Алесь Дашчынскі,

Невядомыя зламалі два крыжы ў Курапацкім лесе. Гэта заўважылі сябры КХП-БНФ, якія прыйшлі ў суботу на талаку. Акты вандалізму ў Курапацкім лесе працягваюцца.

Два крыжы зламаныя невядомымі на ўскрайку лесу з боку поля. Сябры КХП-БНФ, якія прыйшлі на талаку прывезьлі дошкі, каб іх адрамантаваць і ўсталяваць зноў.

Курапаты

Валеры Буйвал: “Працягваецца панаваньне сатаны ў душах шэрагу людзей, якія ненавідзяць Беларусь, нашу гісторыю, нашу гістарычную памяць, нас, нашых продкаў. Мы ўспрымаем гэта як аб’ектыўную рэчаіснасьць. Мы будзем супрацьстаяць гэтаму злу. Мы будзем ахоўваць, абараняць нашу сьвятыню і не дазволім, каб гэтая чужынская нечысьць, фашыстоўская, сатанінская, гаспадарыла на нашай зямлі”.

Курапаты

Сябры КХП-БНФ выйшлі 17 кастрычніка на талаку, каб упрыгожыць урочышча перад Дзядамі. Нагадаем, на 1 лістапада заплянавана правядзеньне шэсьця, якое пачнецца ў Менску ад пляцоўкі ля гадзіньнікавага завода, і мітынгу ў Курапацкім лесе. Таму ў бліжэйшыя выходныя зноў людзі выйдуць на талаку.

Уладзімер Юхо: “Сёньня я прыйшоў з інструмэнтам, бэнзакасілкай, касой і прыладамі. Плян, як заўсёды, прыбраць, кожную суботу мы гэта робім, спаліць сьмецьце і рыхтавацца да Дзядоў, якія адбудуцца 1 лістапада. Запрашаю ўсіх прыняць удзел у сьвяце памінаньня продкаў. Мы плянуем на наступную суботу вялікую талаку”.

Курапаты

“Я кожную суботу прыходжу, вырошчваю кветкі. Бачыце, якія прыгожыя. Сёньня я буду насіць чарназём, падкормліваць кветкі на зіму. Хрызантэмы не баяцца маразоў. Вясной вельмі добра тут квітнеюць тульпаны і нарцысы. Праўда, бывае і вандалізм. У гэтым годзе дружна расьцьвілі тульпаны, але ўсе былі павырываныя. Ёсьць такія людзі, для якіх няма нічога сьвятога”.

-10%
-10%
-30%
-30%
-10%
-52%
-20%
-20%
-99%