168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  2. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  3. «Человечество стоит на краю пропасти». Температура Земли в 2020 году достигла рекордно высоких показателей
  4. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  5. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  6. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  7. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  8. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  9. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  10. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  11. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  12. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  13. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  14. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  15. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  16. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  17. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  18. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  19. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  20. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  21. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  22. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  23. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  24. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  25. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  26. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  27. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  28. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  29. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  30. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь


Тэлеканал "Белсат" пачаў трансляцыю новай праграмы - "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Зняты да канца і паказаны цалкам, гэты цыкл утворыць дасціпны гістарычны гід. Мажліва, хутка студэнты будуць шукаць гэтыя запісы для вывучэння гісторыі Беларусі.

Пра новы белсатаўскі праект мы пагутарылі з Сяргеем Пелясою - адным са стваральнікаў "Гісторыі пад знакам Пагоні":

"Гісторыю пад знакам "Пагоні" прыдумалі дзве асобы, - распавёў ён. - Разам з беларускім тэлевізійнікам, імя якога я пакуль не магу назваць, у сярэдзіне мінулага года мы распрацавалі канцэпцыю гістарычнага серыялу, які будзе складацца з некалькіх дзесяткаў частак працягласцю каля 5 хвілінаў кожная. Серыі будуць адказваць на важныя пытанні з нашай гісторыі ды распавядаць пра знакавыя постаці беларусаў і беларусак.

Натхніла нас кніга "150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі". Хачу адзначыць, што наш серыял - не ёсць тэлевізійная версія кнігі, але яна падказала нам значную частку важных пытанняў і постацяў з гісторыі нашага народу, якія мы вырашылі паказаць па-новаму.

Імпульсам паслужылі і гістарычныя серыялы, створаныя апошнімі гадамі ў суседніх Расеі ды Украіне.

У Расеі паўстаў тэлесерыял "История государства российского": фактычна гэта была экранізацыя кнігі Карамзіна, напісанай на пачатку ХІХ стагоддзя. Але з гісторыяй гэты твор мае мала супольнага. Гэта хутчэй гістарычная фікцыя - вялікадзяржаўная, масквацэнтрычная і антыбеларуская. Тэлеканал, які стварыў гэты серыял, можна глядзець у Беларусі, а значыць, расейцы распаўсюджваюць сярод беларусаў хлуслівы вобраз нашай гісторыі. Акрамя расейскай гісторыі, нашыя паўднёвыя суседзі, украінцы, стварылі "Країну". Абодва гэтыя серыялы сталі для нас своеасаблівым выклікам. Нельга было маўчаць.

Відэа: youtube.com



- Ці не баяліся брацца за такі праект? Бо з аднаго боку, ідэя простая, а з другога - усё ж такі гэта нібыта тэлепадручнік па гісторыі Беларусі? Адказная справа. Скажам, не баіцеся надта крытычнага падыходу з боку тых, хто добра ведае гісторыю?

- Стварыць для незалежнага беларускага тэлеканалу гістарычны серыял - справа адказная. Не згодны, што нашая праграма - гэта тэлепадручнік. Гэта хутчэй дапаможнік па гісторыі. Ад пачатку было вырашана, што гэты серыял мусіць быць такі, як і канал, - незалежны ад ідэалогіі ды праўдзівы зместам - наколькі гэта магчыма.

Аўтар сцэнарыяў для серыялу - дасведчаны знаўца гісторыі, а нядаўна нам удалося пачаць супрацу з гістарычным кансультантам - адным з найлепшых незалежных беларускіх гісторыкаў. Таму крытыку мы гатовыя выслухаць, але яе не баімся.

- Серыял мае адукацыйна-дыдактычны характар. На вашую думку, наколькі такіх праграмаў не стае на беларускім тэлебачанні і наколькі яны запатрабаваныя як з гледзішча патрыятычнага выхавання, так і з боку глядацкага зацікаўлення?

- Гістарычныя праграмы ёсць і на дзяржаўным тэлебачанні, але там аўтары абмежаваныя бар’ерамі дзяржаўнай ідэалогіі, якая часта базуецца менавіта на міфах і састарэлых перакананнях. Паспрабуйце ўявіць сабе на БТ праўдзівую праграму пра ролю балтаў ва ўтварэнні беларускага этнасу, пра Аршанскую бітву ці пра "Невядомую" вайну сярэдзіны ХVII стагоддзя. Я ўявіць не магу. А на "Белсаце" няма табу на пэўныя гістарычныя тэмы. Беларусы маюць права ведаць праўду пра сваю гісторыю, і незалежны тэлеканал дае такую магчымасць.

Гэта важна таксама і таму, што не кожны вывучаў у школе сваю гісторыю. Да распаду СССР такога прадмету ў школе не было, і старэйшае пакаленне ніколі не вывучала ўласнай мінуўшчыны. Я скончыў школу ў 1993 годзе. І памятаю, з якім захапленнем чытаў першыя падручнікі з бел-чырвона-белым сцягам на вокладцы.

І тады, і цяпер раз-пораз можна стаць сведкам сітуацыі, калі дзе-небудзь беларус заявіць: "А вось у нас у часы Івана Грознага... або пры Пятры Першым". А ў нас у часы Івана Грознага быў універсітэт у Вільні, Рэнесанс, кнігадрукаванне, Статут ВКЛ нарэшце. Пра гэта трэба ведаць. Серыял будзе дапамагаць у гэтым. Але галоўная мэта – у прывабнай для маладых людзей форме зацікавіць іх уласнаю праўдзіваю гісторыяй, якою можна і трэба ганарыцца.

- Што да назвы "Пад знакам "Пагоні". На якім перыядзе серыял спыніцца? Да 1995 года, калі прайшоў вядомы рэферэндум, які памяняў сімволіку, ці раней?

- Пачаць мы вырашылі са з’яўлення чалавека на беларускай зямлі і паспрабаваць распавесці, кім беларусы ёсць не толькі паводле мовы, але і паводле крыві. Скончыцца "Гісторыя пад знакам “Пагоні" ў 1918-м - годзе абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі. Варыянт завяршэння серыялу на 1995 годзе нават не разглядаўся. Лічу, што гісторыя мусіць мець хэпі-энд. А паўстанне БНР - гэта пачатак сучаснай беларускай дзяржаўнасці, новы этап у гісторыі народу. Гэта вынік доўгага змагання некалькіх пакаленняў беларусаў у ХІХ і на пачатку ХХ стагоддзяў. З ім для нас пачалося ХХ стагоддзе, вельмі бурлівае і цікавае. Яго падзеі заслугоўваюць асаблівай увагі. Таму "Белсат" імкнецца паказаць падзеі мінулага стагоддзя ў дакументальных фільмах цыклу "Невядомая Беларусь".

- А мо варта такія 5-хвілінныя ролікі рабіць не ў нейкі вызначаны час, а ў выглядзе "адбівак" паміж іншымі праграмамі? Каб быў не гістарычны серыял, а, так бы мовіць, своеасаблівая сацыяльная рэклама?

- Калі паказваць серыял у якасці “адбівак” паміж праграмамі, то, як мне здаецца, падае яго вартасць. Але, магчыма, трэба падумаць над тым, каб у наступным сезоне паўтарыць "Гісторыю…" ў іншай форме. З сярэдзіны чэрвеня "Белсат" пераходзіць на летнюю сетку трансляцыі і "Гісторыя…" будзе ў эфіры штодзённа, а прэм’еры новых серыяў - штонядзелі.

- Напэўна ж, серыял вы выпусціце на відэаносьбітах як энцыклапедыю? Мяркуем, ахвотныя мець яго ў сваіх калекцыях знойдуцца.

- Так, натуральна, мы плануем выпусціць "Гісторыю…" на DVD. Пакуль ранавата гаварыць пра канкрэтныя даты. Да заканчэння серыялу яшчэ далёка. Сёння аўтары знаходзяцца на этапе пачаткаў Вялікага княства Літоўскага. Самае цікавае яшчэ наперадзе.

- Ці будуць на "Белсаце" з’яўляцца іншыя падобныя праекты? Скажам, "Гаворым па-беларуску"? Можа, якія беларусазнаўчыя віктарыны? Падаецца, ваш серыял можа запачаткаваць такі кірунак?

- Спадзяюся, што сапраўды "Гісторыя…" запачаткуе падобныя праекты на "Белсаце". Але гэта залежыць ад гледачоў, калі наш серыял прыйдзецца ім да спадобы, і ад беларускіх тэлевізійных творцаў, наколькі яны будуць у стане ствараць такія праекты. Прыкладам, да сённяшняга дня нікому не ўдалося запрапанаваць нам праект праграмы пра беларускую мову, якая адпавядала б патрабаванням каналу.

- Пікантны момант. Калі з плямёнамі і тым самым Усяславам Чарадзеем усё ясна - гэтыя пласты гісторыі ў падручніках і да Лукашэнкі, і пры ім збольшага падаваліся і падаюцца без зменаў, то як будуць падавацца так званыя спрэчныя моманты ў гісторыі?

- "Белсат" - незалежны канал і ў сваім цыкле гістарычных праграмаў імкнецца асвятляць гісторыю беларускага народа так, як гэта робяць незалежныя гісторыкі. Тое, што вы называеце "спрэчнымі момантамі", - гэта адныя з фундаментальных пытанняў. Напрыклад, ці існаваў старажытнарускі народ, ці сапраўды была навала крыжакоў, ці гэта міфы, створаныя нашымі суседзямі?

- Пытанне з "тэлекухні". Якія асаблівасці выкладання гісторыі ў кнігах і на ТБ? Напэўна, вы ўжо адчулі спецыфіку?

- Я ўзгадваў гістарычныя серыялы нашых суседзяў. Яны ствараліся з дапамогаю камп’ютэрнай графікі. Мы вырашылі абмежаваць камп’ютэрную графіку ў “Гісторыі пад знакам “”Пагоні” з розных прычынаў. Стварэнне стоадсоткавай камп’ютэрнай графікі патрабуе масы часу, яна прывабная, але адначасова ненатуральная і, вядома, вельмі дарагая. У “Гісторыі пад знакам “Пагоні” побач з камп’ютэрнаю графікаю ёсць іншыя элементы. Усе яны дапаўняюць адзін аднаго і ўзбагачаюць праграму, робячы яе разнастайнаю.

У “тэлекухні” да вашых паслугаў розныя прысмакі, прыправы і прылады да іх апрацоўвання, але ўсё-ткі галоўнае - гэта сам кухар ці кухары. Гэта яны ствараюць тэледэлікатэсы з пастановачных сцэнаў, гістарычнай рэканструкцыі, камп’ютэрнай графікі, музыкі, тэксту, голасу, фрагментаў іншых мастацкіх і дакументальных фільмаў.

На маю думку, выкарыстанне новых тэхнік робіць тэлевізійнае выкладанне гісторыі больш прывабным і смачным за кніжнае. Але яно не замяняе кніжак. А мусіць заахвоціць паглыбіцца ў стагоддзі. Гэтую магчымасць даюць у першую чаргу кнігі. Яны - аўтарства Сагановіча, Арлова ды іншых - далі штуршок аўтарам “Гісторыі пад знакам “Пагоні” стварыць тэлесерыял, але аўтары спадзяюцца, што серыял падштурхне гледачоў шырыць свае гістарычныя веды і звяртацца, у прыватнасці, па дапамогу да літаратуры.

Сяргей Пеляса, 32 гады. У 2007 г. скончыў факультэт паліталогіі універсітэту М. Кюры-Складоўскай у Любліне (Польшча) па спецыяльнасці “міжнародныя дачыненні”. З кастрычніка 2007 г. - на “Белсаце”. Працуе рэдактарам у праграмным сакратарыяце.

-10%
-20%
-50%
-50%
-20%
-15%
-50%
-20%
-26%
-14%