Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Хвастоў гэтым часам паедзе ў Польшчу ды Ўкраіну абараняць правы тамтэйшых беларусаў.

Адказваючы сёньня на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода пра афіцыйную рэакцыю Міністэрства замежных справаў на даклад дзярждэпартаменту ЗША, прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка заявіў наступнае:

(Латушка: ) "Нічога новага ў ім для сябе мы не даведаліся. Мы зьвяртаем увагу на тое, што некаторыя факты, прыведзеныя ў гэтым дакладзе, надуманыя. Мы параўноўваем ацэнкі дзярждэпартамэнту ЗША па іншых краінах СНД і краінах Усходняе Эўропы".

Павал Латушка паабяцаў, што МЗС накіруе запыт у адпаведныя дзяржаўныя ўстановы Беларусі, каб тыя падрыхтавалі юрыдычныя ацэнкі што да адпаведных накірункаў іхнай дзейнасьці. Таму падрабязная рэакцыя беларускага боку на справаздачу дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША будзе прыблізна празь месяц.

(Латушка: ) "Зь іншага боку, мы таксама чытаем штогадовыя справаздачы арганізацыі Аmnesty Іnternational і зьвяртаем увагу на прыклады парушэньня правоў чалавека ўласна ў Злучаных Штатах Амэрыкі, даем адпаведныя ім ацэнкі. Мы зьвяртаем увагу на тое, што колькасьць зьняволеных у Злучаных Штатах Амэрыкі налічвае больш за 2 мільёны чалавек. І ў працэнтных адносінах да насельніцтва мы ня можам параўнаць гэтую лічбу зь якой-небудзь іншай краінай сьвету".

Павал Латушка паведаміў таксама, што 10 сакавіка міністар замежных спраў Міхаіл Хвастоў паедзе ў Беласток на запросіны Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы, каб прысутнічаць на гала-канцэрце агульнапольскага фэстывалю "Беларуская песня 2002".

Гэты фэстываль пройдзе пад ганаровым патранатам польскага міністра замежных справаў Уладзімера Цімашэвіча, зь якім спадар Хвастоў у нядзелю плянуе правесьці рабочую сустрэчу. Папярэдняя сустрэча двух міністраў адбылася ў Бухарэсьце, дзе спадар Цімашэвіч даволі рэзка выказаў беларускаму калегу незадавальненьне з нагоды невыканьня Менскам умоваў АБСЭ й нераскрыцьця справаў зьніклых палітыкаў.

Міхаіл Хвастоў сустрэнецца з кіраўніцтвам арганізацыі польскіх беларусаў. Паводле МЗС, беларускія ўлады надаюць праблемам беларусаў Польшчы значную ўвагу.

Зь Беластоку, нягледзячы на тое, што 12 сакавіка ў Менску пройдзе паседжаньне саюзнага Савету міністраў на чале з расейскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Касьянавым, беларускі міністар паедзе ў Кіеў, дзе менавіта 12 сакавіка пачнецца ягоны візыт ува Ўкраіну.

Заплянаваныя сустрэчы Міхаіла Хвастова з украінскімі прэзыдэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам замежных справаў. Чакаецца падпісаньне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж двума МЗС, а таксама міжурадавага мэмарандуму аб прынцыпах непрымяненьня спэцыяльных захадаў ва ўзаемным гандлі да тавараў, якія імпартуюцца з мытнай тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны. У Кіеве спадар Хвастоў таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Ўкраіны.

Ня выключана, што ў Кіеве будуць абмеркаваныя таксама праблемы беларускіх стасункаў з эўрапейскімі арганізацыямі. Вось што заявіў напярэдадні візыту Міхаіла Хвастова ўкраінскі амбасадар у Менску Анатоль Дронь:

(Дронь: ) "Гэта рабочы візыт, нармальны рабочы візыт у адказ. Бо тут двойчы былі міністры замежных справаў Украіны. Трэба высьветліць пазыцыі Ўкраіны й Беларусі на міжнароднай арэне, у тым ліку й эўрапейскія справы, і справы СНД. Трэба ўзгадніць нашыя пазыцыі й мажлівыя дзеяньні, узаемную падтрымку нашых краінаў у ААН, іншых міжнародных арганізацыях, дзе Беларусь і Ўкраіна прадстаўленыя. Мы выступалі й працягваем выступаць за тое, каб Беларусь была паўнавартасным сябрам усіх міжнародных арганізацыяў. Мабыць, і на гэтую тэму будзе размова – ёсьць пра што разамаўляць кіраўнікам замежнапалітычных ведамстваў".

Юры Сьвірко, Менск