177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  2. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  3. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  4. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  5. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  6. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  7. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  8. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  9. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  10. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  11. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  12. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  13. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  14. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  15. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  16. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  17. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  18. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  19. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  20. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  21. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  22. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  23. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  24. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  25. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  26. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  27. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  28. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  29. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  30. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Тры дзесяткі занядбаных аб’ектаў архітэктуры перададуць інвестарам для рэстаўрацыі. Пра новы праект, які пакуль знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, паведаміла прадстаўніца Міністэрства культуры. Карэспандэнт TUT.BY высвятліў, аб чым ідзе гаворка.

Як распавяла журналістам загадчыца сектарам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры Наталля Хвір, згодна з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, асноўнымі аб’ектамі якой ёсць Мірскі і Нясвіжскі замкі, на сёння сфармаваны спіс з 31 аб’екта, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане і будуць перададзены інвестарам для рэстаўрацыі .
 
У гутарцы з карэспандэнтам TUT.BY Наталля Хвір адмовілася абнародваць спіс у сувязі з тым, што “пакуль гэта рабочы матэрыял, які знаходзіцца на ўзгадненні з упраўленнямі культуры мясцовых выканкамаў, іншымі зацікаўленымі ўстановамі ”. Пры гэтым яна пагадзілася назваць некалькі аб’ектаў.
 
“Напрыклад, гэта палац Святаполк-Чацвярцінскіх 19 стагоддзя у вёсцы Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, сядзібна-паркавыя комплексы ў вёсках Грымячае (19 ст.) і Высокае (18-19 ст) Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, палацава-паркавы комплекс 18-19 стст. у вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна, сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст. у Старабарысаве Барысаўскага раёна Мінскай вобласці… У асноўным гэта сядзібы, якія знаходзяцца не ў вельмі добрым стане”, - адзначыла прадстаўніца Мінкульта.
 
Палац Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. Фота Святланы Ісаёнак, TUT.BY

Па словах Наталлі Хвір, галоўнай умовай перадачы сядзібаў інвестарам - абсталяванне ў іх пасля рэстаўрацыі (рэканструкцыі) аб’ектаў агра- і экатурызму. Перадвацца яны будуць задарма ці за ўмоўную плату. Сам механізм пакуль прапрацоўваецца. Паколькі ўсе аб’екты з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, “работы на іх мусяць ажыццяўляцца пад строгім  наглядам навуковага кіраўніка”.

Ці знойдуцца грошы і ахвочыя?
 
Спадзеў на тое, што аварыйная сітуацыя з выратаваннем помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны пасунецца з месца, з’явіўся з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі. Былы амбасадар Беларусі ў Польшчы агучыў задачы, пра якія незалежныя эксперты цвердзілі гадамі, аднак заставаліся непачутымі: павышэнне кантролю за рэканструкцыяй архітэктурных помнікаў, пашырэнне ўзаемадзеяння з грамадскасцю, пошук дадатковых крыніцаў фінансавання.
 
Зразумела, што галоўнай праблемай на сёння застаецца адсутнасць у дзяржавы грошай на аднаўленне спадчыны і агульнай стратэгіі ў гэтым кірунку.
 
Як паведаміў на кастрычніцкай прэс-канферэнцыі Латушка, цяпер работа вядзецца на 13 аб’ектах. На 2009 год на гэтыя мэты было прадугледжана 111,5 млрд рублёў. На наступны - толькі 50 млрд, што ёсць кропля ў моры для соцень унікальных будынкаў, якія вымагаюць тэрміновага выратавання.
 
Унутраныя інвестыцыі, мякка кажучы, не цякуць ракой. Характэрны прыклад - сітуацыя з палацава-паркавым
Дворец Валовичей. Фото А. Дыбовский, Globus.tut.by
Палац Валовічаў у Свяцку. Фота Андрэя Дыбоўскага, Globus.tut.by.
комплексам XVIII у Свяцку на Гродзеншчыне, які мясцовыя ўлады двойчы выстаўлялі на аукцыён, аднак ахвочых набыць яго не знайшлося
 
Магчыма, нешта зменіцца пасля прыняцця падрыхтаванага Міністэрствам спорту і турызму законапраекту, які дазволіць замежным грамадзянам нароўні з беларусамі набываць ці браць у доўгатэрміновую арэнду айчынныя аб’екты з турыстычным патэнцыялам, а таксама ад таго, наколькі Мінспорту і Мінкульту ўдасца выбудаваць агульную стратэгію ў гэтым кірунку. Называлася лічба ў 67 сядзібаў, якія патэнцыйна могуць пайсці з малатка.

Аднак цяжка ўявіць, каб замежнікі кінуліся ў Беларусь скупляць напаўразбураныя камяніцы. Пры тым, што інвестыцыі патрабуюцца нежартоўныя (напрыклад, рэстаўрацыя Свяцкага палаца будзе каштаваць паводле некаторых падлікаў каля 18 млн долараў), фінансавыя перспектывы, як і гарантыі, для замежнікаў цмяныя. 

Не вырашаны ў краіне і ўсе юрыдычна-прававыя пытанні. Гэтак, па падліках Міністэрства культуры, сёння ў Беларусі налічваецца амаль 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў. 63 з іх нікім не выкарыстоўваюцца. Каля 30 ўвогуле не маюць дакументаў на права ўласнасці, то бок не могуць быць прададзенымі ці перададзенымі.

Наш ТОП-10
 
Нагадаем, не так даўно TUT.BY разам са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам склалі спіс 10 самых унікальных помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, якім пагражае знішчэнне і якія вымагаюць тэрміновага аднаўлення.
-12%
-20%
-10%
-25%
-38%
-30%
-10%
-7%
-20%