Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


У Маскве знаходзяцца адразу дзьве беларускія дэлегацыі, якія аўтаномна абмяркоўваць прынцыпы дачыненьняў Беларусі й Расеі. У чацьвер у расейскай сталіцы распачалося першае паседжаньне сумеснай беларуска-расейскай групы па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыйнага акту. Гэтую групу зь беларускага боку ўзначаліў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Козік. У гэты ж дзень прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі й Саюзу правых сілаў Расеі абмяркоўвалі праект канцэпцыі беларуска-расейскіх дачыненьнў "Правы погляд", які закліканы стварыць альтэрнатыву цяперашняй мадэлі беларуска-расейскіх дачыненьняў. Лідэр СПС Барыс Нямцоў у інтэрвію заявіў, што "пара сканчаць фарысэйскія размовы пра саюз".

Усе тэрміны, да якіх павінен быў пабачыць сьвет Канстытуцыйны акт Саюзнай дзяржавы, мінулі - ні ў сьнежні, ні ў студзені, ні ў лютым канчатковы праект гэтага "лёсавызначальнага", як кажуць распрацоўнікі, дакумэнта сьвету так і не пабачыў. Кіраўнік працоўнай групы зь беларускага боку, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Козік расчараваў аптымістаў, заявіўшы, што "ні ў красавіку, ні ў траўні, ні ў чэрвені Канстытуцыйнага акта ня будзе".

У чацьвер у Маскву выехала беларуская дэлегацыя, якая бярэ ўдзел у першым паседжаньні сумеснай беларуска-расейскай групы па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыйнага акта. Зь беларускага боку ў камісію ўвайшлі сам Леанід Козік і кіраўнік прадстаўніцтва Выканаўчага камітэту Саюзу Беларусі й Расеі Сяргей Сухно. Што менавіта будзе абмяркоўвацца ў Маскве - таямніца, бо, паводле апошняй інфармацыі, існуе некалькі праектаў Канстытуцыйнага акта, якія супярэчаць адзін аднаму.

Адзін праект падрыхтаваў Парлямэнцкі сход Беларусі й Расеі, гэтая папера амаль цалкам дублюе Дамову аб стварэньні Саюзу. Другі варыянт прапанаваў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павал Барадзін. Яшчэ адзін праект рыхтуюць экспэрты. Аднак дагэтуль нават контурна ня вызначаныя прынцыпы Канстытуцыйнага акта, зь якімі пагаджваліся б і ў Крамлі, і ў адміністрацыі беларускага лідэра. Напрыклад, невядома, хто будзе кіраваць новай краінай. Расейскі бок выказваецца за тое, каб на чале Саюзу стаяў расейскі прэзыдэнт; адзін з праектаў прапануе нават запісаць гэта навечна. Іншым праектам прапануецца прынцып ратацыі, калі прэзыдэнты Беларусі й Расеі па чарзе ачольваюць Саюзную дзяржаву. Нарэшце, яшчэ адзін варыянт Канстытуцыйнага акта прапаноўвае ўвесьці пасаду саюзнага прэзыдэнта.

Дагэтуль цьмянай застаецца й пэрспэктыва стварэньня наднацыянальных органаў. "Калі іх ня будзе, - заявіў Леанід Козік, - то мы ня здолеем выканаць палажэньні Саюзнай дамовы". Сёньняшні Найвышэйшы дзяржсавет Саюзу ня мае паўнамоцтваў, яго рашэньні - не абавязковыя для выкананьня. Не дамовіліся прадстаўнікі Беларусі ды Расеі й пра рэглямэнт саюзнага заканадаўчага органу. Мяркуецца, што саюзны парлямэнт будзе на дзьве траціны скадацца з расейцаў, і толькі на адну траціну зь беларусаў. Гэты дыскрымінацыйны падыход ніяк ня можа задаволіць беларускіх прадстаўнікоў.

Таму ня цяжка спрагназаваць, чым завершацца маскоўскія перамовы Леаніда Козіка. Намесьнік кіраўніка прадстаўніцтва Выканаўчага камітэту Саюзу Беларусі й Расеі Анатоль Камісарчук паведаміў Рацыі.

А.К.: - Уехали представители наши. А какие там результаты, мы пока не знаем. На заседании определяются принципы, которые будут положены в основу Конституционного акта, - основные положения, содержание документа. Есть же несколько вариантов Конституционного акта. Один из них разработало парламентское собрание. Этот проект во многом повторяет Договор о создании Союза. Есть и другие варианты. Есть мнение, что не нужно ничего повторять, а Конституционный акт должен только развивать Договор и дополнять его. Ну, пока определяются только контуры.

Вызначыць "контуры", як выказаўся Антоль Камісарчук, будзе нялёгка. Калі зь беларускага боку працоўную групу па распрацоўцы Канстытуцыйнага акта ўзначальвае намесьнік кіраўніка адміністрацыі, то з расейскага- толькі намесьнік міністра юстыцыі. Дзьмітры Дзёмін - звычайны клерк, не ўпаўнаважаны прымаць аніякія рашэньні. Нагадаю таксама, што ў часе апошняга візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву Ўладзімір Пуцін адмовіўся абмяркоўваць Канстытуцыйны акт.

"Расейскі бок актыўна дэманструе стому ад беларуска-расейскай рыторыкі", - лічыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іван Пашкевіч.

І.П.: - Беларусь страціла годнасьць, распрацоўваючы гэты Канстытуцыйны акт. Толькі ў нас, у Беларусі, ідзе такое нібыта шырокае абмеркаваньне. А на расейскім боку зацішша. Там даўно ўжо расставілі кропкі над гэтым дакумэнтам. Расейцы ўжо заявілі сваё бачаньне: калі гэта Саюзная дзяржава, то перавага павінна быць на расейскім баку. Таму Расея й хоча ўзначаліць кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы. Гэта першае. Па-другое, пры стварэньні наднацыянальных органаў (таго ж парлямэнту) яны хочуць, каб рашэньні прымаліся расейскай большасьцю. Па-трэцяе, калі ўлічваць эканамічны стан, Расея жадае, каб эмісійны цэнтар быў у Маскве й права эмісіі належала толькі Цэнтрабанку. Пры разглядзе гэтых дакумэнтаў у парлямэнце, гэта поўная страта незалежнасьці Беларусі. І пагаджацца на такія прынцыпы ні ў якім разе нельга.

Чарговае паседжаньне Найвышэйшага дзяржсавету Саюзу Беларусі й Расеі, на якім будзе абмяркоўвацца Канстытуцыйны акт, заплянаванае на сакавік. Аднак ужо зараз можна прагназаваць, што яго вынікі будуць дакладна такімі ж, як і папярэднія.

Стварыць альтэрнатыву цяперашняй мадэлі дачыненьняў Беларусі й Расеі паспрабавалі правыя партыі. Саюз правых сілаў з расейскага боку й Аб'яднаная грамадзянская партыя зь беларускага - распрацавалі праект канцэпцыі дачыненьняў Беларусі й Расеі "Правы погляд". Па дзіўным супадзеньни, у той жа самы дзень, калі ў Маскве засядала камісія па распрацоўцы праекту Канстытуцыйнага акту, у расейскай сталіцы знаходзілася дэлегацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая ўзгадняла з СПС праект сваёй канцэпцыі беларуска-расейскіх дачыненьняў "Правы погляд".

Канцэпцыя правых дэталёва распрацоўвалася цягам апошніх двух месяцаў і ахоплівае пазыцыі АГП і СПС адносна дзяржавы, бясьпекі, эканомікі, сацыяльнае дапамогі, глябалізацыі й мясцовага самакіраваньня. У праекце дакумэнта контурна акрэсьліваюцца прынцыпы, на якіх могуць будавацца беларуска-расейскія стасункі.

Як патлумачыў нашаму Радыё распрацоўнік канцэпцыі зь беларускага боку - намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, зробленая спроба праартыкуляваць супольныя інтарэсы Беларусі й Расеі, зыходзячы з прынцыпу партнэрства. У дакумэнце Беларусь фігуруе як незалежная й сувэрэнная краіна, якая шукае цывілізаваных шляхоў супрацы з суседам.

Афіцыйная прэзэнтацыя "Правага погляду" на беларуска-расейскія стасункі павінна адбыцца ў часе візыту ў Беларусь дэлегацыі Саюзу правых сілаў Расеі на чале з Барысам Нямцовым.

Б.Н.: - Анатолий Лебедько предложил нам выработать общую политическую и экономическую платформу на эту тему. С помощью наших экспертов мы постарались это сделать. Я этот документ внимательно прочитал. В экономическом, социальном плане и плане вектора развития Беларуси и России документ достаточно проработанный. Там, к сожалению, не проработан предельно важный для Беларуси и России вопрос - перспективы Союза Беларуси и России. Ну, во-первых, я считаю, что всё это лицемерие, все эти слюнявые поцелуи нужно прекращать. Всё то, чем славится Лукашенко, - объятия, все эти фарисейские разговоры о том, что нужно немедленно объединиться, объединить валюты и т.д. - нужно убрать, поскольку это чистейший обман народа. Просто наглый обман народа. И ни к чему хорошему ни для Беларуси, ни для России это не приведет. Во-вторых, я считаю, что необходима экономическая интеграция. Я имею ввиду то, чтобы Лукашенко прекратил врать и начал действительно процесс акционирования белорусских предприятий с участием российского капитала. Но ведь сейчас он просто обманывает. И пивзавод " Балтика" он обманул в очередной раз. И "Газпром" он обманул в своё время. И "Лукойл" обманывает. А на очереди "Сургутнефтегаз". Он только разрушает. Оппозиция в Беларуси и все здравые люди выступают за реальную интеграцию двух стран. Чтобы белорусские предприятия оказались с инвестициями, а процедура была прозрачной и законной. Правление Лукашенко - это катастрофа для экономики Беларуси. Он никого не пускает, всех обманывает. У него деловая репутация - одна из самых худших в мире. Он сначала улыбается, обнимается, а потом кидает. К сожалению, такую же репутацию имеет и Беларусь.

Назіральнікі не выключаюць, што погляд менавіта гэтага палітыка стане асноўным пры выпрацоўцы новай стратэгіі паводзінаў Крамлю, гаспадар якога толькі намацвае новыя "контуры" беларуска-расейскай інтэграцыі.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя