Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Уначы з 13 на 14 лютага ў Менску невядомыя зламысьнікі ўламіліся ў Беларускі саюз прадпрымальнікаў (БСП). Злодзеі трапілі ў памяшканьне на першым паверсе, выламаўшы жалезныя краты на вокнах. Як паведаміў Рацыі прэзыдэнт БСП Аляксандар Патупа, злодзеі паводзіліся надзвычай дзіўна: з памяшканьня скралі стары факс і ксэракс, а таксама два сыстэмныя кампутарныя блёкі з усімі базамі зьвестак. Аднак каштоўныя рэчы засталіся некранутымі. Гэта дало падставы сп. Патупу заявіць, пра існаваньне ў Беларусі "злодзейскіх эскадронаў".

Офіс Беларускага саюзу прадпрымальнікаў месьціцца насупраць Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Гэта, аднак, не перашкодзіла злодзеям уначы з 13-га на 14-га лютага ўзламаць умацаваныя дзьверы й краты на вокнах першага паверху жылога дому й бесьперашкодна трапіць у памяшчаньне са двара.

З памяшканьня скралі аргтэхніку - стары факс, маленькі настольны ксэракс, радыётэлефон, а таксама два сыстэмныя блёкі ад двух кампутараў, дзе месьцілася ўся база зьвестак Саюзу прадпрымальнікаў. Гэтае зьнікненьне прэзыдэнт БСП Аляксандар Патупа назваў "самым балючым і страшным", бо база зьбіралася некалькі гадоў. На думку сп. Патупы, яна й была асноўнай мэтай, як ён выказаўся, "дзіўных злодзеяў", якіх чамусьці не зацікавіла ані каробка цукерак, а ні надзвычай дарагое аздабленьне працоўнага стала старшыні. (Дарэчы, кошт падоранага банкам пісьмовага набору, які стаяў на стале, значна перавышае кошт усёй скрадзенай аргтэхнікі).

Злодзеі таксама наладзілі грунтоўны ператрус офісу БСП, які быў зроблены паводле ўсіх законаў жанру. Як сьцьвярджае Аляксандар Патупа, былі прафэсійна ператрэсеныя ўсе паперы й шуфляды.

А.П.: - Обыск проделан весьма профессионально: все бумаги перерыты, все ящики открыты, пересмотрены все документы, включая старый архив. У меня складывается впечатление, что это совершенно направленная акция. Ну, просто удивительные коллекционеры - абсолютно безнаказанные. Они были уверены, что не будет никаких проблем с тем, чтобы сломать с грохотом дверь и стальные решетки. Они спокойно произвели обыск - а ведь документы требуют времени, света. Это просто ужас...

Аляксандар Патупа нагадаў, што Саюз прадпрымальнікаў абкрадалі ўжо тройчы. Папярэдні крадзеж адбыўся два гады таму. Аднак за гэты час абкраданьне офісаў грамадзскіх арганізацыяў набыло масавы характар. Паводле аднаго й таго ж сцэнара абакралі офіс газэты "Дзень", некалькі разоў БХК і г.д. Аляксандар Патупа гаворыць пра існаваньне адмысловых "эскадронаў".

А.П.: - В свое время я как-то говорил об известных эскадронах смерти. Теперь пошли какие-то "воровские эскадроны" - этакие коллекционеры баз данных политических партий, общественных организаций. Коллекционируют разные документы интересные. Ну, просто удивительно.

Міліцыянты, якія ранкам прыбылі на месца падзеі, толькі разьвялі рукамі й параілі пашукаць скрадзеную аргтэхнку, як яны выказаліся, "самі ведаеце дзе".

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя