Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Ён абвінавачваецца ў атрыманьні хабару.

Выканаўца дырэктара дзяржаўнага гандлёвага прадпрыемства "Дзісна" (гэтак афіцыйна мянуецца наваполацкі рынак) Мікалай Алёхін быў затрыманы 12 лютага работнікамі мясцовага аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і ўзяты пад варту. Затрыманы абвінавачваецца па артыкуле 108-м Крымінальнага кодэксу — атрыманьне хабару. Пры гэтым работнікамі аддзелу выяўлена тры выпадкі атрыманьня хабару ў памерах ад 50-ці да 100 даляраў.

Чуткі пра тое, што выканаўца абавязкаў дырэктара рынку ня грэбуе бруднымі грашыма, хадзілі даўно, але толькі цяпер праваахоўчым органам удалося схапіць хабарніка за руку. Сёньня ў офісе дырэкцыі рынку адбыўся ператрус, а заўтра затрыманаму будзе прад’яўленае афіцыйнае абвінавачаньне.

Наваполацкія прадпрымальнікі, аднак, мяркуюць, што Мікалай Алёхін выйдзе сухім з вады. Па сьведчаньні старшыні тутэйшага прафсаюзу дробных прадпрымальнікаў Валера Шаўчэнкі, родным братам жонкі Мікалая Алёхіна зьяўляецца ні хто іншы, як міністар замежных справаў спадар Хвастоў, і гэта надае справе пэўную інтрыгу.

Вінцэсь Мудроў, Наваполацк