Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кароткае паведамленьне ў венскай газэце "Kurier" знаёміць чытачоў зь некаторымі падрабязнасьцямі гэтае паездкі беларускага лідэра.

Публікацыя называецца "Лукашэнка наведвае аўстрыскія казыно". Як вынікае з публікацыі, беларускі лідэр прыехаў у Аўстрыю на запрашэньне шэфа аўстрыйскіх казыно Лео Вальнэра. Паводле венскага выданьня, візыт беларускага лідэра ў Аўстрыю можа мець толькі прыватны характар, бо ў краінах Эўразьвязу дзейнічае эмбарга на афіцыйныя кантакты з Лукашэнкам.

Як піша "Kurier", Міністэрства замежных справаў Аўстрыі ня раіла ўладальніку казыно рабіць падобнае запрашэньне.

Алена Панкратава, Прага
,