Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У выпадку, калі Сталы камітэт АБСЭ не перагледзіць мандат КНГ, МЗС гатовае дамагацца, каб місія АБСЭ пакінула Менск. Пра гэта сёньня заявіў міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў.

Міхаіл Хвастоў зноў заявіў, што, на ягоную думку, цяпер няма патрэбы ў групе АБСЭ ў Менску — "у яе цяперашнім выглядзе і зь існуючым мандатам":

(Хвастоў: ) "У групы няма пэрспэктываў пры цяперашнім яе мандаце, і ўрад Беларусі ня будзе падтрымліваць яе прысутнасць у нашай краіне".

Пытаньне пра перагляд мандату КНГ АБСЭ было пастаўленае беларускім урадам перад кіраўніцтвам АБСЭ яшчэ летась у снежні, але Сталы камітэт АБСЭ ня лічыць, што для зьмены мандату ёсьць сапраўды істотныя падставы.

У адказ афіцыйны Менск адмаўляецца даць згоду на прыезд новага кіраўніка групы і выказвае пагрозы наконт высылкі дыпляматаў АБСЭ:

(Хвастоў: ) "Сапраўды, калі мандат гэтай групы ня будзе перагледжаны, мы паставім пытаньне пра спыненьне дзейнасьці гэтай групы. А гэта ўжо тэхнічны бок справы".

Міністар настойвае, каб пытаньне пра перагляд мандату місіі АБСЭ разглядалася публічна і каб афіцыйны Менск мог давесьці свае аргумэнты: маўляў, група АБСЭ палітызавалася і не выконвала ўмовы свайго знаходжаньня ў Беларусі. Але пры гэтым спадар Хвастоў зазначае, што ўрад Беларусі ня ставіць перад сабой адназначнай задачы пазбавіцца ад гэтай групы:

(Хвастоў: ) "Я не хачу палітызаваць гэтае пытаньне, і я зусім ня ястраб, каб такім чынам яго ставіць, але ўжо і АБСЭ, і самой групе зразумела, што ў такім палітычным рэжыме, як яна працавала раней, група ня можа працаваць далей, і не павінна".

На ягоную думку група павінна стаць палявой місіяй АБСЭ, каб сачыць за сытуацыяй у Беларусі і рыхтаваць для кіраўніцтва справаздачы.

Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Севярын днямі ў Пецярбургу выказаў жаданьне сустрэцца з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі, каб абмеркаваць спрэчныя пытаньні. Але Міхаіл Хвастоў лічыць, што спадар Севярын павінен размаўляць перш за ўсё з кіраўнікамі палатаў так званага нацыянальнага сходу Беларусі.

Валер Каліноўскі, Менск