Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Былы прэтэндэнт на кандыдата на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, галоўны рэжысэр тэатру гумару і сатыры "Хрыстафор" Яўген Крыжаноўскі быў запрошаны для ўдзелу у літаратурна-гумарыстычнай перадачы дзяржаўнага радыё "Кава на траіх".

Як распавёў вядучы гэтай папулярнай праграмы Яўген Агурцоў, ён 12 сакавіка, як заўжды па аўторках, падаў заяўку на пропуск для запісу перадачы чарговаму суразмоўцу. Гэтым разам ім мусіў быць Яўген Крыжаноўскі. Але супрацоўніца радыё, якая курыруе гэтую перадачу, літаральна праз гадзіну знайшла спадара Агурцова, які ёсьць пазаштатным супрацоўнікам радыё, і паведаміла, што кіраўніцтва адмаўляецца выпісваць пропуск Яўгену Крыжаноўскаму.

Вядучаму прапанавалі тэрмінова знайсьці іншага суразмоўцу. Але Яўген Агурцоў адмовіўся так зрабіць. І цяпер ён думае, што і яго сьледам за спадаром Крыжаноўскім папросяць не зьяўляцца на дзяржаўным радыё.

Як высьветлілася з размовы зь Яўгенам Крыжаноўскім, гэта ня першы падобны выпадак пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

(Крыжаноўскі: ) "Ня толькі на радыё ў праграме "Кава на траіх" мне далі адмову. Дайшло да таго, што "супэрпалітычная", "супэрнебясьпечная" для ўладаў праграма "Калыханка" таксама адмовіла. Мяне і маю дачку Жэнечку запрасілі на гэтую праграму, каб там проста крышку паразмаўляць перад тым, як паказаць мульцік. І таксама адмовілі.

Таму я лічу, што гэта ёсьць ні што іншае, як забарона на прафэсію, якая ва ўсіх краінах караецца законам. Гэта немагчыма, каб сёньня ў нашым цывілізаваным сьвеце на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя прафэсіяналу не давалі працаваць на радыё, на тэлебачаньні — у нашай "дэмакратычнай", я спадзяюся, краіне".

Пасьля гэтых падзеяў Яўген Крыжаноўскі прыйшоў да высновы, што ўсе "палітычна недабранадзейныя" акторы павінны аб'яднацца.

(Крыжаноўскі: ) "Наколькі мне вядома, ня толькі я адзін у такой сытуацыі. Зінаіду Бандарэнку звольнілі. Няма больш на экране зараз Ярмоленкі з дачкой Алесяй. Нешта яны там дзесьці ня тое ці сказалі, ці падпісалі. Я мяркую, што ўжо трэба стварыць клюб адрынутых БТ і радыё".

Уладзімер Глод, Менск