Ірына Красоўская, жонка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, передала Часоваму Паверанаму ў справах Чэхіі ў Беларусі Алешу Фойціку адмысловы ліст на імя прэм’ер-міністра Чэхіі Мілаша Зэмана.
Жонкі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, а таксама Людміла Карпенка просяць кіраўніка ўраду Чэхіі, які 17 красавіка прыяжджае ў Беларусь, узьняць пытаньне пра зьніклых беларускіх палітыкаў у часе ягонай магчымай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі прадстаўнікамі беларускай улады. Жанчын турбуе лёс ня толькі загінулых і скрадзеных, але і вязьняў-апанэнтаў рэжыму.
Жанчыны таксама просяць прэм’ера Чэхіі "падтрымаць ідэю аб стварэньні незалежнай камісіі ў справе расьсьледаваньняў гэтых выпадкаў з запрашэньнем незалежных экспэртаў і забесьпячэньнем поўнага доступу да ўсіх фактаў і сьведчаньняў, якія адносяцца да названай справы". Яны дзякуюць спадару Зэману за атрыманую раней падтрымку з боку Чэхіі.
Уладзімер Глод, Менск
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY