1. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  2. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  3. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  4. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  5. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  6. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  7. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  8. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  9. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  10. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  11. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  12. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  13. Для въехавшего в колонну силовиков водителя BMW прокурор запросил 12 лет колонии
  14. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  15. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  16. МИД о возобновлении санкций: Беларусь предпримет все усилия, чтобы защититься от деструктивных мер США
  17. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  18. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  19. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  20. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  21. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  22. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  23. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  24. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  25. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  26. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  27. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  28. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу
  29. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  30. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза


Група АБСЭ на чале з амбасадарам Вікам заўсёды была адным з улюбёных аб’ектаў нападаў з боку кіраўніка Беларусі: перадапошнія сур’ёзныя абвінавачаньні прагучалі з вуснаў Лукашэнкі гэтым летам, у часе пасяджэньня так званага "шырокага дыялёгу". Але ў апошніх заявах кіраўніка Беларусі наконт групы АБСЭ, што прагучалі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка КГБ, прыцягвае ўвагу новы момант – празрысты намёк на тое, што група можа быць выдаленая зь Беларусі.

У сваім камэнтары, дадзеным нашаму радыё, амбасадар Вік наўпрост зьвязаў абвінавачаньні кіраўніка дзяржавы з вынікамі нядаўняй канфэрэнцыі міністраў замежных справаў АБСЭ, дзе з прычыны нязгоды афіцыйных дэлегацыяў Беларусі і Расеі не была прынятая выніковая дэклярацыя. Маскву не задаволіла крытыка расейскай палітыкі ў Чачні, Грузіі і Малдове, а таксама асуджэньне палітыкі афіцыйнага Менску, што ўтрымліваліся ў праэкце дэклярацыі.

Аналітык нашага радыё Пол Гоўбл таксама лічыць, што крытыкаю на адрас групы АБСЭ Лукашэнка дэманструе ляяльнасьць Расеі. Адносіны беларускага лідэра да АБСЭ і яе групы вагаюцца ў дакладнай адпаведнасьці са зьменамі расейскай палітыкі. Паводле зьвестак з дасьведчаных крыніцаў, у 1997 годзе Лукашэнка пагадзіўся прыняць у Беларусі кансультацыйна-наглядальную групу менавіта пад ціскам тагачаснага міністра замежных справаў Расеі Прымакова. Зараз адносіны Расеі з АБСЭ абвастраюцца, і ў Лукашэнкі знаходзіцца вялікі стос абвінавачваньняў на адрас прадстаўніцтва гэтай арганізацыі ў Беларусі.

Пол Гоўбл не выключае, што пагрозы беларускага лідэра ёсьць звыклая для яго "вайна нэрваў": кінуць Захаду выклік і паглядзець, якой будзе рэакцыя. Калі рэакцыя будзе дастаткова рэзкаю і востраю, кіраўнік Беларусі можа "забыць" пра свае пагрозьлівыя абяцаньні. Гэтым разам рэакцыя, дарэчы, зьявілася даволі хутка. Учора прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Баўчар заявіў:

(Баўчар: ) "Мы ўпэўненыя, што АБСЭ мусіць прысутнічаць у гэтым рэгіёне, і што народы рэгіёну, у прыватнасьці, беларускі народ, маюць патрэбу ў тым, каб супрацоўнічаць з АБСЭ і прытрымлівацца прынцыпаў гэтай арганізацыі".

Аналітык нашага радыё мяркуе, што абвінавачаньні Лукашэнкі на адрас групы АБСЭ могуць быць спробаю згуляць на абвастрэньні супярэчнасьцяў паміж Масквою і Захадам. Нападкі на прадстаўніцтва АБСЭ гучаць як своеасаблівы сыгнал гэтай арганізацыі: ня хочаце ўвогуле згубіць уплыў на Беларусь – саюзніка Расеі – зьніжайце свае патрабаваньні. Калі Лукашэнка сапраўды вядзе падобныя гульні, група АБСЭ хутчэй за ўсё працягне сваю працу ў Менску: пагроза мацней за выкананьне .

Канчатковы адказ на пытаньне пра лёс групы АБСЭ ў Беларусі залежыць ад таго, наколькі працяглым і сур’ёзным будзе абвастрэньне адносінаў Расеі і Захаду. Аналітык нашага радыё Пол Гоўбл не выключае, што і адмова расейскага міністра Іванова падпісаць выніковую дэклярацыю нарады міністраў замежных справаў АБСЭ, і абвінавачваньні Лукашэнкі на адрас прадстаўніцтва гэтай арганізацыі – часткі новай стратэгіі Масквы ў адносінах да АБСЭ, сутнасьць якой – ігнараваньне Расеяй меркаваньняў усясьветнай супольнасьці і самаізаляцыя Расеі.

"У гэтым выпадку, – лічыць Пол Гоўбл, – жорсткім заявам Лукашэнкі могуць наступнічаць такія ж жорсткія дзеяньні".

Юры Дракахруст, Прага
-40%
-20%
-15%
-5%
-10%
-10%
-25%
-20%
-35%
-10%
-10%
0073079