Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, якая рэпрэзэнтуе ў РБ Каралеўства Гішпанія, што старшынюе цяпер у Эўрапейскім Зьвязе, распаўсюдзіла заяву ЭЗ пра дачыненьні Беларусі з АБСЭ.

У дзень выгнаньня зь Беларусі выканальніка абавязкаў старшыні КНГ АБСЭ спадара Эндру Карпэнтэра, 4 чэрвеня, Эўрапейскі Зьвяз выказаў сваё стаўленьне да сытуацыі вакол місіі АБСЭ ў Менску.

У адмысловай заяве гаворыцца, што ЭЗ выказвае глыбокае шкадаваньне, што ўлады Беларусі адмовіліся працягнуць візу спадару Эндру Карпэнтэру. Эўразьвяз лічыць гэтае рашэньне "нэгатыўным", якое лішні раз "сьведчыць пра адсутнасьць пазытыўнага стаўленьня беларускага боку, нягледзячы на намаганьні дзейнага старшыні - Партугаліі ў АБСЭ аднавіць супрацоўніцтва паміж РБ і КНГ АБСЭ".

Эўрапейскі Зьвяз нагадавае афіцыйнаму Менску пра надзвычайную важнасьць АБСЭ ў дэмакратычнай кансалідацыі Беларусі й яе эканамічнага ды сацыяльнага прагрэсу. Эўразьвяз яшчэ раз заклікаў беларускія ўлады прыняць новага кіраўніка КНГ АБСЭ спадара Эберхарда Хайкена, а таксама "зняць усе перашкоды для нармальнага развіцьця адносін паміж РБ і АБСЭ."

Эўрапейскі зьвяз выказаўся ў падтрымку намаганьняў Старшынства АБСЭ, якое ў сваю чаргу 4 чэрвеня прыняло заяву наконт сытуацыі ў Беларусі. Там, сярод іншага, гаворыцца, што пасьля высылкі спадара Карпэнтэра зь Беларусі, КНГ ня ў стане выконваць пастаўленыя перад ёй задачы.

У сваю чаргу МЗС Францыі заклікала беларускія ўлады зьмяніць сваё рашэньне пра спыненьне працы КНГ у Менску. Пра гэта заявіў журналістам намесьнік афіцыйнага прадстаўніка францускага МЗС Бэрнар Валеро. Зь ягоных словаў, падставай для гэтага стала інфармацыя пра тое, што беларускія ўлады "ня хочуць працягваць візы прадстаўнікам АБСЭ, а гэта кампрамэтуе місію гэтай эўрапейскай арганізацыі ў Беларусі".

Кіраўнік Сталае Рады АБСЭ спадар дэ Ліма правядзе 6 чэрвеня ў Вене прэсавую канфэрэнцыю па сытуацыі вакол місіі АБСЭ ў Менску.

На просьбу Рацыі пракамэнтаваць заяву дзейнага Старшынства АБСЭ й рэакцыю іншых краінаў, прэсавы сакратар МЗС Беларусі не адгукнуўся.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя