1. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  2. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  3. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  4. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  5. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  6. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  7. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  8. Сделать имение Радзивиллов great again. Как под Барановичами спасают уникальную «заброшку»
  9. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  10. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  11. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  12. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  13. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  14. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  15. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  16. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  17. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  18. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  19. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  20. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  21. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  22. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  23. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  24. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  25. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  26. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  27. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  28. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  29. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  30. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей


Наста Ігнатовіч,

фотоБеларусамі не нараджаюцца, а становяцца, сцвярджае аўтар праекту "Як я стаў беларусам" Севярын Квяткоўскі

Праект, які вы робіце, называецца “Як я стаў беларусам”. Адкуль увогуле гэтая асаблівасць беларусаў, што імі трэба станавіцца? Вось, напрыклад, французамі і англічанамі нараджаюцца, а беларусамі чамусьці становяцца…

Квяткоўскі
: Ідэя прыйшла, калі мяне ў 128-ы раз запыталіся: а чаму вы размаўляеце па-беларуску? Сама фармулёўка, так, крыху правакацыйная. “Як я стаў беларусам”. Тое самае, як, напрыклад, лозунг кампаніі “Будзьма беларусамі”. А што гэта? Я і так беларус. А чым дакажаш? Ну, хіба, пасведчаннем пра нараджэнне.

Я перакананы, што беларусамі, канечне, становяцца - мала хто нараджаецца. Для кагосьці быць беларусам - гэта быць проста грамадзянінам гэтай краіны, для кагосьці - быць заходнім рускім. Для кагосьці ўвогуле гэтае пытанне не стаіць…

Ёсць у мяне любімая цытата з Борхеса. Там ягоны герой з Лацінскай Амерыкі на поўначы Еўропы знаёміцца з англічанкай, гісторыя кахання… І яна пытаецца: “Хто ты”? Ён кажа: “Я калумбіец”. А чым калумбіец адрозніваецца ад венесуэльца? Ён кажа: “Не ведаю, гэта пытанне веры”.

Як ты сам “стаў беларусам”?

Я адчуў пэўны шчаўчок - катарсіс… А шлях быў дастаткова натуральны. Мой бацька быў патрыётам, хаця і гаварыў па-руску, але ён чытаў мне беларускія кніжкі, расказваў, якая ў нас цікавая краіна. Іншыя гісторыі маіх сяброў не такія лагодныя. Ім даводзілася праз церні да зорак ісці. Насуперак.

Якія гісторыі ўразілі больш за ўсё?

Гісторыя Юры Вінаградава, з рознай этнічнай сям’і - бацька там сем нацыянальнасцяў у адным, маці беларуска… Калі ён прыйшоў у 85-м годзе разам з ёй атрымліваць пашпарт і чыноўніца абсалютна будзённа запыталася нацыянальнасць, ён не вагаўся і сказаў - беларус. І маці па-акцёрску пастаўленым голасам выгукнула: “Юра, подумай! Это же на всю жизнь!”. Вось ён казаў, што для яго гэта ў першую чаргу быў вялікі пратэст.

Практычна ўсе людзі, з якімі я размаўляў, прабіваліся, нібыта плылі па нейкай рацэ з заваламі, забалочанасцю. Альбо праз лес, праз джунглі, буралом. Я магу працытаваць. Вось як адказвалі людзі: “Я адкрыў новую планету”, “Для мяне паўплывала пачуццё справядлівасці”, “Я знайшоў адабранае”… “Я не хацеў быць падобны да ўсіх”, альбо “Насуперак усяму”. Гэта насуперак савецкай шэрасці, падману…

Магчыма, гэта адна з умоваў існавання беларускага - што да беларускасці трэба ісці насуперак … Гэта як рок можа існаваць толькі ў падпольных умовах, а інакш гэта ўжо будзе не рок. Можа, калі б дзяржава падтрымлівала беларускую мову і культуру, яна б стала нікому нецікавая?

Можна параўнаць з музыкай - пры ўмове, што нацыя мусіць станавіцца дарослай. А я лічу, што беларуская нацыя зараз у юнацкім узросце. Дык вось пасля 30 гадоў, калі ты слухаеш рок-музыку, то толькі тую, якую слухаў раней. Новую я ўжо не слухаю. Для ўсяго ёсць свой час. Хочацца каб нацыя пасталела і панятак нацыянальнасці быў абсалютна спакойны, нейтральны, не звязаны ні з палітыкай, ні з рэлігіяй і супрацівам тым больш.

Беларусы - як пратэстанты: секта, у якую цябе проста так не пусцяць…

Магчыма, у такой сітуацыі, як сёння, ёсць свае плюсы? Таму што тых, хто ўсведамляе сябе беларусамі, мала. І гэта аўдыторыя атрымліваецца больш якасная, элітарная, мабыць…

Так, гэта больш шчырыя людзі. Я правяду такую аналогію. Ёсць каталікі і праваслаўныя - і там, і там вера не столькі вера, як культурная традыцыя. А вось пратэстанты - яны ўсе 100% вернікі. Як толькі пратэстант робіцца нявернікам, ён адтуль сыходзіць. І вось сёння беларусы - як пратэстанты.

Мы ўсе шчырыя вернікі, у нас ёсць вера - беларуская ідэя. Гэта закрытая супольнасць, у якую цябе проста так не пусцяць. А пусцяць толькі пры ўмове, што ты цалкам адпавядаеш крытэрам. І я б хацеў ад гэтага адыходзіць.

Чаму?

Таму што мы ўсе розныя. На пачатку 90-х усе людзі ў Мінску, якія гаварылі па-беларуску, ведалі адзін аднаго ў твар. І вось іх тады можна было назваць сектай. Хутчэй, канечне, клубам па інтарэсах, але пэўны фанатызм там прысутнічаў: ты хадзіў і тэрарызаваў прадавачак словам гарбата, хоць яны абсалютна не вінаватыя ў тым, што яны гэтага слова не ведаюць…

Мы розныя. Дзякуй богу, у нас грамадства разгаліноўваецца, як тая амёба дзеліцца на клеткі, якія паціху фармуюць больш складаны арганізм. Пратэстанты складаны арганізм зрабіць не могуць, бо там усё вельмі жорстка і вельмі канкрэтна.

Хтосьці любіць джаз, хтосьці любіць папсу, хтосьці - рок, хтосьці - Борхеса, а хтосьці - Картасара. Я хацеў бы, каб у нас гэтае пытанне ўвогуле знікла. І каб актуальнасць майго праекту таксама знікла. Калі гопнікі і прастытуткі загавораць па-беларуску, праект можна будзе закрываць.

А ці абавязкова беларус павінен размаўляць па-беларуску?

Мова - важны складнік, але не абавязковы. Мая бабуля ад нараджэння размаўляла па-беларуску, але не ўсведамляла сябе беларускай. Яна была руская. У нас хапае людзей рускамоўных у жыцці, якія яшчэ большыя нацыяналісты, чым тыя, якія гавораць па-беларуску. А ёсць такія беларускамоўныя людзі, на якіх паглядзіш і думаеш - лепш бы ты ўвогуле не гаварыў, ніводнай мовай.


Быць беларусам - значыць быць еўрапейцам

Як звязаныя паміж сабой нацыянальнасць і апазіцыйнасць? Цяпер, як мне падаецца, гэтыя паняткі размяжоўваюцца. Сёння нават тое, што вы робіце, не так палітызавана, як было б раней…

Усё роўна мы ўсе каранямі сядзім у Савецкім саюзе. А слова “нацыянальнасць” у Савецкім Саюзе - гэта была ўжо палітыка. І на нацыянальныя тэмы асабліва імкнуліся не размаўляць, таму што задача камуністычнай партыі была зрабіць з жыхароў Савецкага саюза адзіную савецкую нацыю. Тады не казалі “беларуская літаратура”, а казалі - “беларуская савецкая літаратура”, “украінская савецкая літаратура”.

Усё ж такі ці значыць сёння, што калі ты заангажаваны ў беларускасць, то ты аўтаматычна апазіцыянер?

Тут усё больш складана. Практычна для ўсіх маіх герояў беларускасць - гэта еўрапейскасць. То бок, ужо не ёсць пратэстам супраць чагосьці, а выбарам за штосьці, на карысць чагосьці. У дадзеным выпадку на карысць еўрапейскасці. І тут “я - беларус” значыць, што для мяне важныя еўрапейскія каштоўнасці.

Калі быў апошні перапіс насельніцтва і людзей пыталіся, якая вашая родная мова, амаль 80% назвалі беларускую...

Там было насамрэч два пытанні: родная мова і мова штодзённага ўжытку. Але калі пыталіся пра мову штодзённага ўжытку, там лічбы былі меншыя. Проста сам панятак “родная мова” ў нас па-рознаму разумеецца. Ён тут больш на ўзроўні сімвалізму, то бок родная на эмацыйным узроўні.


У беларусаў з вёскі - комплекс неўпаўнавартасці

Ці ёсць нейкія тэхналогіі, пры дапамозе якіх можна прывабіць людзей да беларускага?

Мы робім стаўку на слове “якасць”. Калі прыязджае Зміцер Вайцюшкевіч у Смаргонь ці Калінкавічы - магчыма, гэта ўпершыню ў гісторыі краіны людзі бачаць беларускага, стылёвага, сучаснага моднага выканаўцу. І ў іх застаецца пасля сустрэчы з Вайцюшкевічам адчуванне далучанасці да чагосьці сучаснага, клёвага, прагрэсіўнага. Так што ніякіх тут сакрэтных тэхналогій няма. “Будзьма” мусіць аб’ядноўваць людзей на глебе адчування якаснасці. Гэта не дрындушкі, фальклёр, лапці…

Ці бываюць такія выпадкі, калі адбываецца наадварот: чалавек усведамляў сябе беларусам, а пасля перастаў?

Ты задала зараз пытанне з разраду “беларускасць як хобі”. Хтосьці захапляецца рыбалкай, хтосьці збірае маркі, а хтосьці раз на тыдзень ходзіць у якую-небудзь тусоўку, дзе збіраюцца людзі, што гавораць па-беларуску, абмяркоўваюць пытанні нацыянальнай гісторыі і самаідэнтыфікацыі, клянуць “гадаў-маскалёў”, адчуваюць сваю элітарнасць і абранасць. Пасля яны разыходзяцца і не заікаюцца пра гэта на працы.

Калі я працаваў на “Радыё Свабода”, там быў конкурс і прыз - прыёмнік. Прыйшоў пераможца і распавядае, што ціхенька слухае “Радыё Свабода” кожны дзень, але нікому пра гэта не кажа. Так ён штосьці прагаварыўся на працы, і ягоны непасрэдны начальнік кажа: “Слухай, я ж таксама кожны дзень слухаю…”. Калі чалавек быў беларусам, а пасля сышоў - значыць, у яго проста хобі такое было…

Я маю на ўвазе іншае. Напрыклад, нарадзіўся чалавек у вёсцы і з маленства размаўляў па-беларуску. Пасля пераехаў у сталіцу і ці то засаромеўся сваёй беларускамоўнасці, ці што яшчэ… І пераключыўся на ўсё рускае. І я рэальна ведаю такія прыклады.

Я магу прывесці прыклад з уласнага жыцця. Я калі паступаў на гістфак у 1991-м годзе, са 100 чалавек палова гаварыла па-беларуску паміж сабой. Але працэнтаў 70% - гэта былі людзі, якія прыехалі.

Рэч у тым, што ў нас сталічных мінчукоў комплексаў няма. І мне сказаць, што я правінцыял… Што ты мне такое кажаш?! А ў чалавека з вёскі сапраўды можа быць комплекс сацыяльнай непаўнавартасці.

Як людзям, у якіх ёсць такі комплекс, давесці, што гэта не сорамна, што беларускае можа быць модным?

Якасць, толькі прыкладам якасці. Праблема не ў тым, што дзядзька Вася з вёскі не ўсведамляе сябе беларусам. На гэтую тэму звычайна людзі не задумваюцца ні ўва Францыі, ні ў Амерыцы. Яны задумваюцца, можа, раз на год на нейкае дзяржаўнае свята - Дзень незалежнасці, Дзень сцяга, што-небудзь такое… Яны тады ўзгадваюць пра гэта. Яны не задумваюцца, якой яны мовай гавораць, пакуль не трапяць за мяжу. Увогуле гэтыя праблемы цікавяць і мусяць цікавіць пэўную частку грамадства - гуманітарыяў, якія выпрацоўваюць культурную ідэалогію. Гэта каля 10% грамадства.

Фота - baj.by
-20%
-20%
-8%
-25%
-50%
-50%
-20%
-25%
-10%
-10%
-20%
0072916