Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Цягам некалькіх дзён міліцыянты й салдаты ўнутраных войскаў з сабакамі адшуквалі й хапалі людзей бяз пэўнага месца жыхарства - гэтак званых бамжоў. Па словах начальніка Ўпраўленьня аховы правапарадку й прафіляктыкі сталічнай міліцыі Яўгена Полудня падчас апэрацыі было затрымана больш як 260 бамжоў, зь якіх 9 знаходзіліся ў вышуку.

Колькасьць бамжоў у беларускай сталіцы з кожным годам істотна павялічваецца. У 2000 годзе, як сьведчыць афіцыйная статыстыка, у Менску налічвалася каля 1 тысячы асобаў бяз пэўнага месца жыхарства. Летась міліцыянты затрымалі й паставілі на ўлік ужо 1,5 тысячы бамжоў. Праўда, паводле словаў начальніка адмысловага ўпраўленьня сталічнай міліцыі Яўгена Полудня, менчукоў сярод усіх затрыманых бамжоў толькі 414 чалавек. Астатнія прыехалі ў Менск зь іншых гарадоў Беларусі, а таксама з краінаў блізкага замежжа. Па словах падпалкоўніка Полудня, прыкладна палова менскіх бамжоў - колішнія грамадзяне краін СНД. Найбольшая па колькасці "дыяспара" бамжоў - зь Сярэдняй Азіі ды Малдовы.

Звычайна бамжы жывуць цэлымі "сем'ямі", ці больш дакладна - "зграямі", побач з вакзаламі, рынкамі. Начуюць гэтыя людзі ў падвалах, на гарышчах дамоў ці проста пад каналізацыйнымі люкамі. Жывуць бамжы зазвычай з таго, што знаходзяць на сьметніках. Таму ўсе гэтыя "хлебныя месцы" падзеленыя паміж "зграямі". Чужынцаў на свой сьметнік бамжы не пускаюць, а "парушальнікаў межаў" могуць моцна зьбіць. Здараюцца нават выпадкі й больш "крутых разборак" паміж бамжамі. Нядаўна, напрыклад, у Менску трое бамжоў да сьмерці забілі кіямі аднаго чальца "зграі", якога падазравалі ў тым, што ён нібыта краў у сваіх. Калі ўлічыць, што ніякай каштоўнай маёмасьці бамжы ня маюць, то можна толькі здагадвацца, за якую дробязь яны жорстка паквіталіся са сваім "сямейнікам".

Ёсьць яшчэ адна катэгорыя - бамжы-жабракі. Гэта своеасаблівая "эліта", бо некаторыя жабракі, якія сядзяць у людных месцах, наперш у цэнтры сталіцы, часам "зарабляюць" за дзень да 100 тысячаў рублёў.

Зрэшты, міліцыянты маюць загад ачысьціць цэнтар Менску ад жабракоў, каб не псаваць іміджу сталіцы ў вачох іншаземцаў. Дый наагул, аблавы на бамжоў апошнім часам праводзяцца даволі часта. Сёлета ў міліцэйскія пастарункі траплялі ўжо прыкладна 500 бяздомных, зь якіх больш за 260 былі затрыманыя падчас спэцапэрацыі "Бомж".

Апроч міліцыянтаў у такіх апэрацыях бяруць удзел і салдаты ўнутраных войскаў з сабакамі. Як прызнаюцца самі міліцыянты, без сабак "вытурыць" бамжоў зь іхных падземных сховішчаў было б немагчыма.

Усіх затрыманых здымаюць на відэастужку, бяруць адбіткі пальцаў і потым зноў адпускаюць. А дапамагчы гэтым людзям вярнуцца да нармальнага чалавечага жыцьця няма каму. У Менску існуе толькі адзін прытулак для бамжоў, разьлічаны на 92 чалавекі. І тое, права на начлег і вячэру ў ім маюць толькі жыхары сталіцы.

Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя