168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  2. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  3. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  4. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  5. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  6. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  7. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  8. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  9. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  10. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  11. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  12. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  13. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  14. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  15. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  16. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  17. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  18. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  19. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  20. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  21. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  22. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  23. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  24. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  25. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  26. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  27. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  28. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  29. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  30. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных


Толькі аднойчы ў найноўшай гісторыі Беларусі нашыя спартоўцы рэпрэзэнтавалі сьвету на Алімпійскіх гульнях бел-чырвона-белы сьцяг як дзяржаўны сымбаль незалежнай краіны. Гэта было ў 1994 годзе ў нарвэскім Лілехамэры. Прыемным напамінкам пра тыя часы здаецца вопратка тых гадоў, якая зрэдку яшчэ трапляецца на менскіх вуліцах: спартовыя курткі зь бел-чырвона-белай аздобай у выглядзе сьцягу.

Якія пачуцьці выклікае цяперашняя сымболіка беларускай алімпійскай зборнай у Солт-Лейк-Сыты, я пацікавілася ў вядомых прадстаўнікоў творчай інтэлігэнцыі Беларусі. Адказы былі розныя й дастаткова нечаканыя.

Гаворыць мастак Аляксей Марачкін:

(Марачкін: ) "Нашыя хлопцы пад бальшавіцкім сьцягам выступаюць — такое й стаўленьне міжнароднай супольнасьці. Якое магло быць стаўленьне да нямецкай алімпійскай каманды, якая ў свой час выступала пад фашыстоўскім сьцягам? Такая аналёгія й у гэтым выпадку напрошваецца".

Падобных меркаваньняў прытрымліваецца й другі дзеяч нацыянальнага адраджэньня, паэт Рыгор Барадулін:

(Барадулін: ) "Любы аўтарытарны рэжым заўсёды "націскае" на спорт. Так званую ГДР таксама ніхто не прызнаваў. Там таксама ў кожным двары былі корты, пляцоўкі — каб перамагалі, каб паднімаць гэты сьцяг і каб гучаў гімн. Тое ж і ў нас".

У адрозьненьне ад калегаў, паэт і аматар спорту Леанід Галубовіч да спартоўцаў ставіцца з большай паблажлівасьцю, але адсутнасьць нацыянальнай сымболікі лічыць сур’ёзным хібам у маральнай моцы каманды:

(Галубовіч: ) "Я ведаю, некаторыя спартоўцы таксама перажываюць гэтую сытуацыю з сымболікай, бо сярод іх шмат адукаваных і сьвядомых людзей. Так, нам бракуе свайго гімну й сьцягу, нават для духоўнай моцы, якая яднае каманду. Таму, мажліва й мэдалёў няма".

Неардынарны пісьменьнік Адам Глёбус гэтак жа неардынарна ставіцца й да рэпрэзэнтацыі сьцягу Беларусі ў амэрыканскім Солт-Лейк-Сыты.

(Глёбус: ) "Быў такі Майсей Сяднёў, выдатны паэт, які ў 1938 годзе напісаў вершык пра тое, што яму ўсё роўна, які ўздымаюць сьцяг. Мне падабаецца гэты верш".

Літаратары маладзейшага пакаленьня больш прагматычна ставяцца да такіх сымбаляў як гімн, герб і сьцяг. Гаворыць рэдактар часопісу "Архе" Валеры Булгакаў:

(Булгакаў: ) "Калі глядзець на гэтую зьяву прагматычна, то большасьці людзей сьвету глыбока абыякава, пад якім сьцягам выступаюць беларускія спартоўцы. Галоўнае, што людзі дазнаюцца, што такая краіна ёсьць і спартоўцы прэтэндуюць на ўзнагароды. Для Беларусі гэта невялікі шанец заявіць пра сябе міжнароднай супольнасьці".

Рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько перакананы, што ад спартоўцаў чакаць патрыятычных пачуцьцяў увогуле ня варта. Тым больш ад айчынных.

(А.Дынько: ) "Спартоўцы — гэта вельмі спэцыфічная катэгорыя людзей. Гэта — як ацэньваць з маралі інтэлігента мараль цыркача. Гэта людзі папулярныя ў грамадзтве, і папулярнасьць яны заслужылі фізычнымі здольнасьцямі, але не маральнымі ці разумовымі. Таму патрабаваць ад іх нейкіх прынцыпаў напэўна ня варта. Няхай выступаюць. Далібог, яны ня так добра выступаюць. Шкада, што яны ня так добра выступаюць. Думаю, што пад бел-чырвона-белым сьцягам яны выступалі б лепш".

І ўсё ж бел-чырвона-белы сьцяг лунаў на трыбунах алімпійскага Солт-Лейк-Сыты — дзякуючы маладому грамадзяніну Беларусі, які вучыцца ў адным з амэрыканскіх унівэрсытэтаў. Праўда, наяўнасьць палотнішча не дапамагла беларускай хакейнай зборнай перамагчы каманду Расеі, але ўсплёск станоўчых эмоцыяў у тысячаў аматараў спорту ў Беларусі ён выклікаў.

Галіна Абакунчык, Менск
-10%
-10%
-50%
-10%
-20%
-40%
-20%
-10%
-20%
-10%
-21%