Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У Курапатах на месцы пабудовы будучай праваслаўнай капліцы была адслужаная паніхіда памяці ахвяраў камуністычнага тэрору. Пробашч праваслаўнай парафіі зь мікрараёну Зялёны Луг айцец Уладзімер Стукач, які апякуецца Курапатамі, гаворыць, што капліца там будзе пабудаваная абавязкова, бо яму, ды й іншым вернікам, быў дадзены ў гэтай справе адмысловы Боскі знак.

Каля 30 вернікаў са Сьвята-Ўваскрасенскай царквы разам са сьвятаром Уладзімерам Стукачам прыйшлі ў Курапаты, каб адслужыць там жалобны малебен-паніхіду.

9 сакавіка паводле праваслаўнага календара — г.зв. бацькоўская субота, дзень, калі перад Вялікім Пастом Царква ўзгадвае памерлых продкаў і асабліва бязьвінна загінулых. Вернікі сабраліся каля праваслаўнага крыжа й курапацкай магілы, якраз насупраць таго месца, дзе закладзеныя падмуркі будучай капліцы Вобразу нерукатворнага Збавіцеля. Гаворыць айцец Уладзімер Стукач:

(Стукач: ) "Кожную бацькоўскую суботу, а ў гаду іх 5, мы праводзім набажэнства ў Курапатах, бо тут у нас месца памінаньня і капліца тут будуецца. Мы памінаем тут усіх, хто загінуў".

(Карэспандэнт: ) "Айцец Уладзімер, чаму пабудова капліцы актывізаваная менавіта цяпер?"

(Стукач: ) "Я бы не сказаў, што актывізаваная. Проста як грошы зьявяцца, так і робім. Мы, натуральна, просім, каб усе, хто можа, ахвяравалі нам на гэтую справу, бо грошай мала. Мы будуем галоўны храм Хрыстовага Ўваскрашэньня ў Зялёным лузе, а тут у нас падвор'е. Капліца названая ў гонар Збавіцеля нерукатворнага вобразу й бязьвінна забітых на беларускай зямлі. І просім у гэтай справе дапамогі".

Падмуркі будучай капліцы былі закладзеныя паўтары гады таму, і гэтай справе папярэднічала досыць цікавая містычная гісторыя. Айцец Уладзімер разам са сваімі вернікамі апякуецца курапацкімі магіламі ўжо даўно. І вось аднойчы яны прыйшлі ў Курапаты адпраўляць паніхіду па загінулых і, як гаворыць сьвятар, у часе набажэнства ўсе сабраныя ўбачылі на небе выяву Ісуса Хрыста, які блаславіў вернікаў. Тады й вырашылі пабудаваць на гэтым месцы капліцу. Празь нейкі час гэтае рашэньне вернікаў падтрымаў і мітрапаліт Філарэт.

Праўда, пакуль грошай хапіла толькі на падмуркі, бо дзяржава не дае сродкаў на пабудову гэтага храму каля Курапатаў. Але айцец Уладзімер перакананы, што празь нейкі час капліца будзе такі пабудаваная сіламі саміх вернікаў.

Зусім нядаўна будаўнікі пагадзіліся пракласьці на ўзгорак да падмуркаў бажніцы тэлефонную ды іншыя камунікацыі.

З восені за месцам будаўніцтва наглядаюць валанцёры курапацкага лягеру, але, паводле айца Ўладзімера, нейкага супрацоўніцтва паміж вернікамі й валанцёрамі няма — проста дапамагаюць адзін адному па-суседзку.

Сьвятар Стукач пакуль не ўзгадняў свой праект і з грамадзкай ініцятывай "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты", сябры якой маюць канцэпцыю мэмарыялізацыі ўрочышча, бо фармальна будучая капліца знаходзіцца па-за межамі Курапатаў. Аднак айцец Уладзімер гаворыць, што ў будучыні праект капліцы будзе ўзгоднены з плянам мэмарыялізацыі, каб усе помнікі ў Курапатах выглядалі гарманічна.

Днём у Курапатах знаходзілася некалькі дабраахвотнікаў. На набажэнства яны не прыйшлі, але, паводле старшага ў лягеры Васіля Парфянкова, гэта не было нейкім палітычным дэмаршам. Проста ў хлопцаў было вельмі шмат гаспадарчых справаў.

Альгерд Невяроўскі, Менск