1. «Ошиблись в выборе профессии». Лукашенко лишил званий более 80 бывших силовиков
  2. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  3. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  4. «Здоровой женщине не нужно ничего высчитывать». Гинеколог — о признаках овуляции
  5. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  6. «Обойти санкции легко, было бы желание». Что значит сокращение поставок российской нефти в Беларусь?
  7. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  8. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика. Мнение
  9. Стали известны финалисты футбольной Лиги чемпионов
  10. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  11. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  12. «Удивило, что здесь едят котлеты на завтрак». История артиста балета Эвена, переехавшего из Франции
  13. «Они хотят убить президента и думают, что народ тут аплодировать им будет?» Лукашенко встретился с Додоном
  14. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  15. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  16. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  17. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  18. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  19. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  20. Внимание! На четверг объявлен оранжевый уровень опасности
  21. В прокуратуру Германии подали заявление о совершении Александром Лукашенко «преступлений против человечности»
  22. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  23. «Трешки» на «первичке» подешевели на 13,8%. Что происходило в первом квартале на рынке квартир
  24. Возле метро «Михалово» построят 19-этажку. А где там нашлось место?
  25. Татьяна Маринич — о потенциале белорусской нации, экономике и муже, который 20 лет назад баллотировался в президенты, а попал в тюрьму
  26. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  27. Власть говорит, диктатура и порядок показали эффективность в АПК. А что говорят статистика и эксперты?
  28. Официальный представитель ЕС рассказал о том, почему пока не приняли четвертый пакет санкций
  29. Генпрокуратура направила «дело Тихановского» в суд. И кое-что рассказала про 900 тысяч долларов
  30. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий


Многія валанцёры захварэлі на грып, аднак некаторыя па-ранейшаму знаходзяцца ва ўрочышчы. Тымчасам грамадзкая інцятыва "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты" выносіць на абмеркаваньне свой праект мэмарыялізацыі ўрочышча.

У курапацкім лягеры валанцёраў знаходзіліся толькі чатыры валанцёры — Глеб, Антон, Мікіта й Пятрусь. Выгляд ва ўсіх хлопцаў хваравіты. Гаворыць валанцёр Мікіта Засім, які ледзь падняўся з ложку:

(Засім: ) "Няма каму больш сядзець. Было й такое, хлопцы начавалі па адным, па два чалавекі. Калі мы сыдзем, тут наогул нікога не застанецца".

(Карэспандэнт: ) "А чаму абаронцаў стала менш?"

(Засім: ) "Магчыма, камусьці трэба вучыцца, камусьці працаваць. Камусьці халодна, хтосьці расчараваўся ва ўсім гэтым і лічыць, што сюды ехаць ня трэба. У кожнага свае прычыны, але ж людзі да нас ідуць ня так, як раней".

Учора ўсіх цяжка хворых валанцёраў адправілі лячыцца дахаты. Але людзі не забываюцца пра валанцёраў, якія вось ужо блізу пяці месяцаў знаходзяцца ва ўрочышчы. Сёньня ў валанцёрскі лягер завітаў гарадзенскі мастак Юрась Мацко, які прывез абаронцам Курапатаў харчы. Гаворыць спадар Мацко:

(Мацко: ) "Курапаты для нас, для беларусаў, сьвятое месца. Помнік нашай шматпакутнай гісторыі. Я стаю на тых жа пазыцыях, што хлопцы. Я шаную Бацькаўшчыну, сваіх дзядоў. Таму я й прыйшоў".

Пра тое, чым сёньня займаюцца абаронцы Курапатаў, распавядае валанцёр Глеб Вязоўскі:

(Вязоўскі: ) "Сёньня мы будзем рыхтаваць дровы. Бо празь некалькі тыдняў будзе халодна. Прыедуць маладафронтаўцы, будуць нам дапамагаць".

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, ці нармалізаваліся адносіны зь менскім лясьніцтвам, бо я ведаю, што былі праблемы. Яны забаранялі вам высякаць дрэвы".

(Вязоўскі: ) "Зь імі мы вырашылі пытаньне, і яны абяцалі прывезьці нам дровы. Але яны абяцалі прывезьці іх яшчэ тыдзень таму, але не прывезьлі".

Сёньня валанцёры секлі ў лесе тыя дрэвы, якія раней вызначылі лесьнікі. А таксама рыхтавалі бярвёны, зь якіх пазьней будуць зробленыя новыя крыжы.

А тымчасам сябры грамадзкай ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты" зацьвердзілі сваю канцэпцыю мэмарыялізацыі ўрочышча. Гаворыць прэсавы сакратар ініцыятывы Сяргей Сахараў:

(Сахараў: ) "Асноўнай часткай будучага мэмарыялу мусіць стаць Крыж пакутаў, які стаіць у Курапатах і які стаўся сымбалем пакутаў усяго беларускага народу ў 1930–40 гадах, падчас рэпрэсіяў".

Пры гэтым спадар Сахараў дадаў, што сябры ініцыятывы будуць дамагацца, каб дзяржава належным чынам забясьпечыла ахоўны статус мэмарыялу, і па ўсім пэрымэтры ўрочышча была ўсталяваная агароджа. У грамадзкім конкурсе па мэмарыялізацыі Курапатаў, які будзе працягвацца як найменш тры месяцы, могуць браць удзел любыя арганізацыі й установы.

Але грамадзкая камісія на чале зь вядомым мастаком Аляксеем Марачкіным лічыць, што ў Курапатах ня варта будаваць новых манумэнтальных помнікаў і абэліскаў.

Альгерд Невяроўскі, Менск
-20%
-20%
-10%
-20%
-35%
-20%
-10%
-30%
-20%
-20%
0068422