Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


Нягледзячы на шматгадовае пагадненьне, падпісанае 5 гадоў таму, аб разьвіцьці эканамічных стасункаў, паводле якога беларусы меліся пастаўляць на расейскі рынак прадукты харчаваньня й тавары народнага спажываньня безвынікова скончыліся апошнія перамовы аб цэнтралізаваным экспарце ў Маскву беларускага харчаваньня. Перамовы вялі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі й дэлегацыя ўраду Масквы.

У канцы мінулага году, падчас візыту ў Маскву міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міхаіла Русага, прынялі папярэдняе рашэньне, што Беларусь завязе ў расейскую сталіцу ў 2002 годзе 17,5 тыс. тонаў мяса, 6 тыс. тонаў сьметанковага масла, 5 тыс. тонаў сухога малака, 12 млн. умоўных бляшанак малочных кансэрваў, 4 тыс. тонаў цьвёрдых сыроў, 10 тыс. тонаў бульбы, 5 тыс. тонаў агародніны, 30 тыс. тонаў солі. У часе візыту расейцаў у Менск бакі меліся пацьвердзіць намер падпісаць кантракт на суму 50-60 мільёнаў даляраў.

Аднак прадстаўнікі маскоўскага ўраду адмовіліся падпісаць пагадненьне й растлумачылі гэта тым, што ім патрэбны час на роздум. Хутчэй за ўсё, маскоўцы засталіся незадаволенымі з прапанаваных беларусамі коштаў. За апошні год у Беларусі адзначаны істотны рост коштаў на харчовыя тавары. Цяпер яны вышэй за расейскія.

Прынамсі здарылася тое, што павінна было здарыцца. Усе добра памятаюць, як некалі "чаўнакі" няблага зараблялі на тым, што вазілі беларускія прадукты за расейскую мяжу. Кіраўніцтва Беларусі было тады заклапочанае гэтым вывазам і рабілі розныя захады, каб яго не дапускаць. Зараз сытуацыя зьмянілася на процілеглую. Расейцы здолелі забясьпечыць свой рынак таньнейшымі за беларускія прадуктамі.

Беларусы тымчасам зноў зьбіраюцца сёлета араць ды сеяць зь яшчэ большымі, чымся ў мінулыя гады выдаткамі. З гледзішча гарантаваньня харчовае бясьпекі ў краіне - справа марная. Каб працаўнікі аграпрамысловага комплексу краіны не закопвалі грошай у зямлю, на іх можна было б проста купіць прадукты там, дзе яны каштуюць значна таньней, чымся ў нас. А цяпер і ў той жа самай Расеі. Пра тое, што голаду ў Беларусі ня будзе, калі калгасьнікі нават нічога ні садзіць, ні зьбіраць ня будуць, гаварыў яшчэ напачатку году былы міністар сельскае гаспадаркі Васіль Лявонаў.

В.Л.: - Тут няма ніякага страху, хлеб прывязуць з Расеі. Сёньня расейскі хлеб у два разы таньнейшы за беларускі. Ніякага страху няма. Прадуктаў харчаваньня хопіць, з усходу іх прывязуць колькі хочаш.

Апроч таго, па ўсёй краіне неўзабаве пачне корпацца на сваіх градах тутэйшы люд. У краіне цяпер амаль 2 мільёны ўладальнікаў зямлі, якія выкарыстоўваюць яе ў якасьці "падсобнай гаспадаркі". Яшчэ пад 700 тысяч грамадзянаў маюць "дачныя ўчасткі". Праблему з харчаваньнем кожны будзе вырашаць саматугам і коштам надзвычайных высілкаў. Але павінна быць іначай.

В.Л.: - Павінна быць свабода выбару. Я хачу быць фэрмэрам - дайце мне зямлю. Хачу быць трактарыстам, даяркаю - дайце мне магчымасьць працаваць. Але калгасу не павінна быць. Павінна быць іншая гаспадарка: заснаваная на ўласнасьці, на свабодзе выбару, на свабодзе дзеяньняў. Працаўнік павінен сам вырашаць, што яму рабіць зь ягонаю зямлёю.

Да тае пары пакуль ня будзе свабоды, пра якую гаварыў былы міністар сельскае гаспадаркі Васіль Лявонаў, беларусы будуць самі спажываць свае прадукты харчаваньня, якія - для замежных спажыўцоў - маюць надта высокі кошт.

Галіна Жарко

Радыё Рацыя