Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Вынікам першага будзе акцыянаваньне й прыход замежнага інвэстара на Магілеўскі завод штучнага валакна, вынікам іншага - зварот да сябраў прафсаюзу.

Сход рэпрэзэнтантаў працоўных калектываў і прафсаюзных арганізацыяў Магілеўшчыны прыняў зварот да сябраў прафсаюзу. У сходзе бралі ўдзел тры сотні дэлегатаў, кіраўнікі саветаў розных узроўняў і "вэртыкалі".

Выступоўцы скардзіліся на рост цэн, адставаньне ад іх заробкаў, павелічэньне парогу пэнсійнага ўзросту, укараненьне платнай мэдыцыны, наступ на правы працоўных. Аднак крытыка гучала больш на адрас ураду, чым мясцовых уладаў. Таму што, паводле цяперашняга лідэра прафсаюзаў вобласьці Ланіала Чыканава, ягоная арганізацыя з уладамі заўсёды знаходзіла паразуменьне - і нават мела падтрымку.

Аднак чыноўнікі вобласьці й уладныя структуры, на адрас якіх гучалі прэтэнзіі на прафсаюзнай акцыі, яе, шчыра кажучы, зусім не заўважылі. Пэўне ж, у сувязі з клопатамі пра кароткатэрміновы візыт Аляксандра Лукашэнкі, які мусіў прыняць рашэньне па рэфармаваньні заводу штучнага валакна й пазнаёміцца з замежным інвэстарам - прадстаўніком швайцарскай фірмы "United Technology Corporation".

Аляксандар Лукашэнка сваім відавочна дрэнным настроем знэрваваў работніц заводу, якія рыхтаваліся паглядзець на прэзыдэнта. Ён строга спытваў зь іх за няўдалы лёс прадпрыемства й непарадак на тэрыторыі: ледзь не за пацукоў па кутох. Рабочыя вырашылі, што прэзыдэнт злуецца, бо ня мае прымальнага рашэньня, як выцягнуць прадпрыемства з багны й разам з тым захаваць над ім кантроль дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка прасіў рабочых не ўжываць такіх "нецэнзурных словаў", як прыватызацыя й інвэстар, і ў адказ на просьбу пра хутчэйшае акцыянаваньне палохаў прывідам капіталізму. Але рашэньне на нарадзе кіраўнікоў было прынята якраз пра акцыянаваньне заводу штучнага валакна й прыход на яго замежнага інвэстара.

Завод, канечне, у поўным заняпадзе. Палова магутнасьцяў стаіць, усё абсталяваньне фізычна й маральна зношанае, частку супрацоўнікаў скарацілі, але ўсё роўна вытворчасьць віскозных нітак абыходзіцца даражэй за іхны рыначны кошт, і летась завод займеў толькі страты - 2 мільярды беларускіх рублёў. Прадпрыемства вісіць на шыі ў галаўнога прадпрыемства вытворчага аб'яднаньня "Хімвалакно", у склад якога завод уваходзіць цягам апошніх 25 гадоў.

Грошы на мадэрнізацыю - а патрэбна прыкладна 25 мільёнаў даляраў - і вяртаньне крэдытаў можа забясьпечыць толькі інвэстар, які цікавіцца магілеўскім заводам таму, што ў замежжы стаў падвышацца попыт на віскозныя ніткі ў процівагу сынтэтычным матэрыялам.

Урэшце вырашана: на працягу 10 дзён швайцарцы разам з магілеўцамі падрыхтуюць і пададуць на разгляд кіраўніку дзяржавы інвэстыцыйнае пагадненьне, якое дасьць права замежнікам браць удзел у кіраваньні заводам штучнага валакна й мець непасрэднае дачыненьне да рэалізацыі прадукцыі. Са свайго боку, швайцарская фірма павінна выдаткаваць грошы на разьвіцьцё прадпрыемства, стварыць новыя працоўныя месцы - каля тысячы - і ўтрымліваць сацыяльную сфэру на належным роўні.

Калі праца пойдзе поўнай хадой, а сумленнасьць партнэраў пацьвердзіцца часам, то праз тры-пяць год швайцарскай фірме аддадуць прыярытэтнае права прыватызацыі Магілеўскага заводу штучнага валакна

Ганна Юрчанкова

Радыё Рацыя