168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Отец задержанного жителя «двора перемен» Степана Латыпова — о сыне, обвинении и выборах в реанимации
  2. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  3. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  4. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  5. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  6. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  7. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  8. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  9. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  10. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  11. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  12. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов ВОВ и помочь им (в том числе финансово)
  13. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  14. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  15. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  16. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  17. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  18. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  19. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  20. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  21. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  22. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  23. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  24. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  25. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  26. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  27. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  28. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  29. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  30. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19


У інтэрвію Рацыі былы кіраўнік БТ-1 Рыгор Кісель, які зараз стварае БТ-2, заявіў, што, "хаця дзяржава й ёсьць заснавальнікам новага тэлеканалу, але бюджэтныя сродкі на яго ня пойдуць". Рыгор Кісель растлумачыў, што грошы на БТ-2 выдаткоўваюць выключна беларускія, а не расейскія фундатары, назваць якіх сп. Кісель не пажадаў. Разам з тым дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Пашкевіч, які калісьці займаўся справай стварэньня БТ-2, заяўляе, што новы тэлеканал будзе "найгоршай копіяй БТ-1, дзе дзяржава будзе жорстка кантраляваць інфармацыйную палітыку". З гэтым пагаджаецца прэзыдэнт БАЖ Жанна Літвіна, якая нагадвае, што беларускія чыноўнікі давалі абяцаньне распачаць дэманапалізацыю тэлебачаньня.

Атмасфэру кансьпірацыі, у якой ствараецца Другі нацыянальны тэлеканал, не разбурыў нават адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя чыноўнікі зь Міністэрства інфармацыі ў паніцы кідаюць слухаўкі, адмаўляючыся камэнтаваць любыя пытаньні, зьвязаныя з БТ.

Другі нацыянальны тэлеканал свараецца ў форме адкрытыга акцыянэранга таварыства, дзе кантрольным пакетам акцыяў (51%) будзе валодаць дзяржава. Пакуль невядома, хто набудзе астатнія акцыі, аднак у афіцыйным камэнтары да ўказу Лукашэнкі сказана, што ў акцыянаваньні Другога каналу могуць узяць удзел прадпрыемствы розных формаў уласнасьці й што БТ-2 будзе актыўна супрацоўнічаць зь іншымі тэлекампаніямі, у тым ліку й расейскімі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Другі беларускі тэлеканал, пачынаючы з траўня, будзе працаваць штодзённа 4-5 гадзінаў.

Засакрэчанаю дагэтуль застаецца інфармацыя пра суму выдаткаў, якія пойдуць, ці ўжо ідуць на адкрыцьцё БТ-2. Паводле самых сьмелых падлікаў, яна складзе каля 2 мільёнаў даляраў. Па максымуме для паўнавартаснага старту тэлеканалу спатрэбіцца каля 10 мільёнаў. Зрэшты, меркаваныя кіраўнікі БТ-2 катэгарычна адмаўляюцца камэнтаваць гэтыя сумы.

Верагодней за ўсё, на чале БТ-2 стане былы кіраўнік БТ Рыгор Кісель, які зараз актыўна прапрацоўвае гэтае пытаньне. У інтэрвію Рацыі ён заявіў, што, "хаця дзяржава й ёсьць заснавальнікам новага тэлеканалу, бюджэтныя сродкі на яго ня пойдуць". Сп. Кісель патлумачыў таксама, што грошы на БТ-2 выдаткоўваюць выключна беларускія, а не расейскія фундатары, назваць якіх сп. Кісель не пажадаў.

Р.К.: - Дзяржава грошай на гэты праект не дае. Дзяржава ёсьць адным з сузаснавальнікаў. Аднак сам праект на сёньня зьяўляецца пазабюджэтным. Бюджэтных грошай там увогуле ня будзе.

RR: - Ці атрымае канал нейкія падатковыя ільготы?

Р.К.: - Гэтае пытаньне зараз разглядаецца. Яно ня вырашанае. І таксама яго зараз нельга абмяркоўваць.

RR: - Хто ў такім выпадку будзе фундаваць праект. Ці ёсьць там, скажам, расейскія фундатары?

Р.К.: - Не, расейцаў там няма. Толькі беларускія фундатары.

RR: - Колькі будзе каштаваць новы праект?

Р.К.: - Я ня маю паўнамоцтваў абмяркоўваць гэтыя пытаньні.

RR: - Наколькі пасьпяховыя крокі ў кірунку стварэньня БТ-2?

Р.К.: - Указ падпісаны, і гэта ёсьць дзяржаўнае рашэньне. А дзяржаўнае рашэньне павінна выконвацца. І яно выконваецца. А я магу размаўляць пра пэрспэктывы толькі тады, калі ў мяне будуць адпаведныя паўнамоцтвы. Пакуль жа ў мяне такіх паўнамоцтваў няма.

RR: - Штат БТ-2 ужо фармуецца?

Р.К.: - Пакуль не, бо я не зьяўляюся кіраўніком. Я проста выконваю даручэньне прэзыдэнта. Я дапамагаў падрыхтаваць нарматыўную базу для выхаду рашэньня ў сьвет.

RR: - Ужо зьявілася іфармацыя, што БТ-2 будзе вяшчаць на сетцы ОРТ. Ці вядуцца такія перамовы?

Р.К.: - Я не магу пацьвердзіць гэтую інфармацыю, таму што няма выніковых дакумэнтаў на гэты конт. Размовы могуць весьціся ў любым кірунку. Але дакумэнтаў пакуль нама. Цягам тыдня гэта ўсё набудзе нейкі канкрэтны характар. Савет міністраў выдасьць новыя дакумэнты.

Заўважу, будучага кіраўніка Другога тэлеканалу Рыгора Кісяля ў сьпешным парадку адклікалі з прывабнага месца амбасадара Беларусі ў Румыніі. Нягледзячы на тое, што Рыгор Кісель не пажадаў расшыфраваць сувязі БТ-2 з расейскім ОРТ, на расейскім тэлеканале нашаму радыё паведамілі, што такія перамовы сапраўды вядуцца. Рэдактар дырэкцыі грамадзка-палітычнага вяшчаньня ОРТ спадарыня Лабанава заявіла, што ў Маскву днямі прыяжджала беларуская дэлегацыя, аднак сустрэча з кіраўніком ОРТ Эрнстам і ягоным намесьнікам Любімавым насіла канфідэнцыйны характар і яе вынікі засакрэчаныя.

Чым зьбіраюцца напаўняць БТ-2 (улічваючы ўзровень і якасьць вяшчаньня БТ-1) - вялікае пытаньне. Паводле адной з вэрсіяў, частку калектыву БТ-1 перадысьлякуюць на новы тэлеканал, аднак гэта прынцыпова сытуацыю не выратуе. Яшчэ адным варыянтам можа стаць набыцьцё праграмаў у іншых тэлекампаніях. Аднак на гэта спатрэбяцца грошы, якіх, як цьвердзіць Рыгор Кісель, дзяржава даваць не зьбіраецца. Ня цяжка ўявіць, як будуць выглядаць праграмы БТ-2 на тле праграмаў іншых расейскіх тэлеканалаў, у сеціве якіх знаходзіцца беларускі глядач.

Адзінае, што хвалюе самага буйнога акцыянэра БТ-2, дзяржаву, - кантроль над грамадзка-палітычным вяшчаньнем і інфармацыйнай палітыкай новага тэлеканалу. Таму на месца кіраўніка БТ-2 і будзе прызначаны Рыгор Кісель, які ўжо зарэкамэндаваў сябе як "чалавека надзейнага". Пра гэта ў інтэрвію Рацыі заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Пашкевіч, які калісьці займаўся справай стварэньня БТ-2.

З гэтым пагаджаецца й прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Яна нагадала, што ў часе слуханьняў па СМІ на Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбурзе прадстаўнік афіцыйнага Менску, міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны нечакана для ўсіх падтрымаў патрабаваньне БАЖ па дэманапалізацыі дзяржаўнага тэлебачаньня й радыё. Аднак цяпер, лічыць Жанна Літвіна, дзяржаўныя чыноўнкі ня тое што ня ўзгадваюць пра дэманапалізацыю адзінага ў Беларусі тэлеканалу, а яшчэ й ствараюць другі, які абяцае быць дакладнай копіяй першага.

Ж.Л.: - Ілюзіяў быць ня можа. Існуюць проста голыя факты. Нават новы тэлевізійны канала БТ-2, які зараз ствараецца, пазбаўляецца ад падаткаў на прыбытак і на даданую вартасьць. Адно толькі сьведчыць, што, уклаўшы 51% у стварэньне гэтага тэлеканалу, дзяржава зьбіраецца жорстка дыктаваць сваю вяшчальную палітыку. Хацела б зьвярнуць увагу на рэфармаваньне дзяржаўнага радыё. Вынік яго - абураны ліст дзеячоў мастацтва й культуры. Яны зьвярнуліся да міністра інфармацыі ды запатрабавалі спыніць разбурэньне радыё. А сёньня стала вядома, што кіраўніцтва радыё забараніла ўжываць у эфіры творы тых, хто падпісаў гэты ліст. Вось вам ілюстрацыя. З аднаго боку дзяржава дэманструе жаданьне рэфармавацца й дэмакратызавацца. Зь іншага боку, дзяржава вельмі жорстка й пасьлядоўна праводзіць сваю палітыку.

Ня так даўно ў Менску адбылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная шляхам рэфармаваньня тэлебачаньня. Міжнародныя экспэрты, што прысутнічалі на канфэрэнцыі, праводзілі аналёгіі паміж сытуацыяй у Беларусі й Югаславіі. Прадстаўнік Эўрапейскага інстытуту СМІ зь Югаславіі Душан Рэліч нагадаў, што поўны кантроль тэлебачаньня Мілошавіча ў свой час не ўратаваў.

Д.Р.: - Цяжка супаставіць састарэлую эканамічную й палітычную мадэль Беларусі з эўрапейскімі стандартамі. Яшчэ цяжэй, захоўваючы такую мадэль, супрацоўнічаць з Захадам. Натуральна, можна маніпуляваць вынікамі выбараў. Але гэта ня можа працягвацца бясконца. Людзі ўсё роўна ўбачаць альтэрнатыву. У маёй краіне, Югаславіі, Мілошавіч жорстка кантраляваў тэлебачаньне. Аднак ён прайграў. Бо людзі ўсё роўна ўбачылі альтэрнатыву.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя
-10%
-21%
-20%
-20%
-70%
-15%
-20%
-17%
-15%
-20%