Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У беларускім МЗС адзначаюць, што гэты крок суседняй Польшчы ня стаўся нечаканасьцю.

Увядзеньне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі, Расеі й Украіны тлумачыцца адаптацыяй польскага заканадаўства да эўрапейскага напярэдадні ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз у 2004 годзе. У амбасадзе Польшчы ў Беларусі паведамілі, што пакуль ня маюць афіцыйнай інфармацыі ў гэтым пытаньні.

Чакаюць афіцыйнага паведамленьня й у беларускім МЗС. Яшчэ 30 студзеня, у часе кансультацыяў паміж МЗС Беларусі й Польшчы на роўні кіраўнікоў палітычных дэпартамэнтаў, гаварылася: пытаньне аб увядзеньні візавага рэжыму з Рэспублікай Беларусь будзе пастаўлена толькі на заключным этапе перамоваў пра далучэньне Польшчы да Эўразьвязу. Тады польскі бок паінфармаваў, што ўвядзеньне віз плянуецца ў 2003-м, але не ад пачатку году. Цяпер, са словаў прэсавага сакратара МЗС Беларусі Паўла Латушкі, чакаецца афіцыйнае паведамленьне ад польскага боку.

П.Л.: - Паколькі такое рашэньне зацьверджана пасьля атрыманьня афіцыйнага паведамленьня, аналягічнае рашэньне аб увядзеньні віз для грамадзян Польшчы будзе прынята й Беларусьсю. Зь іншага боку, мы прапаноўвалі й прапаноўваем польскаму боку ў мэтах стварэньня ўмоваў для свабоднага перамяшчэньня людзей дасягнуць дамоўленасьці ў адносінах устанаўленьня спрошчанага рэжыму перасячэньня мяжы для некаторых катэгорый грамадзян. Тут размова можа весьціся пра асоб, якія жывуць у памежных раёнах, - асоб старэйшага ўзросту й гэтак далей. Гэта значыць - стварыць магчымасьць ужываньня Польшчай нацыянальнага рэжыму ў рамках Шангенскага пагадненьня, што пагадненьнем і прадугледжана. Цяпер усе палітычныя крокі ў гэтай сфэры ў большай ступені залежаць ад польскага боку. Беларускі бок пойдзе насустрач адпаведным крокам Польшчы. Наша агульная задача - пазьбегнуць значнага ўскладненьня свабоднага перамяшчэньня грамадзян Беларусі й Польшчы.

Тым часам у Варшаве, як перадае Інтэрфакс, прэсавы сакратар Ураду Польшчы Міхаіл Тобер адзначыў: канчатковы тэрмін увядзеньня візаў яшчэ будзе ўзгадняцца з партнэрамі па Эўразьвязе, аднак Польшча будзе прытрымлівацца названага тэрміну - 1 ліпеня 2003 году. Польскі бок абяцае забясьпечыць максымум зручнасьцяў у атрыманьні візаў грамадзянамі Беларусі, Украіны й Расеі.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя