Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У цяперашні момант Дзярждэпартамэнт ЗША вывучае розныя варыянты - ад абмежаваньняў у гандлі да забароны ўезду на тэрыторыю ЗША афіцыйным беларускім асобам. Паводле крыніцы Рацыі, цяпер вядуцца актыўныя кансультацыі Вашынгтону з Крамлём, які выступае ў ролі адваката афіцыйнага Менску.

Крыніца Рацыі ў Дзярждэпартамэнце паведаміла, што цяпер ідуць актыўныя кансультацыі, у часе якіх павінен быць вызначаны фармат магчымых санкцыяў супраць Беларусі. Прапаноўваюцца розныя варыянты - ад абмежаваньняў у гандлі да забароны ўезду на тэрыторыю ЗША афіцыйным беларускім асобам. Ня выключана таксама, што папраўка Джэксана-Вэніка, дзеяньне якой штогод адмяняе прэзыдэнт Злучаных Штатаў, наступным разам адменена для Беларусі ня будзе. Гэткаю можа быць рэакцыя Злучаных Штатаў на паведамленьні пра сувязі афіцыйнага Менску з рэжымамі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Нэрвовую рэакцыю Злучаных Штатаў выклікаў візыт у Менск дэлегацыі Іраку, зь якой сустрэлася усё вышэйшае кіраўніцтва Беларусі. Заявы Аляксандра Лукашэнкі, які выступіў на абарону Іраку, былі ў Вашынгтоне ня толькі пачутыя, але пракамэнтаваныя. Паводле нашай крыніцы, бліжэйшым тыднем павінна зьявіцца афіцыйная заява Дзярждэпартамэнту, у якой мусіць быць выказаная заклапочанасьць тым фактам, што беларускія вайскоўцы дапамагаюць Багдаду мадэрнізаваць сыстэму супрацьракетнай абароны.

Да апошняга часу ацэнкі й заявы прадстаўнікоў Белага Дому былі даволі стрыманымі. Прадстаўнік Белага Дому Рычард Баўчар заявіў толькі, што Злучаныя Штаты заўсёды выкарыстоўвалі "самыя розныя спосабы арганізацыі ўзаемаадносінаў зь дзяржавамі, заўважанымі ў падтрымцы тэрарызму, - ад двухбаковых перамоваў да ўвядзеньня санкцыяў з мэтай перадухіленьня распаўсюду зброі".

Першым свае прэтэнзіі да афіцыйнага Менску публічна агучыў намесьнік дарадцы Дзяржаўнага сакратара Стэвэн Пайфэр. Паводле вынікаў сустрэчаў зь міністрам абароны Беларусі, кіраўніком Адміністрацыі й міністрам замежных справаў, Стэвэн Пайфэр заявіў: "Злучаныя Штаты падалі беларускаму боку доказы таго, што афіцыйны Менск удзельнічае ў пастаўках зброі дзяржавам альбо арганізацыям, зьвязаным з тэрарызмам".

Акрамя таго, паводле словаў высокага амэрыканскага ўрадоўца, краіны з сумнеўнай рэпутацыяй рыхтуюць у Беларусі сваіх вайсковых спэцыялістаў. Пра гэта, дарэчы, заявіў ня толькі намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Стэвэн Пайфэр, але й амэрыканскі амбасадар у Беларусі Майкл Козак. І спасылаліся яны на "крыніцы, што заслугоўваюць даверу".

У якасьці прыкладу быў прыведзены факт падрыхтоўкі ў Менску адмыслоўцаў з Іраку, якія асвойвалі супрацьракетны комплекс С-300. Адказваючы на пытаньні Рацыі, сп. Пайфэр паведаміў, што амэрыканскі бок прапанаваў афіцыйнаму Менску мэханізм кантролю гандлю зброяй.

С.П.: - Пытаньне гандлю ўзбраеньнямі выклікае ў ЗША вялікую заклапочанасьць. З афіцыйнымі беларускімі асобамі мы абмяркоўвалі захады, якія маглі б прывесьці да таго, што ў Беларусі існавала б сыстэма, якая дазволіла б ажыцьцяўляць кантроль экспартных паставак узбраеньня. І мы прапанавалі такую ж інфармацыю з нашага боку - пра тое, як такі кантроль ажыцьцяўляецца ў Злучаных Штатах. Гэтую інфармацыю мы можам перадаць праз наш вайсковы аташат і праз амбасадара Козака. Мы падкрэсьлілі, што Беларусь павінна зрабіць сваю сыстэму паставак зброі больш празрыстай. Аднак мы лічым вельмі важным, што ўрад Беларусі заявіў пра сваю шчырую зацікаўленасьць тым, каб не дапусьціць паставак зброі арганізацыям і краінам, зьвязаным з тэрарызмам.

Аднак далей за "шчырыя абяцаньні" справа не пайшла: паводле крыніцы Рацыі, дагэтуль беларускі ўрад не падаў яснай і празрыстай схемы кантролю гандлю беларускай зброяй.

Паводле дадзеных найаўтарытэтнейшай групы Jane's Defence Information, Беларусь - адзін з самых "скрытых і безадказных экспартэраў зброі". У першай палове 2001 году кошт беларускага экспарту зброі для арабскіх, палестынскіх і альбанскіх экстрэмістаў склаў 500 млн даляраў. І гэта без уліку кошту зброі, прададзенай чачэнскім сэпаратыстам. Паводле зьвестак амэрыканскай і ізраільскай выведак, Беларусь стала найбуйнейшым у сьвеце экспартэрам сьмертаноснай зброі ісламскаму сьвету.

Значная частка беларускага экспарту зброі ў дарозе да афіцыйна прызначанага пункту зьмяняе маршрут і... трапляе ў рукі радыкальных ісламскіх груп, альбо рэжымам пералічаных у ААНаўскім сьпісе дзяржаваў, куды забаронена ўвозіць зброю. Дакладна вядома, што танкі Т-55 і самалёты Мі-24 трапілі ў Альжыр, Судан і Таджыкістан зь Беларусі.

Афіцыйны Менск таксама дапамог Багдаду мадэрнізаваць ірацкую сыстэму супрацьракетнай абароны, выкарыстоўваючы для гэтага тэхналёгію SА-3 і экспэртызу беларускіх тэхнікаў. Ува ўмовах антытэрарыстычнай кампаніі, якую Злучаныя Штаты праводзяць дачынна "восі зла" - Іраку, Ірану й Паўночнай Карэі, - такія кантакты афіцыйнага Менску не маглі застацца незаўважнымі.

Афіцыйны Менск усе вінавачваньні катэгарычна аспрэчвае. Камэнтуючы магчымасьць увядзеньня санкцыяў адносна Беларусі, прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка заявіў.

П.Л.: - Ніякіх фактаў, якія пацьвярджалі б незаконны гандаль Беларусьсю зброяй, нам прадстаўлена не было - ні ў часе візыту дэлегацыі Кангрэсу ЗША, ні ў часе знаходжаньня прадстаўнікоў Дзярждэпартамэнту ЗША. І нам няма ў чым апраўдвацца. Мы яшчэ раз падкрэсьліваем, што Беларусь ніколі не гандлявала й не плянуе гандляваць зброяй у абыход санкцыі Савету Бясьпекі ААН, або з краінамі, якія заўважаныя ў падтрымцы тэрарызму.

І паколькі з камэнтароў прадстаўнікоў афіцыйнага Менску вынікае, што амэрыканцам падалося, - і ніякага нелегальнага гандлю зброі насамрэч няма, Злучаныя Штаты змушаныя зьвяртацца па дапамогу да Расеі. Паводле нашай крыніцы, цяпер вядуцца актыўныя кансультацыі з Крамлём па беларусікм пытаньні.

Пытаньне Беларусі ўжо абмяркоўвалася на тэхаскім ранча прэзыдэнтамі Джорджам Бушам і Ўладзімірам Пуціным. На практыцы гэта азначае, што Злучаныя Штаты ўжо спрабавалі намацаць мэханізм ціску на афіцыйны Менск праз Крэмль. Аднак расейскія палітолягі гавораць, што наўрад ці гэтыя спробы амэрыканцаў прынясуць плён. "Лукашэнку зноў пашанцавала. На тле антыамэрыканскай гістэрыі наўрад ці Пуцін адмовіцца ад ролі адваката афіцыйнага Менску" - лічыць кіраўнік расейскага Цэнтру палітычных дасьледаваньняў Андрэй Піанткоўскі.

А.П.: - Американцы сами понимают, что такой путь не очень перспективен, поскольку у Соединенных Штатов и с Россией имеются проблемы по утечке таких "чувствительных" технологий - и в Ирак, и в Иран. В Иране - напомню - речь идёт о строительстве АЭС и подготовке специалистов, что может быть частью иранской ядерной программы. Что же касается существа обвинений к Беларуси, то они достаточно обоснованны. Если Россия ещё как-то оглядывается и пытается исполнять международные соглашения, то для Лукашенко всех этих ограничений просто не существует.

RR: - Калі санкцыі ўсё ж будуць уведзеныя, то Крамлю давядзецца фіксаваць сваё стаўленьне да сытуацыі. Як Вы мяркуеце, якую пазыцыю зойме Крэмль?

А.П.: - Ну, во-первых, это будут санкции только со стороны США. Поэтому Россия может этот вопрос игнорировать. А что касается реакции России, то я разделил бы здесь политический класс и Путина. На мой взгляд, 90% политического класса России хрипит и задыхается от ненависти к Соединённым Штатам. Это болезненное состояние умов было вызвано истерической реакцией на Олимпиаду. Для этих людей Лукашенко - священная корова. А вот что непредсказуемо - реакция Путина. Президент России сделал очень серьёзный геополитический выбор на долгосрочный союз с Соединёнными Штатами. Но я не знаю, насколько Путину удастся противостоять растущему давлению на него российского политического класса.

Сама ж сутнасьць санкцыяў пакуль застаецца нявызначанай.

Міжнародны каардынатар Хартыі'97 Андрэй Саньнікаў, які быў намесьнікам міністра замежных справаў, сьцьвярджае, што ў Злучаных Штатаў ёсьць мэханізмы ціску - як палітычныя, так і эканамічныя. Акрамя таго, у выпадку ўвядзеньня санкцыяў Злучаныя Штаты будуць патрабаваць ад сваіх партнэраў, у першую чаргу, ад краінаў-сябраў NATO, прытрымлівацца ўведзеных санкцыяў. Андрэй Саньнікаў канстатаваў, што беларускія ўлады працягваюць хаваць інфармацыю пра гандаль зброі, а гэта ёсьць дадатковым раздражняльнікам для амэрыканцаў.

А.С.: - Беларускія ўлады хаваюць інфармацыю. І тая інфармацыя, якая была прадстаўленая амэрыканскаму боку, не задаволіла іх. Дагэтуль беларускія ўлады хлусяць што датычыць нелегальнага гандлю зброяй. Што тычыцца санкцыяў, то цалкам рэальна, што яны могуць быць уведзеныя. Я нагадаў бы яшчэ, што існуе законапраект Джэсі Гэлмса. І цяперашнія заявы пра санкцыі гучаць менавіта ў зьвязку з гэтым законапраектам. У гэтым законапраекце прадугледжваюцца санкцыі да Беларусі як да недэмакратычнай краіны. І вось тут цяпер адбываецца спалучэньне антыдэмакратычнай краіны й краіны, якая паводзіць сябе несур'ёзна ў справе гандлю зброяй. Гэта толькі пацьвярджае, што антыдэмакратычны беларускі рэжым небясьпечны ня толькі для краіны, але й для міжнароднай супольнасьці.

Законапраект Джэсі Гэлмса, пра які казаў Андрэй Саньнікаў, прадугледжвае, сярод іншага, блякаваньне ўсёй маёмасьці беларускага ўраду ЗША; блякаваньне банкаўскіх пералічэньняў; забарону на экспарт; забарону на ўезд на тэрыторыю ЗША афіцыйным беларускім асобам і г. д. Пакуль што амэрыканцы спрабуюць патлумачыць беларускім уладам, што пытаньне нелегальнага гандлю зброяй, ператвараецца для афіцыйнага Менску ў гульню з агнём.

Радыё Рацыя