1. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  2. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  3. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  4. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  5. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  6. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  7. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  8. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  9. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  10. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  11. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  12. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  13. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  14. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  15. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  16. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  17. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  18. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  19. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  20. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  21. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  22. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  23. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  24. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  25. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  26. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  27. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  28. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  29. Возле Дома правосудия задержали журналиста TUT.BY. Ее отправили на Окрестина, в субботу ее будут судить
  30. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)


Адмыслоўцы лічаць, што ў Беларусі можа распачацца чарговая хваля будаўніцтва лядовых палацаў ды спробы зрабіць культ з хакею.

Адсутнасьць гульнявой тактыкі ў дзеяньнях беларускай зборнай цягам папярэдніх матчаў фінальнага турніру, відавочна, саслужыла дрэнную службу швэдам: убачыць сур’ёзных супернікаў у беларусах, якія дагэтуль тройчы прайгралі з буйным лікам, яны ня здолелі. У чым і пралічыліся, — лічыць спартовы аглядальнік газэты "Звязда" Анатоль Мясьнікоў.

(Мясьнікоў: ) "Няму сумневу, што гэта была тактыка. Я 15 гадоў ведаю Ўладзімера Крыкунова; мы былі разам на трох чэмпіянатах сьвету. Ён быў назіральнікам ад Беларусі (яшчэ ў часы СССР), а я ў складзе журналісцкай групы. Ужо тады гэта быў высокаклясны адмысловец, але абышліся зь ім вельмі дрэнна. Пасьля нейкіх памылак, дзесяць гадоў таму, пагналі зь Беларусі. Ён з болем і горыччу пакінуў краіну: паехаў трэніраваць каманду Славеніі, а потым апынуўся ў Расеі. Дзякуй Богу, што яму зноў далі магчымасьць працаваць у Беларусі.

Што тычыцца гульні? Можа, ня так зразумелі нас супернікі пасьля двух разгромаў 8:1, але мне здаецца, Крыкуноў зрабіў стаўку менавіта на гэты матч. Разумеў, што са швэдамі цягацца на роўных ня ўдасца, але даў вэтэранам адпачыць, і хлопцы згулялі так, як і трэба. Зраблю нават прагноз: прайграем канадцам памяркоўна, а за бронзу яшчэ Бог будзе судзьдзёй. А за бронзу, мяркую, мы будзем змагацца якраз з Расеяй".

Папярэднік Крыкунова, былы галоўны трэнэр алімпійскай хакейнай каманды Анатоль Варывончык не хавае, што не даваў сваім былым выхаванцам амаль ніводнага шанцу ў супрацьстаяньні са швэдамі. За гэтым алімпійскім турнірам яму ўпершыню давялося назіраць не за сьпінамі гульцоў на лаўцы запасных, а па тэлевізары. І вось ягоныя ўражаньні:

(Варывончык: ) "Скажу шчыра, перавагу аддаваў швэдам: і паводле ўзроўню майстэрства, і паводле падбору гульцоў яны вышэйшыя. Але гульня ёсьць гульня: яна паказала, што на любыя спаборніцтвы трэба настройвацца асобна, паважаць суперніка.

Не скажу, што было шапказакідальніцтва, але швэды вырашылі прайсьці ў паўфінал малой крывёю. А беларусы здолелі навязаць свой сцэнар, і швэды падстроіліся, чаго рабіць было ня варта. Добра адстаяў Мезін, чаго ня скажаш пра Сала, які прапусьціў усё, што можна. А ўрэшце зьявілася магчымасьць паспрачацца за мэдалі.

Трэба сканцэнтравацца: гэта ж гісторыя, усё можа здарыцца ўпершыню! Я вельмі перажываў, хваляваўся, але ня мог уявіць, што вынік можа быць такі. Швэды (і трэнэры, і гульцы) таксама напярэдадні выказваліся, што пройдуць Беларусь. Вось, "прайшлі".

Камэнтатар БТ Аляксандар Пуціла вёў перадачы шмат зь якіх хакейных турніраў, але ўбачанаму ўчора таксама паверыў не адразу.

(Пуціла: ) "Тое, што здарылася ў матчы Беларусь–Швэцыя, звышнатуральна. Кіраўніцтва дэлегацыі ўжо ўзяло квіткі на вяртаньне ў краіну 22 лютага, і, як бачым, усё трэба ламаць. Швэды былі зусім не падобныя самі на сябе. Як яны бліскуча правялі групавы турнір! Выйгралі у канадцаў, чэхаў, немцаў, і не было ніякага сумневу, што будуць у паўфінале.

Але, з аднаго боку, яны маглі стаміцца, правёўшы на такіх хуткасьцях свой групавы турнір. Па-другое, маглі недаацаніць суперніка. Што тычыцца апошняй шайбы Копаця, то яна атрымалася нейкай містычнай. Колькі разоў цягам турніру беларусы кідалі па варотах! — шайба ляцела куды заўгодна: побач, вышэй, убок. Але каб яна прынесла перамогу пасьля ўдару наўдачу — ніхто ня мог і ўявіць".

Многія лічаць, што гэтая перамога можа мець значныя наступствы ня толькі ў спорце. Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі яшчэ зранку паведаміла, што "прэзыдэнт трыюмфуе разам з усім беларускім народам". Лукашэнка, адрозна ад спэцыялістаў, лічыць перамогу беларусаў заканамернай.

Многія ўжо зрабілі выснову, што пасьля гэтага культ ня столькі самой гульні, колькі хакею як элемэнту палітыкі набудзе яшчэ больш выразныя абрысы, а будаўніцтва лядовых палацаў стане масавым. Аляксандар Пуціла кажа, што акцэнтаваць увагу трэба на іншым.

(Пуціла: ) "Тое, што будзе новы віток хакейнага псыхозу — гэта наўрад ці: і так гэтых арэнаў зашмат. Трэба шукаць таленавітых адмыслоўцаў, трэнэраў, плаціць ім добрыя грошы; ужо існуючыя школы рабіць больш заможнымі, а ня тое, што юныя хакеісты павінны за свае грошы набываць форму ды канькі. Далей словаў справа ў прапагандзе хакею ня йдзе".

Свой наступны матч беларусы згуляюць ужо заўтра — з камандай Канады.

Ігар Карней, Менск
-10%
-10%
-30%
-30%
-20%
-50%
-10%
-10%
-20%
0072916