Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Гэта былы начальнік крымінальнага вышуку Першамайскага раёну Ўладзімір Крамсаеў і ягоныя падначаленыя Сяргей Бурдыка, Алег Данчанка, Аляксандар Ерафееў і былы ўчастковы міліцыянт Мікалай Ліпскі.

Гэтыя міліцыянты пад час допытаў "выбівалі" паказаньні ў падазраваных у злачынствах. Цягам некалькіх гадоў гэтыя супрацоўнікі міліцыі калечылі людзей. Суд гэта кваліфікаваў як злоўжываньне службовым становішчам і перавышэньне ўлады.

Уладзімір Крамсаеў правядзе 6 гадоў, а Бурдыка й Ліпскі — па чатыры з паловай гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ерафееў і Данчанка асуджаныя на тры гады пазбаўленьня волі, але з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады.

Паводле прысуду былыя міліцыянты на 5 гадоў пазбаўленыя права займаць службовыя пасады ў праваахоўчых органах.

Любоў Лунёва, Менск