Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У самы бліжэйшы час аматараў айчыннай музыкі чакаюць сапраўдныя падарункі ад Беларускай Музычнай Альтэрнатывы: выданьне і грандыёзныя прэзэнтацыі новых рэлізаў.

19 сакавіка а 16:30 ў музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя альбома "Прыгожае": рамансы на вершы Славаміра Адамовіча сьпявае Вікторыя Ільлінская. Выхад альбома прымеркаваны да 40-годдзя С. Адамовіча. Таксама прымуць удзел Алесь Камоцкі и Рыгор Барадулін. Уваход вольны.

На працягу красавіка ў парк-клубе "Менск" а 19:00 Вас чакаюць наступныя імпрэзы: 12 красавіка. Прззэнтацыя доўгачаканаг новага альбома культавай каманды Нейро Дюбель "Правдивые истории о том, как у Карлсона угнали комбинезон". Альбом будзе складацца з 13 песень, з з якіх на беларускай мове. У прэзэнтацыі таксама прымуць удзел сябры-гурты: ТТ-34 і Сам процесс.

19 красавіка. Прэзэнтацыя ужо выйшаўшага беларуска-польскага альбома "Сэрца Эўропы in rock ". Для усіх хто ўжо прызвычаіўся да веснавых "Вольных танцаў" было вырашана правесьці сэйшн, які мы спадзяемся заменіць палюбіўшуюся ўжо мньгім сэрыю. На альбоме і часткова на канцэрце будуць прысутнічаць такія гурты як: N.R.M., Крама, Новае неба, RIMA, zygimont VAZA, Proletariat, Безь Білета, Белы Сон, А. Памідораў, Гоман, Алесюкі, Firoflay, Кардон, Jacek Telus &Jacques de Lousse.

27 красавіка і 8 траўня. Прэзентацыя зборніка беларускага хардкора "Hardcoreманія:чаду!": Куклы, RASTA, Plastic Hardcore, Splenetic, Папёнкинз Бенд, Сонца Мао, Галіна Бэзу, Голая Манашка, Деяния, IQ48, J-Moрс, а таксама каманды з Расіі і Польшчы. Нарэшчэ ты пачуеш адзін з самых модных стыляў на СВАЁЙ мове.

Арганізатары абяцаюць недарагія квіткі і наведаўшым УСЕ гэтыя акцыі каштоўныя падарункі. Даведкі і замовы квіткоў: 8-0296-490888, 2118585 (аб. БМА), www.BMA.home.by