Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Пари Сен-Жермен» выбил «Баварию» из Лиги чемпионов
  2. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  3. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  4. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  5. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  6. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  7. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  8. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  9. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  10. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  11. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  12. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  13. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  14. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  15. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  16. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  17. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  18. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  19. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  20. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  21. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  22. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  23. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  24. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  25. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  26. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  27. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  28. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  29. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  30. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как


Прадстаўніца Адміністрацыі прэзыдэнта сёньня паведаміла нашаму радыё, што нічога ня ведае пра падрыхтоўку рэфэрэндуму, на які б выносіліся пытаньні пра ліквідацыю саветаў дэпутатаў і пра падаўжэньне тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў да сямі гадоў. Але старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які агалосіў гэтую інфармацыю ў мінулую суботу, упэўнены, што ўлады рыхтуюць такі рэфэрэндум.

Кіраўніца Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Вольга Сяргеева заявіла сёньня, што ня мае ніякай інфармацыі пра падрыхтоўку рэфэрэндуму, на які б выносіліся пытаньні пра скасаваньне саветаў дэпутатаў і пра падаўжэньне тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў з 5 да 7 гадоў. Аднак спадарыня Сяргеева ўхілілася ад адказу на пытаньне, ці можа такі рэфэрэндум рыхтавацца без удзелу падначаленай ёй структуры:

(Сяргеева: ) "Я яшчэ гэтага ня чула, гэта па-першае. Па другое, так вось проста я не ўпаўнаважаная нешта вам камэнтаваць. Празь мяне пакуль што не ўзгаднялі пытаньне. Не, я ня ў курсе".

Аб тым, што рыхтуецца чарговы рэфэрэндум, у мінулую суботу на зьезьдзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі заявіў яе старшыня Анатоль Лябедзька. Спадар Лябедзька кажа, што галоўныя пытаньні (аб ліквідацыі саветаў дэпутатаў і аб падаўжэньні тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў), улады паспрабуюць працягнуць з дапамогай пытаньняў-"паравозікаў" — пра ўвядзеньне маратору на сьмяротныя пакараньні і пра актывізацыю беларуска-расейскай інтэграцыі, каб задаволіць інтарэсы эўрапейскіх арганізацыяў і Расеі. Лідэр АГП кажа, што ён ўпэўнены ў праўдзівасьці інфармацыі наконт падрыхтоўкі рэфэрэндуму.

(Лябедзька: ) "Улада за апошнія 7 гадоў ніколі публічна не абмяркоўвала тое, што яна зьбіраецца рабіць. Яны спачатку прымалі ўнутры сябе рашэньне, а потым праз пэўныя мэханізмы праводзілі гэтае рашэньне ў жыцьцё. Па крыніцах, якія заслугоўваюць абсалютнага даверу, мы валодаем інфармацыяй, што створаная спэцыяльная рабочая група, якая прапрацоўвае мажлівасьць правядзеньня рэфэрэндуму ці да канца гэтага году, ці ў наступным годзе. Гэта інфармацыя з уладных структураў".

Спадар Лябедзька падкрэсьлівае, што правядзеньне рэфэрэндуму ў хуткім часе было б спрыяльным для выканаўчых уладаў, бо тыя сёньня маюць магчымасьць кантраляваць выбары і абвяшчаць патрэбныя ім вынікі.

(Лябедзька: ) "Да гэтай інфармацыі, якую мы атрымалі, я стаўлюся вельмі сур'ёзна і лічу, што гэта вельмі лягічна, таму што сёньня дзяржава яшчэ мае мэханізмы кантролю над падлікам галасоў. Яны могуць праводзіць і "выбары," і "рэфэрэндумы", могуць ажыцьцяўляць кантроль над канчатковым вынікам. Таму калі нешта праводзіць такое, то лепш за ўсё цяпер, пакуль такі кантроль захоўваецца, чым заўтра, калі такога кантролю можа й ня быць".

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі кажа, што апазыцыі трэба як мага хутчэй пачынаць публічнае абмеркаваньне магчымага рэфэрэндуму, каб супрацьдзейнічаць скасаваньню мясцовых саветаў і падаўжэньню тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

(Лябедзька: ) "Мы павінныя загадзя давесьці да грамадзкасьці інфармацыю, што ўлада не выключае ліквідацыю саветаў, а гэта значыць, што тое, над чым сёньня працуе беларуская апазыцыя, становіцца мёртвым праектам. Сёньня практычна ўсе палітычныя партыі ў той ці іншай ступені заявілі, што ў той ці іншай ступені рыхтуюцца да мясцовых выбараў. Але калі ліквідуюцца мясцовыя саветы, гэта азначае, што нашыя інвэстыцыі ў гэты праект — гэта інвэстыцыі ў пустату. І я думаю, што калі цяпер будзе дыскусія і людзі будуць усьведамляць, што Лукашэнка хоча яшчэ на некалькі гадоў працягнуць свае паўнамоцтвы, то чым хутчэй гэтыя дыскусія пачнецца, чым хутчэй людзі гэта ўведаюць, тым цяжэй гэта будзе правесьці і атрымаць нейкі станоўчы вынік".

Алесь Грыневіч, Менск
-99%
-50%
-10%
-10%
-10%
-30%
-50%
-50%
-10%