Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Спачатку пра тое, з чаго ўзгарэўся гэты скандал вакол меню беларускіх алімпійцаў. У часе наўпростай трансьляцыі па беларускім тэлебачаньні спаборніцтваў па біятлёне капітан алімпійскай зборнай спадар Рыжанкоў паскардзіўся на праблемы з харчаваньнем у Солт Лэйк Сіці.

Беларускі бок зьвінаваціў за праблемы з харчаваньнем аргкамітэт Белай Алімпіяды. У інтэрвію Інтэрфаксу намесьнік міністра спорту Аляксандар Грыгораў адзначыў, што харчаваньне не адпавядала спартыўным нормам, аргкамітэт зэканоміў на жыўленьні беларускіх спартоўцаў, частуючы іх гамбургерамі й сандвічамі.

На паседжаньні Ўраду прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка заявіў: аргкамітэт Алімпіяды ў Солт Лэйк Сіці, быццам бы, "напляваў яму ў душу". Кіраўнік Беларусі абурыўся: "спартоўцы спаборнічаюць на вышыні 2 кілямэтраў, дзе цяжка дыхаць, а ўвечары вяртаюцца да сябе й ім паесьці няма чаго".

З пазыцыі прэзыдэнта Лукашэнкі, у гэтай сытуацыі вінаватыя й безадказныя беларускія чыноўнікі. Ён сказаў: "Навошта нам патрэбныя такія віцэ-прэм'еры, міністар спорту й памочнік прэзыдэнта па спорце, якія ня могуць вырашыць гэтае праблемы?" Лукашэнка нагадаў: Беларусь выдаткавала на падрыхтоўку сваіх алімпійцаў амаль тры мільёны даляраў - маўляў, за абед заплачана.

"Гэта адбылося таму, што я вам дарую" - падвёў рысу кіраўнік краіны, выступаючы перад сваімі міністрамі. Ён даручыў віцэ-прэм'еру Ўладзімеру Дражыну неадкладна вывучыць меню спартоўцаў і дакласьці вынікі.

А мы патэлефанавалі ў штаб алімпійскай зборнай Беларусі ў Солт Лэйк Сіці. Кіраўнік беларускай місіі Яраслаў Барычка сьцьвярджае, што інцындэнт даўно вычарпаны.

Я.Б.: - Действительно, этот факт имел место в начале Олимпийских игр. Но мы этот вопрос подняли на организационном комитете, и этот вопрос отрегулирован. Все. Эта тема закрыта, понимаете?

Спадар Барычка адзначыў: праблемы мелі ня толькі беларускія біятляністы, але й прадстаўнікі іншых камандаў.

Я.Б.: - Там жили все биатлонисты - латыши, литовцы, немцы. Все делегации. Мы подняли этот вопрос на совещании шефов мисий, к нам присоединились все делегации. Эта проблема снята. Утром они давали легкий завтрак. У них принято так: давали сыр, масло, бутерброды, чай, кофе и так далее. В обед они давали суп. У нас если супа тарелку нальешь, - так это нормальный суп или борщ. Они же дают такие малюсенькие тарелочки. Они давали курицу, рис, картошку. И спортсменам, не только нашим, показалось, что этого недостаточно. Вопрос был поднят. Мы высказали свое отношение - и вопрос этот урегулирован. Все.

Кіраўнік беларускай місіі Яраслаў Барычка таксама палічыў за глупства сьцьверджаньне, што харчаваньне адбілася на выніках выступленьняў беларускіх біятляністаў у Солт Лэйк Сіці.

Я.Б.: - Это просто какая-то глупость. Назарова там живет. Она же выступила блестяще. Вы считаете, что шестое место - это плохо у Назаровой? Это не серьезно - рассуждать на эту тему. Нет предмета для таких рассуждений.

Такім чынам, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ня мае рацыі, калі абураецца, што спартоўцам у Солт Лэйк Сіці няма чаго есьці. Праўда, у кожнага свае густы й сваё меню. Да гэтага часу ніхто не цікавіўся, які абед падаюць на стол прэзыдэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў рэзыдэнцыі "Дразды".

І ўсё ж Міжнародны алімпійскі камітэт сур'ёзна зацікавіўся іншай праблемай: галадаваньнем фрыстайлістаў на гульнях у Солт Лэйк Сіці. Справа ў тым, што некаторыя лыжнікі - з тых, хто лётае, - дзеля заваёвы "золата" мораць сябе голадам. Некаторыя прыгуны спэцыяльна харчаваліся выключна салатамі, ды іншы раз сырам.

Кіраўнік беларускай місіі ў Солт Лэйк Сіці запэўніў: у нашых спартоўцаў больш няма ніякіх праблемаў, усё цудоўна арганізавана. Дзьмітры Дашчынскі пачаў трэніроўкі, і ў яго добры настрой. Выдатна сябе адчувае й Ала Цупер. Паводле спадара Барычкі, усе яны настроеныя па-баявому. Ну што ж, пачакаем вынікаў.

Аляксандар Дашчынскі