Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі "Беларусь - у Эўропу" прызначаныя на 15 лютага. Судзіць будуць шасьцёх сябраў незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт на чале зь яе лідэрам Паўлам Севярынцам. Напярэдадні ў Дзень усіх закаханых маладафронтаўцы зладзілі несанкцыяваны марш па цэнтры Менску. У акцыі ўзялі ўдзел каля трохсот юнакоў, якія трымалі ў руках беларускія ды эўрапейскія сьцягі, раздавалі мінакам сэрцайкі-"валянцінкі", якія сымбалізавалі любоў маладафронтаўцаў да Эўропы. За дэманстрацыю "эўра-любові" частка ўдзельнікаў правяла ноч за кратамі.

Затрыманых адпусьцілі на волю 15 лютага. Ініцыятара й натхняльніка традыцыйнага "Love-параду" на Дзень сьвятога Валянціна Паўла Севярынца маюць судзіць у наступны аўторак 19 лютага. Пяцёрку адважных паплечнікаў Севярынца ў складзе Андруся Казлова, Сержука Герасімовіча, Васіля Парфянкова, Зьмітра Дашкевіча ды Стася Івашкевіча запросяць у суд Савецкага раёну сталіцы днём раней - 18 лютага.

Судзіць будуць за тое, за што й затрымалі, - за арганізацыю й удзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.

Гаворыць прэсавы сакратар Маладога Фронту Андрусь Унучак: - Мы расцэньваем забарону й жорсткі разгон шэсьця як сьведчаньне крывадушнасьці й цынізму цяперашняе ўлады.

Сёлетні марш "Беларусь - у Эўропу" - пятая па ліку падобная акцыя. Ад 14 лютага 1997 году менская міліцыя штораз жорстка разганяла маладых дэманстрантаў. Але выглядае, што ўдзельнікі кожны раз спадзяюцца на ўзаемнасьць улады ў закліках да любові. І кожны раз маладафронтаўцы падманваюцца ў сваіх чаканьнях.

А.У.: - Відавочна, што ні пра якую лібэралізацыю ў краіне гутаркі ісьці ня можа. Беларусь можа стаць свабоднай і эўрапейскай толькі бяз гэтае ўлады.

Зрэшты, маладафронтаўцы мала напужаліся разгону акцыі на Дзень сьвятога Валянціна. Цягам трох бліжэйшых месяцаў па ўсёй краіне варта чакаць акцыяў з сэрыі "Беларусь - у Эўропу".

А.У.: - Плянуецца трохмесячны марафон. На сёньня ў 44 гарадах Беларусі прайшлі акцыі на Дзень сьвятога Валянціна. Наагул у 110 гарадах Беларусі мяркуецца акцыя, альбо сэрыя акцыяў пад назовам "Дзень Эўропы". Будзе праводзіцца шырокае апытаньне, дзе моладзь хацела б жыць - у Расеі ці ў Эўропе. Кампанія будзе ісьці штодня па ўсёй Беларусі на 14 траўня - да ўгодкаў рэфэрэндуму.

Ад вынікаў "эўра-марафону" залежыць, колькі маладафронтаў застанецца ў Беларусі, а колькі перабярэцца жыць у Эўропу.

Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя