Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Спажывецкі рынак на стадыёне "Трактар" у Менску зачыняюць - дробных гандляроў "прыбяруць", каб збудаваць на месцы рынку чарговы лядовы палац. Неспакой і на сталічным рынку "Ждановічы": там ладзяць нейкую рэканструкцыю й пад сурдзінку скарачаюць колькасьць гандлёвых месцаў. Невядомы лёс рынку "Дынама", які, паводле вельмі ўпартых чутак, таксама зачыняць. Дробных прадпрымальнікаў пакрысе выцясьняюць, пазбаўляючы іх магчымасьці зарабляць грошы. Тым часам Менгарвыканкам інфармуе пра свае пляны набудаваць у горадзе гіпэрмаркетаў. Яшчэ зусім нядаўна казалі пра ўзьвядзеньне 9 вялікіх крамаў. Цяпер ходзіць погалас, што ў Менску адвялі 15 пляцовак пад гіпэрмаркеты. Грошай на іх забудову, між тым, няма.

Менскі рынак "Трактар" адчыніўся параўнальна нядаўна. Прадпрымальнікі самі ўклалі грошы ва ўпарадкаваньне сваіх гандлёвых месцаў, пачалі працаваць. Але не пасьпелі нават акупіць усіх выдаткаў - цяпер з рынку трэба "прыбірацца", шукаць новых месцаў. Ды гэта цяпер няпроста. Кажа намесьнік старшыні Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Леанід Каліценя.

Л.К.: - У многих предпринимателей сложилась критическая ситуация. Они буквально несколько месяцев назад приобрели павильоны, в которых осуществляют торговую деятельность. Это стоило достаточно приличных денег, и окупить все это они не смогли. Как этот будет вопрос решен, - неизвестно. Совершенно непродуманная система, как трудоустроить всех предпринимателей, которые работают на этом рынке. По нашим подсчетам, там где-то около полутысячи человек, которые так или иначе с рынком связаны.

З працаўладкаваньнем прадпрымальнікаў гэтае катэгорыі сапраўды могуць быць праблемы: у Менску застаецца ўсё менш магчымасьцяў разгарнуць гандаль. Рынак "Дынама" таксама на мяжы зачыненьня: яшчэ ўвосень мінулага году казалі, што яго будуць пераносіць некуды ў іншае месца. Пры гэтым, як паказвае практыка, колькасьць гандлёвых месцаў пры такім пераносе можа скараціцца - і тады ня будзе куды падацца ўсім "дынамаўцам". А пра гандляроў з "Трактару" й казаць няма чаго.

Дзіўная сытуацыя й на "Ждановічах" - найбуйным рэчавым рынку краіны. Там ладзяць нейкую рэканструкцыю й перакідаюць гандляроў з адной пляцоўкі на іншую. Гэтых дзеяньняў з прадпрымальнікамі, якія працуюць там па некалькі год і плацяць за арэнду па 100 даляраў у месяц, гаспадары рынку ніяк не ўзгадняюць.

Такім чынам, з кожным днём усё больш прадпрымальнікаў трапляюць ледзьве не ў экзыстэнтную сытуацыю: ад гандлю трэба адмаўляцца, бо займацца ім у гэтакіх варунках немагчыма, але іншых сродкаў зарабляньня грошай папросту няма. На думку Леаніда Каліцені, такія ўмовы ствараюцца адмыслова гарадзкімі ўладамі.

Л.К.: - На мой взгляд, Комитет по архитектуре и градостроительству просто лоббирует интересы государственной торговли, или крупных коммерческих структур, возможно, приближенных к каким-то властным структурам, по вытеснению малого бизнеса. А это приведет, прежде всего, к уменьшению количества рабочих мест.

Тым часам у Менску ўжо сёлета магчымае будаўніцтва першага гіпэрмаркету. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намесьнік старшыні Камітэту па архітэктуры, горадабудаўніцтве й землеўпарадкаваньні Менгарвыканкаму Віктар Нікіцін. Зь ягоных словаў, будаўніцтва гэтага аб'екту будзе адбывацца на перакрыжаваньні праспэкту Дзяржынскага й кружной аўтадарогі - непадалёк ад мікрараёну "Малінаўка". Гіпэрмаркет будуецца на грошы замежнага прадпрыемства "Альтэрсальюшэн".

У пэрспэктыве ж адкрыцьцё гэткіх маштабных гандлёвых аб'ектаў плянуецца ў кожным раёне Менску. Цяпер, паводле словаў Віктара Нікіціна, падабрана й зарэзэрвавана 15 зямельных дзялянак плошчай ад 10 да 30 тысяч квадратных мэтраў, дзе павінны разьмесьціцца гіпэрмаркеты.

Адметна, што ўсяго пару тыдняў таму размова вялася пра будаўніцтва хіба дзевяці гіпэрмаркетаў, а ўжо сёньня гарадзкія ўлады павысілі плян у паўтара раза. Пры гэтым інвэстыцыяў на рэалізацыю "планов громадья" яўна не стае. У імя стварэньня велічэзных крамаў вынішчаюцца й камэрцыйныя шапікі. "І гэта кепска адбіваецца ня толькі на прадпрымальніках, але й на спажыўцах" - канстатуе Леанід Каліценя.

Л.К.: - Все равно это тенденция к централизации, это постсоветское желание все обратно вернуть. Это вроде бы хорошо, это удобно контролировать. Но для потребителя и для гибкой системы малого бизнеса, которая может хорошо реагировать на потребности рынка, это никакого плюса не дает.

Спадар Каліценя сказаў, што падобныя захады гарадзкіх уладаў могуць толькі "падагрэць" атмасфэру сярод прадпрымальнікаў ды выклікаць новую хвалю страйкаў - кшталту тых, якія адбываліся ў 2000 годзе. Прычым, цалкам верагодныя акцыі пратэсту й у іншых гарадох Беларусі: там шмат назапасілася лякальных праблем, якія добра-такі "дапяклі" гандляром.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя