Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Калі ў Менску завяршаўся дзень 12 лютага, са сталіцы мармонаў і Зімовых Алімпійскіх гульняў прыйшло паведамленьне: кіраўніцтва нашай дэлегацыі знайшло грошы на аплату ежы для спартоўцаў. Чатыры дні спадзеў нацыі - алімпійская зборная - харчаваліся амэрыканскімі чабурэкамі - гамбургерамі. Адпаведна - дагэтуль нашыя спартоўцы не ўзялі аніводнага мэдалю. Апрача кепскага харчаваньня, адной з прычынаў няўдалых выступаў біятляністаў і лыжнікаў лічаць недахоп часу на акліматызацыю. Ізноў вінаватая нястача фінансаваньня. Беларусы прыехалі ў горы штату Юта вельмі позна. Таму галоўным спадзевам на перамогу застаюцца нашыя хакеісты.

Радыё Рацыя