Общество


На пачатку траўня Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня праводзіць слуханьні аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне.

Дакладчыкамі прэзыдыюм Вярхоўнага Савету сёньня зацьвердзіў Станіслава Багданкевіча і Алену Скрыган. Такім чынам, апошні легітымны парлямэнт Беларусі, які не зьбіраўся на свае паседжаньні ад жьніўня мінулага году, узнаўляе працу.

Адначасова прэзыдыюм прызначыў намесьніка страшыні Вярхоўнага Савету Генадзя Цярэню ўпаўнаважаным у справах узаемадачыненьняў з Кансультацыйнай радай апазыцыйных палітычных партыяў. Мяркуецца, што Генадзь Цярэня будзе ўдзельнічаць ужо ў наступным паседжаньні лідэраў апазыцыйных партыяў, прызначаным на 11 красавіка.

Уладзімер Глод, Менск
{banner_819}{banner_825}
-90%
-15%
-10%
-50%
-20%
-15%
-10%
-45%
-40%
0061257