Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Гэты фільм быў прадэманстраваны ў мінулую нядзелю на першым галоўным канале дзяржаўна швэдзкага тэлебачаньня. Фільм настолькі ўразіў швэдзкае грамадзтва, што быў паўтораны цягам тыдня. Швэды пыталіся, няўжо гэта – Эўропа? Тое, што адбываецца ў Беларусі, – гэта нагадвае Сальвадор, Пэру… У нас на сувязі швэдзкі журналіст Ларс Хольм…

(Хольм: ) "Па-швэдзку назоў фільму гучыць "Вільд Якт". Гэта быў сапраўды шок для шмат каго. Людзі, якія ніколі не гаварылі пра Беларусь, ня мелі спэцыяльнай цікавасьці да Беларусі, пыталіся: "Што гэта? Ці гэта – праўда? Ці такое можа здарацца? Няўжо сытуацыя такая складаная ў Беларусі? Няўжо ў краіне – у Эўропе – умовы могуць быць такімі цяжкімі – у 2000 годзе?"

Я б сказаў, што многія-многія людзі, зь якімі я гутарыў, рэагавалі падобным чынам: гэтыя ўмовы падобныя на ўмовы ў краінах Паўднёвай Амэрыкі. І што было самым горшым у гэтым фільме, што было найцяжэй бачыць, проста неверагодна, – гэта частка, у сярэдзіне фільму, – гэта міліцыянты, калі паказвалі іхныя трукі (разьбіваньне цаглінаў аб галаву – В.К.) – насупраць Лукашэнкі. Нашыя людзі казалі, што гэта – няпраўда, гэта – неверагодна.

Сёньня раніцай я чытаў артыкул у газэце пра візыт спадара Пуціна ў Менск учора. У газэце пішуць, што Пуцін хацеў бы пачакаць з саюзам. Гэты артыкул – частка інфармацыі пра тое, што дыктатура ў Беларусі – гэта тое, чаго ня можа прыняць Пуцін".

Пасьля паказу фільма Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне" ў Швэцыі, там пачаўся збор подпісаў пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. У звароце – патрабаваньне правесьці руплівае дасьледаваньне абставінаў зьнікненьня Завадзкага, Ганчара, Красоўскага і Захаранкі і абнародваць праўду пра тых, хто вінаватыя ў гэтых зьнікненьнях.

Збор подпісаў зыніцыявала швэдзкая фотамастачка і грамадзкая дзяячка Марыя Сёдэрбэрг.

Яна паведаміла нашаму радыё, што зварот, сярод іншых, падпісалі 124 дэпутаты швэдзкага парлямэнту. Мэта Марыі Сёдэрбэрг – сабраць тысячу подпісаў, пасьля чаго перадаць гэтую пэтыцыю ў беларускую амбасаду ў Стакгольме.

Збор подпісаў працягнецца да 19 сьнежня.