды іншых рамёстваў. Прычынілася да пабудовы там сабору, што захаваўся да нашае пары, а таксама да заснаваньня мужчынскага манастыра. Падаравала Сьв. Спасаўскай царкве ў заснаваным ёю жаночым манастыры зроблены майстрам Лазарам Богшам ведамы шасьціканцовы крыж, што зьгінуў падчас апошняе вайны.
Памерла ў 1173 г. у Ерузаліме ў часе наведаньня Сьвятых Месцаў.
Радыё Рацыя
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY