1. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  2. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  3. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  4. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  5. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  6. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  7. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  8. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  9. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  10. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  11. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  12. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  13. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  14. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  15. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  16. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  17. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  18. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  19. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  20. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  21. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  22. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  23. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  24. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  25. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  26. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  27. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  28. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  29. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  30. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

фото
12 верасня Мінск адзначыць 942-гі дзень народзінаў. Многія рэчы, звязаныя з гісторыяй і сучаснасцю нашай сталіцы, сёння здаюцца натуральнымі, як сама прырода. Аднак, калі адкінуць шматгадовыя напластаванні прапагандовай хлусні, на многае пачынаеш глядзець іншымі вачыма. TUT.BY прыгадаў пяць істотных момантаў з гісторыі і сучаснасці Мінска, якія варта прынамсі паставіць пад сумнеў.
 
Міф 1. Мінск заснаваны ў 1067 годзе
 
Ва ўсіх падручніках-даведніках вы прачытаеце, што Мінск (тагачасны Менск, які ўваходзіў у склад Полацкага княства) упершыню згадваецца ў летапісе (“Аповесць мінулых часоў”) пад 1067 годам у сувязі з бітвай на Нямізе.
 
Падчас нядаўняй вандроўкі ў Полацк пачуў ад нашага славутага літаратара і гісторыка Уладзіміра Арлова, што святкаванне народзінаў Мінска ў 1067 годзе ці не поўны абсурд. Чаму? Бо менавіта ў той год горад быў дашчэнту спалены кіеўлянамі, якія палявалі за полацкім князем Усяславам Чарадзеем.
 
“Гэта прыкрая старонка нашай гісторыі, - распавёў у інтэрв’ю TUT.BY найлепшы знаўца сталіцы, доктар гістарычных навук Захар Шыбека. - Мінск, сапраўды, пачынае свой адлік з пахавання загінулых войнаў. Але ж існуе такая традыцыя: першую згадку ў летапісе лічаць днём заснавання горада. Мінск прыцягнуў увагу летапісцаў крывавай бітвай на Нямізе”.
 
Пры гэтым гісторыкі перакананыя, што Мінск быў закладзены значна раней, верагодна і 1000 гадоў назад. Ускосна пра гэта сведчаць раскапаныя яшчэ ў 1940-х гадах парэшткі каменнага храма 11 стагоддзя на Нямізе, заснавальнікам якога мог быць Усяслаў Чарадзей, яго бацька Брачыслаў ці нават дзед Ізяслаў. Сёлетнія раскопкі на Мінскім замчышчы адказу на гэта пытанне не далі. Пачакаем наступных.
 
Міф 2. Назва “Мінск” - правільная, “Менск” - нацыяналістычная
 
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск - дзьве паловы сталічнай душы...

Канстытуцыя БССР. 1927 год. Месца выдання: Менск. Фота pravo.by
Канстытуцыя БССР,1927 год. Месца выдання: Менск. Фота pravo.by
Так спяваў у апошнім альбоме “N.R.M.” Лявон Вольскі.
 
Менск і Мінск, Мінск і Менск. Як правільна і чаму? Афіцыйныя крыніцы здавён-здаўна пішуць “Мінск”. У незалежных там-сям яшчэ можна ўбачыць “Менск”. Аднак, як любіць пакпіць дзяржпрапаганда, гэта зусім не гульні “нацыяналістаў”.
 
Паводле самай верагоднай версіі, назву “Менск” горад атрымаў ад рачулкі Менкі (Мень, Мена), на якой быў заснаваны. Прычым, да 16 стагоддзя ў пісьмовых крыніцах сустракаюцца толькі варыяцыі з “е” - Менск, Меньск, Менеск, Менеськ.
 
“Варыянт з “і” упершыню з’яўляецца ў старажытных лацінскамоўных крыніцах недзе ў 16-17 стагоддзі. Прычым менавіта з лаціны гэта напісанне пазычылі палякі, а ўжо ад іх - расійцы, - тлумачыць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ) Алег Трусаў. - Падкрэслю, што пачынаючы ад беларусізацыі ў беларускамоўных тэкстах пісалі толькі "Менск", у рускамоўных - "Минск".
 
“І радыё некалі - да 1937 году - гаварыла пераважна па-беларуску. І Менск яно называла Meнскам, а ня Мiнскам, i час называўся свой, менскі, - успамінаў у мемуарах літаратар і карэнны мінчук Валянцін Тарас. - Добpa памятаю, як яшчэ недзе ў 35-м радыё пачынала свае перадачы: “Увага, увага! Гаворыць Менск, радыёстанцыя імя Камінтэрну. У Менску дванаццаць гадзін, у Маскве трынаццаць. Праз хвіліну слухайце апошнія паведамленні” - на працягу гэтай хвіліны тая ж абвестка паўтаралася на расійскай, польскай і габрэйскай мовах…”.
 
Так было да 29 ліпеня 1939 года, калі пастановаю 2-й сесіі Вярхоўнага Савету БССР горад быў перайменаваны ў Мінск. І кропка.
 
У 1991 годзе Мінскі гарсавет народных дэпутатаў на прапанову фракцыі БНФ прагаласаваў за вяртанне гораду гістарычнай назвы. “Аднак праз сталічны статус перайменаванне мусіў зацвердзіць Вярхоўны Савет, але там мы большасці не набралі, - прыгадвае Алег Трусаў, які ў той час быў дэпутатам ВС ХІІ склікання. - Памятаю нават, што за вяртанне “Менска” прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173”.
 
Лідэр ТБМ, якое ўвесь гэты час паслядоўна ўжывае ў дакументацыі “Менск”, упэўнены, што яго вяртанне ў афіцыйны ўжытак - справа часу. “Спадзяюся, я дажыву да таго моманту, калі спрадвечная беларуская назва, якая была беспадстаўна зліквідавана падчас сталінскіх рэпрэсій, заменіць навязаны нам паланізм”, - адзначыў Трусаў.
 
Міф 3. Старадаўні Мінск знішчылі нацысты
 
Савецкая прапаганда 10-годдзямі ўбівала ў галовы, што падчас Другой сусветнай вайны немцы амаль дашчэнту знішчылі Мінск. Аднак гэта толькі палова праўды.
 
“Мінск разбураўся агульнымі намаганнямі нацыстаў і бальшавікоў, - пацвярджае вядомы ў вузкіх колах факт доктар гісторыі, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру Захар Шыбека. - Сапраўды, перад адступленнем Чырвонай Арміі органы ўнутранай бяспекі і вынішчальныя атрады падпальвалі будынкі, каб не пакінуць нічога немцам. Таму пажары пачаліся не толькі ад нямецкіх налётаў, але і ў выніку дзейнасці бальшавікоў. Падчас акупацыі Мінск цярпеў ад бамбардзіровак з савецкай тэрыторыі. Значным выпрабаваннем для горада стаў штурм Чырвонай Арміі і выгнанне немцаў 3 ліпеня 1944 года. Потым гэтыя разбурэнні былі залічаны на рахунак нацыстаў і ўключаны ў лік рэпарацый”.

Мінск у 1941-м. Фота Deutsches Bundesarchiv (German Federal Archive), Bild 141-2020
Мінск у 1941-м. Фота Deutsches Bundesarchiv (German Federal Archive), Bild 141-2020
 
Падчас акупацыі мінчукі перажылі прынамсі тры маштабныя савецкія бамбаванні акурат у “чырвоныя дні календара”: 8 сакавіка 1942 года, 1 траўня 1943 і ўсяго за некалькі тыдняў да вызвалення - у чэрвені 1944-га.
 
Выбітны эміграцыйны крытык літаратуры і карэнны мінчук Антон Адамовіч (Юстапчык) нават прысвяціў травеньскаму налёту аповесць “Каханы горад”.
 
Аднак і гэта не ўсё. На думку Захара Шыбекі, “паваенныя разбурэнні па сваім маштабе не надта саступалі ваенным”. “Пакуль у Варшаве, Дрэздэне, Ковентры аднаўлялі гістарычную забудову, у нас дабівалі і тое нямногае, што засталося. З Мінску рабілі ўзорны сацыялістычны горад, а гэта вымагала вялікіх ахвяраў”, - адзначае аўтар шматлікіх кніжак і манаграфій пра Мінск.
 
На думку экспертаў, найвялікшым злачынствам Саветаў стала пракладанне праз Нямігу Паркавай магістралі (праспекта Машэрава-Пераможцаў), які ці не назаўжды зруйнаваў адразу два гістарычныя цэнтры - Верхні і Ніжні горад.
 
Міф 4. Траецкае прадмесце - помнік гістарычнай забудовы
 
У большасці сучасных тэкстаў пра Мінск вы прачытаеце, што Траецкае прадмесце - “адзіны раён сталіцы, дзе захавалася аўтэнтычная забудова 15-19 стагоддзяў”. Не верце гэтай мане.
 
Легенда апавядае, нібыта падчас візіту ў Мінск у 1962-м савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў пажадаў паглядзець на наш гістарычны горад. Паколькі беларускія чыноўнікі заўжды былі наперадзе ўсіх у будаванні “новага жыцця”, прывабнай цэласнай забудовы да таго часу ўжо не захавалася. Таму вырашана было рэстаўраваць квартал 15 стагоддзя, названы ў гонар касцёла Святой Троіцы. Работы - зусім не рэстаўрацыя, а рэканструкцыя - ў прадмесці вяліся з 1982 па 1985 гады. У выніку старадаўнія муры былі знішчаны да падмурку, а на іх месцы паўсталі муляжы з сучасных матэрыялаў. Страчаны быў і непаўторны архітэктурны стыль, замест якога паўстаў стэрыатыпны “лялечны” квартал, характэрны больш для заходнееўрапейскіх гарадоў. 
 
Такім Траецкае было яшчэ на пачатку 1980-х... Фота minsk-old-new.com...а такім гламурным стала пасля рэканструкцыі. Фота аўтара
 
Досвед Траецкага прадмесця, якое так спадабалася чынавенству, стаўся ўзорам для далейшых горадабудаўнічых подзвігаў сталічных архітэктараў. Постсавецкія змены ў Старым горадзе можна сцісла акрэсліць словам “еўрарамонт”.
 
“За мінулыя 15 год амаль усе аўтэнтычныя забудовы ў гістарычным цэнтры Мінска былі знесены, зніклі цэлыя вуліцы (Дзімітрава, Замкавая ), а на іх месцы ў найлепшым выпадку з’явіліся муляжныя падробкі, - распавядаў у інтэрв’ю TUT.BY гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. - Толькі летась у сталiцы зруйнавалi багата ўнiкальных помнiкаў Верхняга горада 18-19 стагоддзяў на вулiцах Рэвалюцыйнай, Гандлёвай, Кiрылы i Мяфодзія, Камсамольскай, на плошчы Свабоды, якiя мелi статус недатыкальных”.
 
“Гэта вынiшчэнне не толькi аўтэнтычнай комплекснай забудовы, але i той гiстарычнай
Так знішчаецца гістарычнае аблічча Мінска. У 2005-м ад Ракаўскай яшчэ адкрываўся від на Верхні горад. Цяпер ён забіты гмахам паркінга. Фота аўтара
матрыцы, абапiраючыся на якую ў будучынi можна правесцi сапраўдную рэстаўрацыю паводле мiжнародных стандартаў”,
 - лiчыць старшыня рэспублiканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Антон Астаповiч.
 
Міф 5. Народзіны Мінска - у верасні 
 
Свята Дня горада з масавымі народнымі гуляннямі - своеасаблівая фішка гарадоў былога СССР. Мінск упершыню адзначаў Дзень горада 3 ліпеня 1987 года, і прымеркаваны ён быў да Дня вызвалення ад нацыстаў (3 ліпеня 1944 г.).
 
Усё перамянілася пасля рэферэндуму 1996 года, на якім народ падтрымаў прапанову прэзідэнта Лукашэнкі аб пераносе Дня незалежнасці на 3 ліпеня (з 1991 па 1996 гг. ён адзначаўся 27 ліпеня, у дзень прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі у 1990 г.).
 
Выступаючы на ваенным парадзе, прэзідэнт Беларусі матываваў злучэнне Дня незалежнасці з Днём вызвалення тым, што “гэта самая лёсавырашальная падзея ў летапісі нашага народу”.

Ці тоесныя паняцці “вызваленне ад нацыстаў” і “незалежнасць Беларусі”? Нацыянальны прарок Васіль Быкаў лічыў, што не: “Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды”
 
Як вынік, з 1997 па 2001 мінчукі адзначалі 3 ліпеня адразу тры святы - вызвалення, горада і незалежнасці. З 2002 года, згодна з рашэннем сталічных уладаў, Дзень горада перанесены на другую суботу верасня. Чаму менавіта гэты дзень? Мажліва, таму, што ў першую суботу восені свае народзіны святкуе Масква, і беларускія чыноўнікі паводле даўняй традыцыі папросту вырашылі не адставаць ад “старэйшага брата”.
-35%
-25%
-5%
-15%
-30%
-90%
-33%
-20%
-20%
-15%
0068422