Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Як стала вядома, у пятніцу ўвечары ў дом генэральнага дырэктара "Нафтану" Канстанціна Часнавіцкага завіталі работнікі праваахоўчых ворганаў і прапанавалі яму праехацца зь імі. Да гэтай пары спадар Часнавіцкі дахаты не вярнуўся.

Трэба сказаць, што ўся інфармацыя, зьвязаныя з абвінавачваньнем заводзкага кіраўніцтва блякіруецца і нічога канкрэтнага на гэты конт ня могуць паведаміць нават афіцыйныя СМІ, абмяжоўваючы свае паведамленьні згадкаю пра невядомых "службовых асобаў узроўню намесьнікаў генэральнага дырэктара прадпрыемства", якім інкрымінуецца злоўжываньне службовым становішчам.

Між тым стала вядома, што ў якасьці галоўнага адказьніка да апошняга часу фігураваў намесьнік генэральнага дырэктара па камэрцыі спадар Смалякоў, справа на якога была заведзеная два тыдні таму. Усіх, вядома ж, цікавіць: ці абмяжуецца абласная пракуратура, якая вядзе сьледства, адно абвінавачваньнем спадара Смалякова, ці ў справе ўзьнікнуць больш сур’ёзныя фігуры. Прымусовая адлучка генэральнага дырэктара сьведчыць за тое, што справа набывае сур’ёзны абарот.

Адзначым таксама, што крымінальныя закалоты выбухлі акурат у той момант, калі на прадпрыемстве пачалося акцыянаваньне. Між тым работнікі "Нафтану" ўважаюць генэральнага дырэктара за гаранта пасьпяховага правядзеньня гэтага складанага і шмат у чым рызыкоўнага працэсу. Вось як пракамэнтаваў сытуацыю старшыня Свабоднага прафсаюзу вытворчага аб’яднаньня Васіль Главацкіх.

(Главацкіх: ) "Канстанцін Часнавіцкі – чалавек справы, "хварэе" за вытворчасьць, апроч таго ён мае шырокія сувязі на расейскім нафтавым рынку. Генэральны дырэктар шмат зрабіў для правядзеньня рэканструкцыі прадпрыемства і захаваньня працоўнага калектыву ў неспрыяльны для "Нафтану" час. Ён карыстаецца безумоўным аўтарытэтам сярод ІТР і значнай часткі рабочых. Уся гэтая гісторыя вельмі засмучае, бо на аб’яднаньні пачалося акцыянаваньне і Канстанцін Часнавіцкі – як ён сам неаднаразова заяўляў, – зьяўляецца гарантам таго, што нафтанаўцы ня будуць падманутыя падчас акцыянаваньня".

Аб прычынах згаданага скандалу выказваецца шмат розных вэрсіяў, у прыватнасьці, гаворыцца пра тое, што заводзкае кіраўніцтва сталася ахвяраю змаганьня паміж расейскімі нафтавымі фірмамі ЛУКойл і "Сургутнафтагаз" за права валоданьня прадпрыемствам.

Вінцэсь Мудроў, Наваполацак