Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Напярэдадні кіраўнік ураду Літвы Альгірдас Бразаўскас падчас размовы зь міністрам замежных справаў Польшчы Ўладзімерам Цімашэвічам выказаў думку, што да намаганьняў Літвы ў наладжваньні стасункаў паміж Эўропай і Беларусьсю магла б далучыцца і Польшча.

Сустрэчу ў Друскеніках ініцыяваў Інстытут міжнародных адносінаў і палітычных навук унівэрсытэту ў Вільні. Дырэктар інстытуту Раймундас Лапата адзначыў, што Беларусь уяўляе сабою выклік Эўропе, якая мусіць зрабіць сур’ёзны выбар наконт сваёй палітыкі адносна Беларусі.

Дэпутат парлямэнту Літвы Вацлаў Станкевіч, які вёў паседжаньне "круглага стала", уважае, што Літва здольная істотна паўплываць на беларускія справы.

(Станкевіч: ) "Роля Літвы вельмі важная, і мне здаецца, што Літва за апошнія месяцы вельмі актыўна працуе адносна беларускага пытаньня. Таксама і ў Эўрапейскай Радзе, дзе мы зараз старшынюем, мы стараемся працаваць вельмі актыўна ў кірунку Беларусі. Кожны сябра нашай літоўскай дэлегацыі працуе ў асобным камітэце, і ўсе ведаюць, што абавязкова, як толькі ёсьць магчымасьць, трэба размаўляць у сваім камітэце на тэму Беларусі. Што мы і робім".

(Карэспандэнт: ) "А якія вашыя асабістыя адносіны, спадар дэпутат, да прапановы кіраўніка ўраду Літвы?"

(Станкевіч: ) "Я так мяркую, што гэта пазытыўны крок. Мне здаецца, што ў гэтую ініцыятыву трэба абавязкова ўключыць і Расею. Сёньня мы зразумелі, што можа ня ўвесь ключ, але нейкая ягоная частка ляжыць у Крамлі, у кішэні прэзыдэнта Пуціна. Я думаю, што, калі гавораць пра супрацоўніцтва Варшавы й Вільні, мы абавязкова павінны памятаць і пра Маскву".

Падобнай канцэпцыі прытрымліваецца і былы амбасадар Даніі ў Літве, а зараз дырэктар дацкага Інстытуту міжнародных справаў Пэр Карлсэн.

(Карлсэн: ) "Патрэбна працаваць таксама з Масквой. Калі мы праводзілі канфэрэнцыі, сэмінары адносна калініградзкага анкляву, гэта немагчыма было рабіць насуперак Маскве. Тады нічога не атрымлівалася. І мы зразумелі, што патрэбна было працаваць з Масквой. Я думаю, што таксама адносна Беларусі трэба працаваць з Масквой".

А ці плённым будзе такі падыход? На гэтае пытаньне адказвае ўдзельніца "кругалага стала", старшыня беларускага Гельсынскага камітэту Тацяна Процька:

(Процька: ) "Зь фізыкі мы ведаем, што устойлівая фігура — гэта трохкутнік. І раўнавага сапраўды лепшай бывае, калі такая фігура існуе. Але палітыка ня ёсьць фізыка. Там іншыя законы. Калі будзе знойдзена паразуменьне і інтарэсы Беларусі будуць улічаныя пры вось гэтых перамовах, дык у іх няма нічога страшнага. Але гісторыя сьведчыць пра тое, што інтарэсы Беларусі не заўсёды ўлічваліся тады, калі дзяржавы з устойлівай дэмакратыяй ці зь вельмі разьвітай гісторыяй абмяркоўвалі пытаньні маладой дзяржавы. І вось тут, канечне, ёсьць пэўная занепакоенасьць, бо абмеркаваньне пытаньня Беларусі, дэмакратызацыі Беларусі можа пачацца з высьвятленьня тых праблемаў, перад якімі зараз стаіць Расея, і тых праблемаў, якія чакаюць Польшчу. І вырашэньне іх унутраных праблемаў можа пайсьці за кошт беларускага пытаньня".

Уладзімер Глод, Менск