Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


"Ці лётае бін Лядэн на беларускіх верталётах" — такое пытаньне па-ранейшаму застаецца актуальным для міжнароднай супольнасьці, піша швайцарская "Neue Zuercher Zeitung".

Аўтар артыкулу пра нелегальны беларускі гандаль зброяй піша, што сёньня наўрад ці каго зьдзівіць магчымасьць выкарыстаньня бін Лядэнам беларускіх верталётаў. Найбольшае зьдзіўленьне выклікае дачыненьне гэтай невялікай эўрапейскай краіны да кантрабандных паставак зброі. Паводле "Neue Zuercher Zeitung", у самой Беларусі гандаль зброяй трымаецца ў строгім сакрэце і знаходзіцца па-за катролем грамадзкасьці.

Спасылаючыся на адказнага прадстаўніка міністэрства замежных справаў ЗША Пфайфэра, швайцарскае выданьне піша, што Вашынгтон мае дастаткова доказаў дачыненьня Беларусі да падобных кантрабандных паставак краінам, якія падазраюцца ў тэрарызьме.

У якасьці красамоўнага сьведчаньня гэтага згадваецца падрыхтоўка Менскам ірацкіх афіцэраў для абслугоўваньня ракетаў С-300. Зразумела, беларускае кіраўніцтва ўвесь час абвяргае такія папрокі. Паводле беларускага лідэра і адказных прадстаўнікоў сілавых структураў, такія паведамленьні не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Тым ня менш, піша газэта, у часе нядаўняга візыту ірацкай дэлегацыі ў Беларусь Лукашэнка недвухсэнсоўна артыкуляваў, што паміж ягонай краінай і Іракам існуюць надзвычай глыбокія дачыненьні, беларускі лідэр адкрыта дэманстраваў, што яго мала хвалююць выказваньні прэзыдэнта ЗША што да дзяржаваў, якія належаць да гэтак званай восі зла.

Як вядома, Беларусь сама не вырабляе зброі, — піша "Neue Zuercher Zeitung", але яшчэ з савецкага часу мае дастатковы арсэнал ваеннай тэхнікі. Краіна ня толькі гандлюе гэтым арсэналам, але адначасова зьяўляецца пасярэднікам Расеі ў падобных гешэфтах. Так, у мінулыя гады Беларусь прадала Судану, краіне, дзе сёньня знаходзяць прытулак многія тэрарысты, танкі Т-55, а таксама зьнішчальнікі Мі-24 і Мі-35.

У зьвязку зь небясьпекай санкцыяў, якімі пагражаюць Беларусі ЗША, афіцыйны Менск паведаміў, што зьбіраецца ўзмацніць кантроль за экспартам зброі. Аднак заклапочанасьць міжнароднай супольнасьці ў зьвязку зь недастатковай празрыстасьцю паставак Беларусьсю тых тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца як у мірных, так і ў ваенных мэтах, застаецца дастаткова вялікай.

Паводле інфармацыі Стакгольмскага інстытуту міжнародных мірных дасьледаваньняў, маленькая 10-мільённная Беларусь у 2000 годзе заняла шостую пазыцыю ў сьвеце ў экспарце зброяй і зарабіла на гэтым прынамсі 498 мільёнаў даляраў. Некаторыя беларускія палітыкі, у тым ліку Іван Пашкевіч, схіляюцца да таго, што рэальная лічба можа дасягаць мільярду даляраў. Колькі грошай РБ атрымала насамрэч, застаецца пытаньнем, — піша "Neue Zuercher Zeitung" і дадае: "Наўрад ці пра гэта паведаміць сам Лукашэнка, бо частка прыбытку ад падобнага экспарту ідзе ў нікому не падкантрольны ўласны прэзыдэнцкі фонд. Чаму павінен прэзыдэнт, які перасьледуе апазыцыю і фальшуе вынікі выбараў, паведамляць пра свае даходы, калі ён нават і ня думае з кім-небудзь дзяліцца сваёй уладай, — піша "Neue Zuercher Zeitung".