1. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  2. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  3. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  4. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  5. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  6. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  7. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  8. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  9. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  10. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  11. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  12. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  13. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  14. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  15. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  16. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  17. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  18. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  19. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  20. Армия Израиля сообщила о начале воздушной и наземной атаки в секторе Газа
  21. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  22. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  23. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  24. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  25. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  26. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  27. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  28. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  29. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  30. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

фото
Ужо толькі дзеля гэтага варта было пабываць у Швецыі. Каб прыехаць у невялічкі гарадок Упсала, дзе месціцца найстаражытны універсітэт Скандынавіі, павітацца з вядомым шведскім праваабаронцам і пачуць з ягоных вуснаў... беларускую мову. “Калі мы сустракаемся з шведскім амбасадарам у Беларусі Стэфанам Эрыксанам, дык міжсобку размаўляем па-беларуску. Два чалавекі на ўсю Швецыю”, - смяецца Марцін Угла (Martin Uggla), лідэр Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen.


“Задача № 1 - узняць інтарэс да Беларусі”

 
- Марцін, адкуль узялося ваша зацікаўленне Беларуссю?
 
- Усё пачалося недзе ў 2000 годзе, калі я пазнаёміўся з беларускімі праваабаронцамі. Для мяне гэта было вялікае адкрыццё, бо я амаль нічога не ведаў тады пра Беларусь. Даведаўся і адразу закахаўся ў краіну і тых людзей, з якімі кантактаваў. Гэта падштурхнула да больш глыбокага зацікаўлення беларускай культурай, гісторыяй і палітычнай сітуацыяй. З таго часу я пільна сачу за падзеямі Беларусі, асабліва ў сферы правоў чалавека. Рэгулярна кантактую з беларускімі калегамі і сябрамі.
 
- Колькі чалавек займаецца Беларуссю ў Östgruppen і якія мэты вы пераследуеце?
 
- У нас дзве мэты. Першая - падтрымка праваабарончага руху ў самой Беларусі. Другая - уплываць на палітыку Швецыі і Еўразвяза датычна Беларусі, а таксама ўздымаць інтарэс да вашай краіны і распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што ў вас адбываецца. Асноўная сфера нашай дзейнасці - правы чалавека. Актыўна займаецца гэтым пытаннем каля 10 чалавек.
 
- Я пераканаўся, што шведскае грамадства мала цікавіцца Беларуссю. Як жа ўдаецца “дайсці” да людзей?
 
- Праблема ў тым, што шведы ў прынцыпе вельмі мала ведаюць пра Беларусь. Доўгі час ваш народ быў забытым сусветнай гісторыяй, а пасля распаду СССР інфармацыя пра суверэнную Беларусь, на жаль, распаўсюджвалася вельмі павольнымі тэмпамі. Не дзіўна, што многія дагэтуль лічаць яе часткай Расіі. Таму мы стараемся распаўсюджваць інфармацыю ўсімі магчымымі шляхамі. Аналізуем палітычную сітуацыю, рыхтуем справаздачы і знаёмім з імі шведскіх палітыкаў. Каб узняць інтарэс грамадскасці, ладзім культурныя мерапрыемствы. Сярод апошніх нашых праектаў адзначу выпуск CD сучаснай беларускай музыкі “Messages from Belarus” (за адмену артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу РБ), а таксама шэраг відэаролікаў на YouTube, у якіх 12 беларускіх экспертаў знаёмяць шведаў з тым, як у Беларусі выконваюцца 12 патрабаванняў Еўразвяза.
 
Падсумоўваючы, першасная задача на сёння - узняць агульны інтарэс да краіны. Калі гэта атрымаецца, вырашаць многія пытанні стане значна прасцей.
 

“Патрэбен мост паміж культурамі”

 
- Ці могуць Беларусь і беларуская культура ў прынцыпе быць цікавымі шведам?
 
- Натуральна! Я перакананы ў тым, што ёсць падабенства паміж беларускай і шведскай традыцыямі, нашымі менталітэтамі, ёсць агульныя перыяды гісторыі. Па колькасці насельніцтва нашы краіны амаль аднолькавыя... Увогуле, шведы даволі адкрытая для замежных культур нацыя, яны хочуць ведаць больш пра іншыя народы. Адзінае, для гэтага трэба адбудаваць мост паміж культурамі. У гэтым я бачу задачу для нашай арганізацыі і тых беларусаў, з якімі мы працуем.
 
- Апошнім часам у Швецыі значна прасунулася літоўская культура. Найперш, канечне, дзякуючы мэтанакіраванай палітыцы літоўскаму ўраду. У Беларусі дзяржава гэтымі пытаннямі не цікавіцца. На чым жа тады трымаецца двухбаковы дыялог?
 
- Па-першае, са шведскага боку ёсць дзяржаўныя праграмы, якія спрыяюць абменам досведам. Канечне, я жадаю, каб іх было больш, але з беларускага боку іх зусім няма. Таму сёння многае трымаецца на асабістых кантактах паміж людзьмі.
 
Што да краінаў Балтыі, у параўнанні з Беларуссю яны стартавалі з куды больш высокай пляцоўкі. Яшчэ на пачатку 1990-х вялікі шведскі рэсурс быў накіраваны на развіццё двухбаковых стасункаў з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй. Апроч гэтага, гістарычна мы былі даволі блізка знітаваныя, і ў Швецыі жыве нямала нашчадкаў перасяленцаў з краінаў Балтыі, якія падтрымліваюць шчыльныя кантакты са сваякамі ў метраполіі.
 

“У Беларусі могуць пасадзіць, а ў Расіі забіваюць”

 
- Пытанне як да галоўнага эксперта ў Швецыі па ўзаемадзеянні з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Якія моцныя і слабыя бакі беларускага трэцяга сектара вам бачацца?
 
- Ваша галоўная моц - людзі, якія вельмі аддана і мэтанакіравана працуюць у гэтым накірунку. Нават пры вельмі няпростых умовах, створаных дзяржавай, яны здолелі захаваць арганізацыі і працягнуць працу. Канечне, неспрыяльныя абставіны ў самой краіне адбіваюцца на эфектыўнасці дзейнасці недзяржаўных арганізацый. Аб чым казаць, калі рэзанансны артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які забараняе дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, выштурхнуў многіх у падполле. Пагроза трапіць за краты, натуральна, адбіваецца на гатоўнасці людзей удзельнічаць у незалежных ініцыятывах, смела выказваць свае думкі.
 
- У якой сітуацыі беларускія НДА ў параўнанні, напрыклад, з расійскімі і ўкраінскімі?
 
- Закона, падобнага беларускаму артыкулу 193-1, няма ні ў Расіі, ні ва Украіне. З іншага боку, напрыклад, у Расіі сітуацыя з бяспекай праваабаронцаў значна горшая за беларускую. То бок, калі ў вас за дзейнасць можна трапіць у турму, то ў Расіі за гэта нярэдка забіваюць... Што да Украіны, то ўмовы для працы грамадзянскай супольнасці непараўнана больш спрыяльныя. Аднак там паўстае іншае пытанне: наколькі іхнія НДА могуць уплываць на палітыку?
 
Я бачу патэнцыял трэцяга сектару Беларусі, назіраю працэс кансалідацыі і спадзяюся, што ў яго ўдзельнікаў з’явяцца магчымасці для далейшага развіцця. У гэтай сувязі надзвычай важна існаванне незалежных СМІ, дзе можна было б свабодна выказваць думкі. Улады мусяць зразумець, што менавіта пры такім клімаце нараджаюцца добрыя ідэі, якія дапамагаюць краіне рухацца наперад. У сістэме, дзе ўсе думкі падкантрольныя, нічога плённага нарадзіцца не можа. Гэта тупіковы шлях развіцця. Таму асабіста я ўпэўнены, што будучыня моцнай і незалежнай Беларусі ствараецца менавіта ў межах незалежнага грамадства. Так, пакуль яно маленькае, але з цягам часу абавязкова будзе расці.
 

Пра правальную стратэгію Еўразвяза

 
- Марцін, на вашу думку, ці можа Усходняе партнёрства, у межах якога рэалізуецца і Грамадзянскі
БЕЛАРУСЬ-ЕЎРАЗВЯЗ: апошнія крокі

10 лістапада
"Давайте не будем скрывать: европейцы выдвигают нам определенные требования. Недавно, встречаясь с представителями руководства Евросоюза, я говорил им, что у нас нет никакой аллергии, никакого отторжения тех требований, которые вносит Европейский союз". "Просто нам нужно немного времени. И мы практически все 12 требований от Европы принимаем - без ущерба для нашей внутренней политики", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
  
17 лістапада
Рада міністраў Еўразвяза працягнула частковае перапыненне санкцый у дачыненні да 36 беларускіх чыноўнікаў і прапанавала пачаць падрыхтоўку да падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. 
 
У адмысловай заяве старшыні МЗС краінаў ЕЗ віталі развіццё палітычнага дыялогу на высокім узроўні, удзел Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве і ўмацаванне тэхнічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым было адзначана, што апошнім часам не заўважана значнага прагрэсу ў пытаннях правоў і свабодаў чалавека. Савет ЕЗ заклікаў беларускія ўлады паважаць свабоду СМІ, выказвання, асацыяцыі і сходу, рэфармаваць выбарчае заканадаўства і ўвесці мараторый на смяротны прысуд.
форум, нейкім чынам змяніць сітуацыю з дэмакратызацыяй Беларусі? Ці ўсё застанецца на ўзроўні пракламацый?
 
- Пакуль ніхто не ведае, куды завядзе Партнёрства. Калі ініцыятыва паспрыяе паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, то ў яе ёсць патэнцыял. Менавіта за гэта мы цяпер змагаемся, бо ёсць прадчуванне, што еўрачыноўнікі надта жадаюць бачыць прагрэс у дыялогу з Беларуссю, пашырэнне кантактаў і эканамічнага супрацоўніцтва, і дзеля гэтага, здаецца, гатовы адсунуць пытанне правоў чалавека на другі план.
 
Яшчэ ўвесну 2008 года мы ведалі, што ідзе абмеркаванне новай стратэгіі, што да Беларусі. І улетку пасля вызвалення палітвязняў мы чулі субтыльныя намёкі, маўляў, трэба, мяняць палітыку, бо ёсць пэўныя зрухі. Калі пасля парламенцкіх выбараў-2008 пачалася гаворка пра адмену санкцый датычна беларускіх чыноўнікаў, мы заявілі, што не супраць перамены палітычнага курсу, але яна не павінна падавацца як вынік станоўчых зменаў у Беларусі, бо яны былі надта мізэрныя і абсалютна несістэмныя. Нельга ўзнагародзіць за тое, што не было зроблена. Але чыноўнікі шукалі нагоду, не жадаючы прызнацца, што мяняюць стратэгію, бо ранейшая - палітыка ізаляцыі - правалілася.
 
- Якія краіны ў Еўразвязе ёсць прыхільнікамі адназначнага збліжэння з Беларуссю (нават калі пры гэтым прыйдзецца праігнараваць пытанні дэмакратыі і правоў чалавека)?
 
- Гэта Гішпанія і Італія, якія даволі актыўна выступалі нават за поўную адмену санкцый. З іншага боку, ёсць Нідэрланды, Вялікабрытанія і часам Швецыя, якія займаюць прынцыповую пазіцыю і супраць збліжэння як самамэты. А вось Францыя і Германія ў гэтым пытанні, відавочна, вагаюцца. Асабліва ФРГ, якая праз наяўнасць багатых эканамічных сувязяў з Беларуссю імкнецца праводзіць вельмі прагматычную палітыку.
 
Даволі ў няпростым становішчы знаходзяцца былыя краіны сацыялістычнага блоку - Польшча, Літва і Чэхія, якія, з аднаго боку, добра разумеюць тонкасці беларускай сітуацыі і маюць жорсткую ўласную пазіцыю, але пры гэтым мусяць улічваць нацыянальныя і суседскія інтарэсы.
 
Калі ж казаць пра Швецыю, якая вельмі актыўна працавала для збліжэння Беларусі з Еўропай, стала ініцыятарам Усходняга партнёрства, нашы палітыкі трымаюцца дастаткова прынцыповых поглядаў. Гэта добры падыход, але вялікія краіны не заўжды да яго прыслухоўваюцца.
 
- Прынятае ў лістападзе рашэнне аб падоўжанні мараторыя на санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў - аптымальнае на сёння рашэнне?
 
- З аднаго боку, як я ўжо казаў, не хочацца, каб узнагароды ўручалі за дасягненні, якіх не было. З іншага, я бачу, што цяперашняя сітуацыя - магчымасць, скажам, для трэцяга сектара працаваць трошкі спакайней. Улады, усё ж, стараюцца трымаюць сябе ў руках.
 
Цяжка прадказаць, што будзе далей, але сапраўдны стан рэчаў мы ўбачым бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў. Хаця ўжо цяпер відавочна: пры захаванні цяперашняй сітуацыі прэзідэнт Беларусі на наступных выбарах не памяняецца.
 
Што мы можам рабіць з усім гэтым? Больш актыўна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і недзяржаўныя СМІ, уплываць на ўладаў, каб тыя зразумелі, што рабіць адзін крок за паўгода, акурат да новага рашэння Рады Еўразвяза, для працягу дыялогу недастаткова.
 

Пра аўтарытарызм у беларускай апазіцыі

 
- Ад заходніх экспертаў пастаянна гучыць: улады такія, улады гэткія. А ці разумееце вы, што праблема не толькі ў іх, але і ў апазіцыі, незалежным грамадстве, якія нагадваюць герояў легендарнай у нас байкі Крылова “Лебедзь, рак і шчупак”?
 
- Так, у мяне ёсць уражанне, што розныя апазіцыйныя сілы не жадаюць дамовіцца і замест таго, каб зразумець адзін аднаго, стараюцца выбіць глебу з-пад ног. У многіх ёсць амбіцыі, і ніхто не хоча дзеля агульнай справы падзяліцца сваім статусам, паўнамоцтвамі... Магчыма, прычына ў адсутнасці традыцыі перадачы ўлады ў вашых партыях і грамадскіх арганізацыях, бо большасць сённяшніх кіраўнікоў - людзі, якія калісьці іх заснавалі. Я таксама не ўпэўнены, што лідэры ўсіх дэмакратычных арганізацый у Беларусі вельмі дэмакратычныя людзі. Гэта важна і для Швецыі, бо дэмакратыю неабходна абнаўляць і абмяркоўваць. Нярэдка і ў нас на чале арганізацый заседжваюцца аўтарытарныя кіраўнікі. Пры гэтым губляецца сама сутнасць дэмакратыі - каб ва ўсіх была магчымасць уплываць на палітыку. Разумець гэта асабліва важна, калі вы жадаеце дайсці да насельніцтва.
 
- Марцін, а якой вы бачыце будучыню Беларусь у 20-30-гадовай перспектыве?
 
- Лічу, што Беларусь - неад’емная частка Еўропы і вельмі хацеў бы, каб ваша краіна стала сябрам Еўразвязу. Аднак, улічваючы цяперашнюю пазіцыю ЕЗ адносна далейшага пашырэння, гэта далёкая перспектыва. Я ўпэўнены, што беларусы, як і ўсе астатнія людзі, жадаюць жыць свабодна. Цяперашняя сітуацыя няпростая, але паступова яна будзе паляпшацца, бо ў вас ёсць патэнцыял. Вельмі важна, што маладое пакаленне можа даволі свабодна перасоўвацца - у рэальным і віртуальным свеце, што адкрывае недасяжныя дагэтуль магчымасці.

Стакгольм - Мінск.


Матэрыял падрыхтаваны ў межах журналісцкага даследвання, арганізаванага Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам ім. Ё. Рау пры падтрымцы офіса АБСЕ ў Мінску.

Таксама чытайце па тэме:
 
-15%
-20%
-10%
-10%
-10%
-10%
-15%
-10%
-11%
-17%
0068422