1. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  2. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  3. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе госпожа назначенный посол намерена работать в Беларуси
  4. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  5. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  6. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  7. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  8. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  9. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  10. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  11. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  12. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  13. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  14. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  15. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  16. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  17. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  18. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  19. Вот что Apple показала на своей первой презентации года
  20. Ограничения по валюте, будет ли эффект от санкций и «сутки» за привет — все за вчера
  21. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  22. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  23. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  24. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  25. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  26. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  27. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  28. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  29. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  30. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело


Ня выключана, што найстарэйшы чалавек сьвету жыве сёньня менавіта ў Беларусі. Пікантнасьць сытуацыі ў тым, што Марыя Шарая, якой 122 гады, жыве ў маленькай вёсачцы ўсяго за 10 км ад Чарнобыльскай АЭС.

Інфармацыя пра беларускую вяскоўку мільганула ў лістападзе ў паведамленьнях некалькіх сусьветных агенцтваў. Сюжэты пра Марыю Шарую прайшлі таксама ў эфіры амэрыканскай мэдыя-карпарацыі CNN. Цікавасьць такая нездарма. Рэч у тым, што дасюль, згодна з Кнігаю рэкордаў Гінэса, найбольшая дакумэнтальна пацьверджаная працягласьць жыцьця чалавека складала 122 гады й 164 дні. "Рэкорд" належаў французцы Жан-Луіс Кальман - яна нарадзілася была 21 лютага 1875 г. і пражыла да 4 жніўня 1997 г.

Калі даваць веры старым царкоўным запісам, можна сьцьвердзіць, што ў рэкорду спадарыні Кальман ёсьць сур'ёзная суперніца - 122-гадовая беларуска, якая да сёньня жыве ў вёсцы Ніжнія Жары, што пры самай беларуска-ўкраінскай мяжы. Зьвесткі пра год нараджэньня беларускай даўгавечніцы былі свайго часу перанесеныя ў савецкі пашпарт - карэспандэнт CNN убачыў у ім лічбу 1878. Старэйшая за многіх клясыкаў нашае новае літаратуры, Марыя жыве цяпер у Ніжніх Жарах разам з 88-гадовай сястрою Аўдоцьцяй Крымянюк - ад вёскі іхнай да сумнаслаўнага Чарнобыльскага рэактару каля 10 кілямэтраў. Вядома, што Марыя Шарая была другім зь сямі дзяцей у сям'і, была замужам і выгадавала чацьвярых дзяцей, якіх даўно перажыла.

Цяпер беларуская даўгавечніца прэтэндуе на імя найстарэйшай жыхаркі сьвету. Праўда, нягледзячы на дакумэнтальныя сьведчаньні, застаюцца сумневы. "У тыя гады кожнае дзіця везьлі да сьвятара на хрост, а пасьля ўжо ў царкоўных кнігах фіксавалася дата нараджэньня", - так тлумачыла карэспандэнту CNN сытуацыю Марыіна сястра Аўдоцьця. Яна пацьвярджае, што ў тых запісах сапраўды стаіць 1878 год, аднак дапускае, што гэта можа быць памылка. Паасобныя аднавяскоўцы даўгавечніцы таксама не выключаюць памылкі, таго, да прыкладу, што дата нараджэньня Марыі Шарай магла быць паблытаная з датаю нараджэньня яе маці.

Калі гады з два таму сёстраў у Ніжніх Жарах пераведаў карэспандэнт "Звязды", асноўнай крыніцаю інфармацыі пра Марыю была яе сястра. 120-гадовай тады гераіні "звяздоўскага" рэпартажу цяжка было падтрымаць размову, аднак як дайшло да пачосткі, яна падсела да стала й нават прыгубіла чарку. Увогуле, сёстры не наракаюць на здароўе - Аўдоцьця гаворыць, што патрапляюць абыходзіцца без дактароў. Гэта зусім ня лішне, як улічыць, што найбліжэйшая больніца за 40 кілямэтраў ад іхнае вёскі.

У хуткім часе ў Ніжніх Жарах могуць, здаецца, чакаць новых гасьцей. Беларусі сьвеціць яшчэ адна згадка ў Кнізе рэкордаў Гінэса. Гэтым разам - хто б мог падумаць! - дзякуючы найстарэйшаму ў сьвеце чалавеку.

Юрась Бушлякоў

Радыё Рацыя
-15%
-50%
-10%
-50%
-10%
-25%
-25%
-25%
-20%
-50%
-30%
0070970